Плю́шчыць 1 ’удараючы або сціскаючы, рабіць што-небудзь пляскатым, тонкім’ (ТСБМ), плю́шчыцца ’карабаціцца, гнуцца’ (Сцяшк. МГ), ’рабіцца плоскім’, плюшча́ты ’пляскаты’ (ТС), укр. плю́щити, рус. плющить, ст.-рус. плющити (плещити) ’расплюшчыць’ (XV ст.). Усходнеславянскае. Утворана ад плюск, параўн. ст.-рус. плюскъ ’шум ад удару, пляск, лопат’ (XV ст.). Гл. плю́скаць 1.

Плю́шчыць 2, плю́шчыты ’заплюшчваць, жмурыць вочы’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Шат., Растарг., ТС, Сл. ПЗБ; Сцяшк. МГ), плюшчыцца ’жмурыцца, моргаць’ (петрык., Мат. Гом.), плюшчаком ’прыжмурыўшыся’ (ТС), плю́шчыцца ’лезці’ (карэліц., Нар. сл.), укр. плю́щити. Да плю́скаць 3 (гл.). Таксама можна дапусціць семантычнае развіццё з плю́шчыць 1 (гл.).

Плю́шчыць 3 ’значыць свойскіх гусей’: плюшчаць ім знак (ТС). Відаць, да плю́шчыць 2 ’сціскаць, сплюшчваць’. Першапачаткова пры клеймаванні жывёл і птушак прабівалі ім вуха ці перапонкі, устаўлялі туды кляймо і сплюшчвалі яго, каб не гублялася.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прэць ’гнісці, псавацца ад сырасці і цеплыні’; ’пацець, пакрывацца потам’, ’гатавацца’ (Ласт., Байк. і Некр., ТСБМ; брасл., шальч., даўг., гродз., астрав., Сл. ПЗБ; ТС), ’адмакаць’ (мядз., Сл. ПЗБ). Рус. преть ’пацець, прэць’, укр. прі́ти ’тлець, гніць, пацець, прэць’, польск. przeć ’пацець, буцьвець, прэць’, н.-луж. prěś ’засыхаць, вянуць’, параўн. таксама серб. *прети ’псавацца пад уплывам вільгаці і цеплыні’, рэканструяванае на падставе дзеепрыметнікаў испрѐл ’засушаны, завялы (пра садавіну, гародніну)’, пре̏лав ’падгарэлы’ (Огледна св., 65). Прасл. *preti, звязанае з *para, гл. пар (Фасмер, 3, 362; Шустар-Шэўц, 2, 1156; ЕСУМ, 4, 588; Бязлай, 3, 25). Роднасныя грэч. πρήυω, πίμπρημι ’палю, спальваю’. Персан (875; гл. Коген, Запіскі, 9, 84–85), Брукнер (442), Банькоўскі (2, 825) не аддзяляюць ад *perti (гл. пе́рці ’пхаць, папіхаць, моцна націскаць’), разглядаючы *pьrěti ’прэць’ як інхаатыўны дзеяслоў ад яго.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ска́рдзіцца ‘выказваць незадавальненне’, ‘падаваць скаргу’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Касп.), ска́рдзіць (Др.