ХІЛЬКО́ Юрый Іванавіч (н. 13.2.1960, г. Баранавічы Брэсцкай вобл.),
бел. графік. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1991). З 1993 выкладае ў Бел. АМ. Творы вылучаюцца стрыманасцю, псіхал. глыбінёй, лірызмам, рытмічным і пластычным адзінствам, цэласнасцю і гарманічнасцю кампазіцыйнага вырашэння: «Дошкі» (1987), «Званіца», «Вясёлка» (абодва 1988), «Горад памяці», «Фэст» (абодва 1989), «Два воблакі», «Адзінота» (абодва 1990), «Шляхам знічкі» (1991), «Крыжы на Радзіме Адама» (1992), «Карані» (1993), «Малітва» (1994), «Насуперак плыні» (1997), «Памяці былых сядзіб» (1998), «Успаміны пра Эдэм» (1999), «У пачатку вёскі» (2001), «Назіральнік» (2003). Выканаў ілюстрацыі да кніг «Вянок» М.Багдановіча» (1994), «Журавінавы востраў» Г.Пашкова (1998), «Як агонь, як вада» А.Лойкі (2000), зб. «Агледзіны» (1998).
Л.Ф.Салавей.
Ю.Хілько. У пачатку вёскі. 2001.
т. 17, с. 18
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)