цяпе́р

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
цяпе́р - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

цяпе́р.

1. прысл. Зараз, у гэты момант.

Папрацавалі, ц. і адпачыць можна.

2. Ужыв. пры пераходзе да наступнай тэмы гаворкі: далей.

Школу пабудавалі новую, прыгожую, ц., калі гаварыць пра дзяцей, то яны вельмі задаволены.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цяпе́р нареч.

1. тепе́рь, сейча́с, ны́не, в настоя́щее вре́мя;

ц. не той час — тепе́рь не то вре́мя;

2. (употребляется при обращении к новому объекту повествования, разговора) тепе́рь;

а ц. пачнём е́сці — а тепе́рь начнём есть;

а ц. по́йдзем у тэа́тр — а тепе́рь пойдём в теа́тр;

не ц., дык у чацве́р — в ближа́йшем бу́дущем;

мялі́, Апана́с, твой ц. часпогов. мели́, Еме́ля, твоя́ неде́ля

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цяпе́р, прысл.

1. Зараз, у гэты момант. Цяпер [цягнік] паімчыць пад горку.. Ці ўправіліся хаця нашы там? — і ў голасе маладога камандзіра чулася трывога за сваіх, за падрыўнікоў. Лынькоў. Цяпер улева бярыся, бо там вунь яма, — усміхаецца з берага дзед. Брыль. // На гэты раз. Потым стаў ён нападаць: Гоп аб землю палкай з маху — Людзі ў рогат: «Ха-ха-ха! Ах, каб ты, Хлапец, прапаў: І цяпер вось не папаў». Крапіва. // У час, які ахоплівае нядаўняе мінулае і бліжэйшае будучае; у сучасны момант, які проціпастаўляецца даўнейшым часам. Цяпер паляшук — гаспадар свайго лёсу, смела бярэцца за ператварэнне прыроды, прымушае яе служыць сабе. Краўчанка. І цяпер мне тая музыка, Як жывая, ўспамінаецца. Колас.

2. Ужываецца пры пераходзе да наступнай тэмы гаворкі: далей. [Пніцкі:] — Добра там.. Апанас Сегень кажа, што пра жніво загадзя трэба падбаць. Цяпер пра сябе. Чаму мяне не ўпісалі ў сталярную брыгаду? Чорны.

•••

Не цяпер, дык у чацвер — у бліжэйшым будучым.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цяпе́р прысл jetzt; ggenwärtig; im gegbenen [in diesem] ugenblick [Momnt]; in der jtzigen [ggenwärtigen] Zeit;

цяпе́р, калі́ jetzt [nun], wo [da] …;

я цяпе́р пайду́ nun gehe ich;

цяпе́р гэ́та не прыня́та zu dieser Zeit ist das nicht ngebracht

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

цяпер, зараз; сягоння, сёння (перан.) □ у сучасны момант, у наш час, гэтым разам, у гэты раз, на гэты раз

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

«ВОСЬ ЦЯПЕ́Р ЯКІ́ ЛЮД СТАЎ»,

бел ананімная вершаваная гутарка 1-й пал. 19 ст. Месца і час напісання невядомыя. Знойдзена І.Насовічам на Мсціслаўшчыне ў 1848 і апублікавана ім у 1873. Адлюстроўвае ломку патрыярхальнага побыту ў сувязі з выспяваннем капіталіст. адносін. Прасякнута непрыняццем маралі, заснаванай на чыстагане, адмаўленнем грамадства, дзе ўсё купляецца за грошы. У гутарцы асуджаюцца разбурэнне сям’і, адчужанасць людзей, прагнасць і жорсткасць багацеяў, хабарніцтва чыноўнікаў, несправядлівасць царскіх судоў. Выйсце аўтар наіўна бачыў у духоўным удасканаленні на аснове хрысціянскай маралі.

Публ.:

Беларуская літаратура XIX ст. Хрэстаматыя. 2 выд. Мн., 1988.

Г.В.Кісялёў.

т. 4, с. 277

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

тепе́рь нареч. цяпе́р.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

таўстасу́м, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Багацей.

Развялося цяпер таўстасумаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цяпе́рашні, -яя, -яе.

Які існуе цяпер, мае адносіны да сучаснасці.

Ц. час.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)