-Падб.), ска́ржыцца (Нас., Гарэц., Байк. і Некр., Сержп. Прымхі). З польск. skarżyć (się) (гл. Кюнэ, Poln., 96; Фасмер, 3, 633), адкуль зваротнай дэрывацыяй ска́рга. Польскі дзеяслоў разам з в.-луж. skoržić ‘скардзіцца’, н.-луж. skjaržyś ‘тс’ тлумачыцца як запазычанне ў заходнеславянскія мовы з ням. бавар. schergen ‘абвінавачваць, скардзіцца’, што не бярэцца пад увагу пры разглядзе серба-лужыцкіх слоў, гл. Шустар-Шэўц, 1296. Больш пераканальнымі здаюцца спробы вызначэння славянскага паходжання слова Ільінскага (ИОРЯС, 23, 2, 233), што параўноўваў з славен. skŕgati ‘стракатаць’, і Брукнера (493), які лічыў роднасным рус. скрежет і яго аднакаранёвым, а таксама Борыся (550), паводле якога гукапераймальнае прасл. *skrъgati ‘скрэгаць’, семантычна змянялася ад ‘скрэгаць, ныць’ да ‘лямантаваць’. Беларускі матэрыял падмацоўвае апошнюю версію, параўн. скоргануць, скірга, скарга (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суво́й ’цэлы кусок палатна, скручаны ў трубку’ (ТСБМ, Шат., Сцяшк., Сл. ПЗБ, Ян., Жыв. сл., Скарбы, ЛА, 4), ’мера самаробнай тканіны, звычайна 5–7 губак’ (Нар. ск.), ’навой’ (Нас.), ’навой з намотаным на яго палатном’, ’адна скручаная пасма вяроўкі’ (Бяльк.), су́вай ’пяньковы шнур, які выкарыстоўваецца для віцця вяровак’ (Юрч. Вытв.), сувы́й ’цюк (палатна, паперы)’ (Клім.), суво́й, сувы́й, суву́йка, съво́й ’сувой’ (Уладз.), суво́йка ’тс’ (Мат. Гом., Ян.), суво́іна ’сувой’ (чэрв., Сл. ПЗБ), суво́йцы ’падоўжны край бёрда’ (Жд. 1, Мат. Гом.), ст.-бел. сувой ’скрутак палатна; мера палатна’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. суві́й ’сувой’, рус. дыял. суво́й ’скрутак’, ’клунак’, ’звітыя і зблытаныя слаі дрэва, абалона, нарасць’, славен. sovój ’сук, нарасць на дрэве’. Ад *viti ’віць’ прэфіксальны назоўнік *sǫ‑vojь (Фасмер, 3, 793) або прасл. дэвербатыў *sǫvojь, суадносны з *sъ‑viti. Спецыяльна гл. Куркіна, Диал. структура, 192.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́йнік ’агент тайнай паліцыі, сышчык, шпік’ (вілен., Стан.), ’шпіён’ (глыб., Жыв. НС). Семантычная кандэнсацыя словаспалучэння та́йны агент. Сюды, відаць, і та́йнік ’сябар, супольнік, памочнік’ (Ласт.), параўн. польскае wtajemniczony ’ўведзены ў курс справы’. Да тайны 1 (гл.).

