млекакормячая жывёла сям. кашэчых атр. драпежных звяроў. Некат. сістэматыкі вылучаюць як асобны від Р. чырвоную (F. rufus). Пашырана ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. Жыве ў глухіх лясах з развітым падлескам. Логава робіць у ямах, пад вываратнямі, у старых норах і інш. Актыўная пераважна ноччу. Падвіды Р. іспанская (F. l. pardina) і Р. мексіканская рыжая (F. rufus escuinapae) занесены ў Чырв. кнігу МСАП. На тэр. Беларусі Р. — рэдкі звер, трапляецца пераважна ў паўн. і цэнтр. раёнах, занесена ў Чырв. кнігу.
Даўж. да 110 см, маса да 22, зрэдку да 32 кг. Поўсць густая, мяккая, палевая ці рыжая, плямістая на спіне і нагах. Тулава кароткае, шчыльнае, ногі высокія, дужыя. Хвост кароткі. Вушы вял., вострыя, канчаюцца кутасікамі. На галаве «бакі». Нараджае 2—3, часам да 5 кацянят. Корміцца зайцамі, грызунамі, птушкамі; нападае на дробных капытных.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вадзяні́к1 ’вадзяны’ (Яруш., Нік., Няч., БРС), вадзяны́ ’нячысты дух, які жыве ў рэках, азёрах’ (Сцяшк.), вадзяні́к, вадзяны́ ’дух-гаспадар у лесе’ (Інстр. II), вадзянікі ’тс’ (Касп.). Суфіксальны дэрыват ад вадзяны́ ’які знаходзіцца ў вадзе’; вынік універбізацыі словазлучэння вадзяны дух. Параўн. рус.водяной, укр.водний, серб.-харв.во̀дац ’тс’.
Вадзянік2 ’вугал у хаце, дзе ставяць ваду і посуд’ (Шушк.). Суфіксальнае ўтварэнне ад вадзяны́ ’прызначаны для вады’. Параўн. балг.водни́к ’месца ў кухні, дзе вешаюць катлы з вадой’.
Вадзяні́к3 ’драўляны коўш для вады’ (Серб.); ’чайнік’ (Мат. Гом.). Да вадзяны́. Параўн. укр.водяник ’посуд для вады’, водник ’хатняя дзежачка для вады’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скапа́ ‘буйная драпежная птушка сямейства ястрабавых, якая жыве каля рэк, азёр і харчуецца рыбай’ (ТСБМ), у форме “скопа тѣмно-дымчатая, Fischaar” адзначана сярод птушак Крычаўскага староства ў XIX ст. (Меер Крыч.). Народныя назвы рыбалоў і скаба́ (гл.). Запазычанне, параўн. рус.скопа́ ‘тс’, укр.скопа́ ‘тс’; у іншым значэнні ‘ястраб-перапёлачнік’ адзначана польск.дыял.skop і славен.skȏpəc, skobec. Бернекер (1, 535), Булахоўскі (ИАН ОЛЯ, 7, 120), Сной₁ (574) лічаць тоесным з прасл.*kobьcь ‘драпежная птушка’ (рус.ко́бец, польск.kobiec і г. д.), але супраць Фасмер (3, 649) на падставе наяўнасці ст.-прус.warnagcopo ‘від ястраба’, што збліжаецца з літ.kapōti ‘секчы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
насу́працьінасупро́ць, прысл. і прыназ.
1.прысл. Прама перад кім-, чым-н., на процілеглым баку.
Ён жыве н.
2.прысл. Наперакор, нязгодна з кім-, чым-н. (разм.).
Гаварыць н.
Рабіць усё н.
3.прыназ. з Р. Указвае на прадмет або асобу, перад якімі на процілеглым баку што-н. размяшчаецца.
Сядзець н. акна.
4.прыназ.зРіД. Наперакор каму-, чаму-н., нязгодна з кім-, чым-н.
Н. жаданням.
Н. волі бацькі.
5.прыназ. з Р. Указвае на тэрмін, адрэзак часу, перад якім што-н. існуе, адбываецца ці павінна адбыцца.
Паехаць у горад н. ночы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рабо́чы², -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да рабочага¹, рабочых, уласцівы ім.
Р. клас.
Р. рух.
Па-рабочаму (прысл.).
2. Які непасрэдна выконвае работу, пэўнае дзеянне.
Рабочыя часткі машыны.
Рабочыя пчолы.
3. Які жыве са сваёй працы; працоўны.
Р. чалавек.
4. Які служыць, прызначаны для работы, выкарыстоўваецца ў рабоце.
Р. інструмент.
Рабочае адзенне.
Р. стол.
5. Устаноўлены для работы, заняты работай (пра час).
Р. дзень.
Р. сезон.
○
Рабочая сіла — сукупнасць фізічных і духоўных магчымасцей чалавека, якія выкарыстоўваюцца ім у працэсе вытворчасці.
Рабочыя рукі — рабочыя, рабочая сіла.
Не хапае рабочых рук.
◊
У рабочым парадку (зрабіць, вырашыць што-н.) — у працэсе работы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
амфібарэа́льны
(ад амфі- + лац. borealis = паўночны)
звязаны з пашырэннем арганізмаў, пры якім адзін і той жа від жыве ва ўмераным і на ўскраіне арктычных паясоў акіянаў (напр. дэльфіны, цюлені, траска).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
бо́йга
(н.-лац. boiga)
змяя сям. вужовых, якая пашырана ў Паўд. Азіі, трапічнай Афрыцы і Аўстраліі; жыве на дрэвах і кустах, радзей на зямлі; адзін від сустракаецца ў Сярэд. Азіі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
лагво́
1. Месца, дзе знаходзіцца мядзведжы бярлог, дзе жыве воўчы вывадак, ляжаць свінні (Зах. Бел.Др.-Падб., Краснап.Бяльк., Пруж., Рэч., Стол.). Тое ж лагаво́ (Рэч.), лаго́ўя (М. Танк. Янук Сяліба, 1957, 15).
2. Паглыбленне ў зямлі, па якому цячэ рака; рэчышча (Зах. Бел.Др.-Падб., Падзвінне).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
аднадзёнка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
1. Насякомае, якое жыве вельмі кароткі час (ад некалькіх гадзін да некалькіх дзён). Матылёк-аднадзёнка.
2. Пра што‑н. недаўгавечнае, што мае значэнне, вартасць нядоўгі час. Верш-аднадзёнка.// Газета, якая выйшла адзін раз. У гэты ж час [у 1932 г.] у Львове выходзіць беларуская аднадзёнка «На пераломе», у якой з’явіўся верш «Заштрайкавалі гіганты-каміны» ўпершыню за надпісам Максім Танк.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абразі́на, ‑ы, ж.
Разм.лаянк. Агідны, брыдкі чалавек. Жыве ж такая абразіна з такою пыхаю на лбе!Колас.// Агідны, брыдкі твар. Прыйдзецца зноў [Сцёпку] сустракацца з пападдзёй, зноў слухаць яе хрыпаты голас, бачыць яе твар, падобны на гарбуз, з якога глядзяць вузкія шчылінкі-вочы, невялікі з бародаўкай нос, тоўстыя вусны, вузкі лоб, на які спадаюць вогненна-рыжыя пасмы, — адна брыдота. Трэба ж нарадзіцца такой абразіне.П. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)