Тайфу́н ’трапічны цыклон, ураган вялікай разбуральнай сілы’ (ТСБМ; 1914 г., КСНН). Праз рус.тайфу́н ’тс’ з англ.typhoon (адсюль і ў іншыя еўрапейскія), першакрыніцай якога з’яўляецца кіт.tai fêng ’вялікі вецер, цыклон’ (Фасмер, 4, 12; Чарных, 2, 225; ЕСУМ, 5, 504). Паводле Акуленкі (Мовознавство, 1997, 1, 16), кантамінаванае з араб.tūfán ’віхор’ (< грэч.τυφών).