Стамаўка́ ‘вертыкальна’ (лід., Сл. ПЗБ). Параўн. укр. дыял. ста́млять ‘вертыкальна’, паўн.-рус. стамико́м ‘строма, стаўма’, стами́к ‘вертыкаль; апорны брус’, ‘стромая гара’, першапачаткова *stamъ, роднаснае літ. stomuõ ‘постаць, рост’, лат. stãmenis ‘тулава’, ц.-слав. устаменити ‘паставіць’, лац. stāmen ‘аснова ставаў’, гоц. stōma ‘фундамент; падножжа’; далей звязана з стаць, стаяць; гл. Траўтман, 282; Фасмер, 3, 745.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стро́йны ‘прыгожы і прапарцыянальна складзены, статны’, ‘роўна і правільна размешчаны’, ‘правільна і лагічна пабудаваны, паслядоўны’ (ТСБМ), ‘стройны; спраўны, прыгожы’ (Сл. ПЗБ, Бяльк.), ‘прыгожы, спрытны’ (Бяльк.), ‘даведзены да ладу’ (ТС), ‘кшталтны’ (Варл.), стро́йна ‘смачна, добра’ (Жд. 3). Укр. стрі́йний ‘прыгожа апрануты, убраны’, рус. стро́йный ‘стройны’, польск. strojny ‘прыгожы (аб адзенні)’. Да строй у розных значэннях.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сяда́к ’той, хто едзе, наняўшы вазака’ (Нас.), ’пасажыр’ (Ласт., Некр. і Байк., Мат. Гом., Сцяшк. Сл.; парыц., Янк. Мат.), таксама сядо́к ’тс’, ’коннік, вершнік’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Утворана ад сядаць (у павозку, сані і інш.), у пары з ваза́к ’фурман’ (гл.), форма з суф. ‑ок, магчыма, пад уплывам рус. седо́к ’тс’ або яздок, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тайфу́н ’трапічны цыклон, ураган вялікай разбуральнай сілы’ (ТСБМ; 1914 г., КСНН). Праз рус. тайфу́н ’тс’ з англ. typhoon (адсюль і ў іншыя еўрапейскія), першакрыніцай якога з’яўляецца кіт. tai fêng ’вялікі вецер, цыклон’ (Фасмер, 4, 12; Чарных, 2, 225; ЕСУМ, 5, 504). Паводле Акуленкі (Мовознавство, 1997, 1, 16), кантамінаванае з араб. tūfán ’віхор’ (< грэч. τυφών).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тлушчо́ўка ’траска́’ (Байк. і Некр.). Штучна ўтвораная назва пачатку 20‑х гадоў XX ст., параўн. пазнейшае траска́ ’тс’ (Некр. і Байк.), паводле прадуктыўнай словаўтваральнай мадэлі назваў рыб (вярхоўка, альхоўка і пад.) ад тлушч (гл.), параўн. чэш. tloušt ’галавень’, рус. ма́сленник ’язь’, відаць, у сувязі з тым, што рыба з’яўлялася асноўнай сыравінай для здабычы рыбінага тлушчу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́льма ’толькі’ (Стан.), то́льмі ’тс’ (Ласт.). Параўн. стараж.-рус. то́льма, то́льми ’(с)толькі’, польск. дыял. tylma, tylmo ’ледзь, амаль’, славац. toľme ’толькі’, ст.-слав. тольма, тольми ’(с)толькі’. Прасл. *tolьma/*tolьmi вытворныя ад *toli (< *to‑li) з канцавой часціцай *‑т (‑та, ‑ті) аналагічна, як у вельмі, вельма, гл. ESSJ SG, 2, 682–683; 1, 320.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́ча1 ’від палатна’ (Касп.), рус. то́ча, точина́, то́чиво ’ўсё, што выткана, палатно’. Утворана ад раннепраславянскага дзеяслова *tъktʼi (які папярэднічаў пазнейшаму *tъkati ’ткаць’, гл. Трубачоў, Ремесл. терм., 117) і суф. *‑ja (> *tъk‑ja).

То́ча2 ’незамярзаючае месца на рацэ, прамыіна’ (ТС). З прасл. *tok‑ъ (ад *tekti ’цячы’) пры дапамозе суф. *‑ja (*tok‑ja).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Труня́нне ‘лодарнічанне’ (Юрч. Вытв.), труня́ннік ‘гультай, бадзяга’ (Юрч. СНЛ), труня́цца (асудж.) ‘лодарнічаць, бадзяцца, хадзіць без справы’ (Юрч.). Параўн. укр. тру́нути ‘піхнуць, штурхнуць’, рус. труня́стый ‘апрануты ў парванае адзенне’, труни́ть ‘ісці памалу’, серб. тру́нити ‘перашкаджаць’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл. *truniti ‘перашкаджаць’ (Варбат, Исслед., 557). Роднаснае літ. trỹnioti ‘церці, паціраць’ і trỹniotis ‘бадзяцца, валачыцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тры́лер ‘фільм жахаў’ (БПС, Улас., Баршч.). У беларускім друку ў канцы 1980‑х гадоў (Уласевіч, Беларусіка, 36, 107). Праз рус. три́ллер ‘тс’ або польск. thriller ‘тс’ ці непасрэдна запазычана ў 1990‑х гадах з англ. thriller ‘тс’ (Арол, 4, 103). Параўн. аказіянальныя сінонімы жуда́сцік (ад жуда1, гл.), жахлі́вік, жахаві́к (ад жах, гл.) і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Турнэ́пс ‘рэпа, Brassica rapa L.’ (Кіс.), ‘кармавая рэпа, Brassica rapa rapifera’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), турне́пс, турнэ́т ‘тс’ (Сл. ПЗБ), турнэ́пчык памянш. ‘тс’ (віл., Лір. бел. вяселля), турне́псіна ‘адна расліна або плод турнэпса’ (Юрч. Вытв., Мова Сен.). Запазычанне з англ. turnips мн. л. ‘рэпа’: Swedish turnips ‘турнэпс’ праз польск. turneps, turnep або рус. турне́пс ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)