РО́МЕР (Альфрэд Ізідар) (16.4.1832, Вільня — 24.1.1897),
жывапісец, графік, медальер, мастацтвазнавец. З роду Ромераў. Творчасць звязана з маст жыццём Беларусі і Літвы. Першапачатковую адукацыю атрымаў у К.І.Русецкага; вучыўся ў Парыжы ў Л.Бана і ў Мюнхене ў А. фон Рамберга (1869—74). З канца 1850-х г. жыў у маёнтку Крэўна (цяпер Уценскі пав. Літвы). За ўдзел у паўстанні 1863—64 на Беларусі зняволены. Пасля вызвалення працаваў у Мюнхене, Кракаве, Парыжы. З 1874 у маёнтку Каралінова (цяпер Пастаўскі р-н Віцебскай вобл.), з 1884 у Кракаве. Пісаў партрэты, пейзажы, тэматычныя кампазіцыі з жыцця народа і на рэліг. сюжэты. Творам уласцівы дакладны выразны малюнак, свабода і натуральнасць кампазіцыі. Сярод работ: партрэты маці (1872), бацькі, жонкі, Э.Ромера (1873), партрэт паўстанца 1863 года (1870-я г.), К.Русецкага, К.Эстрэйхера, Ф.Даноўскага, У.Лушчкевіча, скульпт. Яцунскага, жывапісца Швайніцкага і яго жонкі, М.Ромера, аўтапартрэты і інш.; бронз. медальёны з партрэтнымі выявамі, гравюры з выявамі сялян, арх. помнікаў, карыкатуры. Гіст. і маст. каштоўнасць маюць этнагр. замалёўкі сялянскага побыту беларусаў: кампазіцыі «Сялянская хата», «Сялянская дзяўчынка», «Каля карчмы», «Сялянскі двор», «Перад вакзалам», малюнкі нар. касцюмаў. Выканаў шэраг размалёвак у правасл. і каталіцкіх храмах у в. Камаі Пастаўскага р-на і Пінску. Вывучаў нар. прыкладное мастацтва Беларусі, падрыхтаваў навук. публікацыю пра слуцкія паясы.
Літ.:
Дробов Л.Н. Живопись Белоруссии XIX — начала XX в. Мн., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пасудзі́ць, ‑суджу́, ‑су́дзіш, ‑су́дзіць; зак.
Разм.
1.каго. Засудзіць усіх, многіх. — Цяпер пацішэла, і добра пацішэла, — пануквае каня фурман. — Зброю паадбіралі, пасудзілі за гэта.Лужанін.
2.заг.пасудзі́(це)(звычайназзайменнікам «сам», «самі»). Ужываецца ў значэнні: падумай(це), памяркуй(це), уяві(це) сабе. — Што ж болей рабіць, пасудзі?Колас.Голы, босы хадзіў дзіцем, — Цяпер стар, і ўсё ж не ўскрос. Паглядзіце, пасудзіце — Я таксама гол і бос.Купала.
3. Пагаварыць, папляткарыць некаторы час. [Куліна:] А які суд можа быць між сваімі.. Вядома, калі людзі пасудзяць языкамі, то жыць не захочаш, ну то і... разводзяцца.Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вярту́н, вертуна, м.
1.Разм. Непаседа, вяртлявы чалавек. Ах, як Макоўчыку хацелася выказаць мне тое, што цяпер у яго душы кіпіць да гэтага вертуна, выказаць увесь гнеў, усю пагарду!Мележ.
2. Голуб штучна выведзенай пароды.
3. Невялікі вадзяны жук.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адратава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.
Выратаваць ад гібелі, знішчэння; уберагчы ад таго, што немінуча нясе бяду або гібель. Цяпер пан Длугошыц вярнуўся ў сваё радавое гняздо, вярнуўся, як чалавек, які тапіўся і якога адратавалі ад смерці.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
калатне́ча, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і калатня (у 1, 2 знач.). Але цяпер у Кашчавай хаце такая калатнеча кожны дзень, што аж вокны дрыжаць.Чарнышэвіч.З самай раніцы пачалася несусветная калатнеча ў вёсцы. Людзей зганялі на плошчу.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
замыка́ючы,
1.‑ая, ‑ае. Дзеепрым.незал.цяпер.ад замыкаць.
2.узнач.наз.замыка́ючы, ‑ага, м.; замыка́ючая, ‑ай, ж. Той, хто ідзе ў калоне апошнім. Праходзілі паўз крайнія хаты рэдкія бязладныя рады замыкаючых.Быкаў.
3.Дзеепрысл.незак.ад замыкаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заро́к, ‑у, м.
Абяцанне, клятва не рабіць чаго‑н. або зрабіць што‑н. Ваня Шнігір даў цяпер сабе зарок, што ён больш ніколі не дапусціць.. бязглуздых памылак.Новікаў.Старыя далі сабе зарок: захаваць сцяг да звароту Чырвонай Арміі.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зява́ка, ‑і, Д ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑вады, Т ‑ай, ж.
Разм. Той, хто з-за лішняй цікаўнасці заглядваецца на каго‑, што‑н.; разявака. Цяпер усе зявакі, раскрыўшы раты, пазіралі не на аркестр, а на танцораў.Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
богабая́зны, ‑ая, ‑ае.
Уст. Які верыць у бога і строга выконвае ўсе царкоўныя правілы з-за боязі перад богам. Цяпер яна [цэркаўка] стаяла адзінокая, закінутая, забытая, і толькі богабаязны падарожны, праходзячы каля яе, прыпыняўся і хрысціўся, набожна схіліўшы галаву.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ла́зячы,
1.‑ая, ‑ае. Дзеепрым.незал.цяпер.ад лазіць.
2.‑ая, ‑ае; узнач.прым. Здольны лазіць (пра расліны, сцябло якіх падымаецца ўверх, чапляючыся за што‑н. вусікамі, валаскамі або дадатковымі карэньчыкамі). Лазячае сцябло.
3.Дзеепрысл.незак.ад лазіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)