агле́дзіны

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. агле́дзіны
Р. агле́дзін
Д. агле́дзінам
В. агле́дзіны
Т. агле́дзінамі
М. агле́дзінах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

агле́дзіны, -дзін.

1. Агляд каго-, чаго-н. з мэтай знаёмства.

А. новай школы.

А. мясцовасці.

2. Бытавы абрад знаёмства жаніха і яго сваякоў з нявестай.

Назаўтра пасля агледзін былі змовіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агле́дзіны, -дзін ед. нет смотри́ны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

агле́дзіны, ‑дзін; адз. няма.

1. Агляд каго‑, чаго‑н. з мэтай знаёмства. Агледзіны пінкавіцкіх мясцін мы, вядома, пачалі з будынка былой школы, у якой больш чым паўвека таму назад працаваў вялікі паэт. С. Александровіч. — А цяпер хадзем на агледзіны да той затокі. Можа там і арэхаў зусім няма, — пажартаваў ляснік. Дубоўка.

2. Бытавы абрад знаёмства жаніха і яго сваякоў з нявестай. Была турбота [у Ганны] пра тое, каб не спатыкнуцца ў чым-небудзь на агледзінах, усё зрабіць так, як трэба, не паказаць сябе недарэкаю.. Назаўтра, у нядзелю, былі змовіны. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смотри́ны уст. агле́дзіны, -дзін ед. нет, ро́згляды, -даў ед. нет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Су́глядыагледзіны’ (Нас., Гарэц., Байк. і Некр., Др.-Падб., Бяльк.), сугля́ды (Сл. Брэс., Мат. Гом.). Да су- і глядзець, параўн. агледзіны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Нагле́дзіны, нагля́дзяны ’абрад знаёмства бацькоў жаніха і яго сваякоў з нявестай’ (навагр., Жыв. сл.). Да глядзець, параўн. іншыя назвы абраду агледзіны, рус. смотрины і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вечарыны ’вечарынка перад вяселлем у маладой’ (Інстр. II); ’папярэдне, пачатак вяселля’ (Касп.). Да вечары́на (гл.), семантыка ў выніку пераносу; мн. л. паводле ўзору агле́дзіны, адведзіны, запоіны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́згляды ’звычай знаёміцца з нявестай і яе маёмасцю’ (Юрч. Вытв., Сцяшк.; пух., Сл. ПЗБ; Растарг.). Укр. ро́зглядиниагледзіны’, валынск. розгля́дини ’заручыны’. Беларуска-ўкраінская ізалекса. Да разгляда́ць < раз- (роз-) і глядзе́ць (гл.). Такую ж прэфіксацыю маюць н.-луж. rozglěd, в.-луж. rozhlad, чэш. rozhled, славац. rozhľad ’агляд’, ’від’, ’перспектыва’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пярэ́звы ’ўзаемнае запрашэнне ў госці; запрашэнне ўсёй бяседнай кампаніі ў другі дом на пачастунак’ (ашм., Стан.; Хрэст. дыял.), ’заключны этап вяселля — прыезд бацькоў маладой у госці да яе мужа або наведванне нявесты з мужам яе бацькоў пасля вяселля’ (Шат., Ян., Жд., Сцяц., Янк. 2). Ад перазыва́ць, параўн. пярэ́звы ’перазыванне гасцей для пачастункаў’ (Некр.), што ад зваць ’клікаць, запрашаць’ (гл.). Множналікавая форма характэрна для называння абрадаў і іншых этапаў вяселля, гл. сваты́ ’сватанне’, агле́дзіны, зару́чыны і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)