Тайні́к 1 ’тайнае сховішча’ (ТСБМ). Запазычанне з рус. тайни́к ’памяшканне, месца, якое служыць таемным прыбежышчам або сховішчам’; у гэтым значэнні ст.-рус. та́иникъ фіксуецца з канца XV ст. (Сразн.).

Тайні́к 2 ’падучая хвароба’ (Касп.). Семантычная кандэнсацыя словаспалучэння та́йная хвароба, дзе семантыка тайны 1 (гл.), хутчэй за ўсё, ’няясны па паходжанні’, г. зн. не маючы знешніх прыкмет; унутраны. Сярод апісаных найбольш прадуктыўных славянскіх семантычных мадэлей эпілепсіі (Усачова, Слав. др., 3, 611–612) матыў ’тайны’ з такім разгалінавым напаўненнем не адзначаны, таму яго трэба лічыць уласна беларускім этналінгвістычным феноменам. Часцей, у прыватнасці ў замовах (жлоб., карм., нараўл., БНТ, Зам.), патайнік, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́сна ’млосна’ (гродз., Сл. ПЗБ), то́скна ’тужліва, сумна’ (Ласт.), ст.-бел. то́скно ’тс’ (XVII ст., Карскі, 1, 88). Да таскні́ць ’тужыць, нудзіцца, сумаваць’ (гл.), параўн. ст.-польск. teskno/tesno ’сумна’, ’непрыемна, крыўдна’ і спрошчанае дыял. ckno (*tъskn‑ > *tskn‑ > ckn‑) ’сумна, тужліва’, ’моташліва, нудліва’, ’саладжава’, н.-луж. tešno, stysno ’палахліва, жудасна’, ’цяжка, змрочна’, в.-луж. tyšno ’тс’, ’сумна, маркотна, засмучана’, чэш. je mu teskno ’яго сум, туга бярэ за сэрца’, славац. teskno, tesno ’тужліва’. Да праславянскага прыметніка *tъsknъ ’смутны, тужлівы, прыгнечаны’, які ад назоўніка *tъska ’смутак, прыгнечанасць, дрэннае самаадчуванне, млоснасць, нуда’ (гл. таска), параўн. рус. тоска́ ’туга, нуда, смутак’, стараж.-рус. тъска ’бура на моры (з марской хваробай)’, ’цяжкасць, гора, сум, неспакой’ (Борысь, 632; Фасмер, 4, 88; ЁСУМ, 5, 612). Найбліжэйшым і.-е. адпаведнікам з’яўляецца літ. taũsti ’сумаваць’ (Махэк₂, 641).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тускне́ць ‘блякнуць, пагасаць, марнець’ (Некр. і Байк.), ‘губляць яркія фарбы, бляск, выразнасць (пра вочы)’ (Адм.), тусьне́ць, тусьні́ць ‘цямнець, траціць бляск’, ту́скнуць, ту́снуць ‘тс’ (Ласт.); ‘няярка гарэць’: Jak dròwa ŭ pièczy tùsknuć, to budzie abo adlèha, abo doždž (Пятк. 2). Параўн. укр. тускні́ти ‘рабіцца цьмяным, змрочным’, рус. тускне́ть, ту́скнуть ‘тс’, серб. натуштити ‘пакрыцца воблакамі’. Магчыма, сюды ж в.-луж. tusknyć ‘стукнуць, пляснуць’, якое Шустар-Шэўц (1561) лічыць заснаваным на гукаперайманні і вытворным ад tuskać ‘стукаць, пляскаць’, параўн. таксама ўкр. ту́сати ‘біць, калаціць’. Мяркулава (Этимология–1976, 96), разглядаючы серб. ту̏ска ‘выжаркі, вытапкі’, узводзіць яго да і.-е. *(s)teu̯‑ ‘біць, калаціць’. Лічыцца роднасным ст.-сакс. thinsti ‘змрочны, хмурны’, ст.-фрыз. thiūstere, англ.-сакс. đīestre ‘тс’, арм. t‘ux ‘чорны, карычневы, цёмны’ (< *tusk‑) (Фасмер, 4, 126; Арол, 4, 121). Гл. таксама туск.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

малы​I klein, geríng; únbedeutend (нязначны);

малы ро́стам klein von Wuchs, von kléinem Wuchs, klein gewáchsen;

яго́ ве́ды на́дта малыя séine Kénntnisse sind zu geríng;

вылічэ́нне бяско́нца малых матэм. Infinitesimálrechnung f -;

малы ход напе́рад! марск. hálbe Kraft voráus!

◊

ад мало́га да вялі́кага, і стары́ і малы Groß und Klein, Alt und Jung, álle óhne Áusnahme;

з малых гадо́ў von Kíndheit an, von klein auf

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

з’яві́цца

1. (прыйсці, прыбыць) kómmen* vi (s); erschéinen* vi (s), áuftauchen vi (s), sich éinstellen; вайск. sich mélden, sich ánmelden;

з’яві́цца ў суд vor Gerícht erschéinen*;

з’яві́цца ў прызна́чаны час sich zur ángegebenen Zeit éinstellen;

2. (узнікнуць, паказацца) sich zéigen, áuftauchen vi (s);

3. афіц., канц. (быць, зрабіцца, аказацца) sein vi (s), sich erwéisen* (als);

гэ́та з’яві́лася прычы́най яго́ сме́рці das war die Úrsache séines Tódes

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

бы́ццам

1. злуч. і часц. als, als ob, als wenn (+conj);

ты бы́ццам сам гэ́тага не ве́даеш! als ob du das nicht wüsstest!

2. (пры выказванні няўпэўненасці) dass; або не перакладаецца;

ка́жуць, бы́ццам яго́ тут няма́ man ságt, er sei [ist] nicht da; man ságt, dass er nicht da sei [ist];

3. разм. (здаецца) es scheint;

мне здае́цца, бы́ццам не́хта ідзе́ es scheint mir, da kommt jémand

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)