СА́МНЕР (Sumner) Джэймс Бэтчэлер (19.11.1887, г. Кантан, штат Масачусетс, ЗША — 12.8.1955),
амерыканскі біяхімік. Чл.Нац.АН ЗША і Амер. акадэміі мастацтваў і навук.Д-р філасофіі (1914). Скончыў Гарвардскі ун-т (1910). З 1914 у Корнелскім ун-це (з 1929 праф., з 1947 дырэктар лабараторыі). Навук. працы па прэпаратыўнай хіміі бялкоў і ферментаў. Адкрыў (1926) фермент урэазу, які каталізуе расшчапленне мачавіны, вылучыў яго ў крышт. форме; паказаў бялковую прыроду ферментаў. Нобелеўская прэмія 1946 (разам з Дж.Х.Нортрапам і У.М.Стэнлі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЧАК Міхаіл Рыгоравіч (н. 10.1.1929, в. Варонічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1976), праф. (1978). Засл. дз. нав. Беларусі (1981). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1955), з 1966 працуе ў ім (з 1979 рэктар, з 1996 заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях таракальнай хірургіі, праблемах рэактыўнасці арганізма пры пасляаперацыйных гнойных ускладненнях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЕ́РЫ (Sperry) Роджэр Уолкат (20.8.1913, г. Хартфард, штат Канектыкут, ЗША — 1994),
амерыканскі псіхолаг і нейрафізіёлаг. Чл.Нац.АН ЗША (1960), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1963), Лонданскага каралеўскага т-ва, Папскай акадэміі, замежны чл.Рас.АН (1988). Скончыў Оберлін-каледж (1937). З 1941 у Гарвардскім, з 1946 у Чыкагскім, з 1954 у Каліфарнійскім тэхнал. ун-тах. Навук. працы па нейрафізіял. зроку, функцыян. спецыялізацыі паўшар’яў галаўнога мозга чалавека. Нобелеўская прэмія 1981 (разам з Д.Х.Х’юбелам і Т.Н.Візелам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕДАСЮ́К Валерый Міхайлавіч (н. 17.6.1954, г. Мар’іна Горка Мінскай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1991). Скончыў БДУ (1976). З 1976 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Нац.АН Беларусі (з 1994 нам. дырэктара і заг. лабараторыі). Навук. працы па фізіцы электралітычна асаджаных магн. плёнак. Распрацаваў навук. асновы і атрымаў шматслойныя плёначныя структуры і з эфектам гіганцкага магн. супраціўлення.
Тв.:
Многослойные магнитные структуры. Мн., 2000;
Электролитически осажденные нанострукгуры. Мн., 2002 (разам з Т.А.Тачыцкім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУ́РМАН Іван Пятровіч (1890, г. Магілёў — 1935),
бел. мастацтвазнавец і краязнавец. Скончыў Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археал. ін-та. З 1931 працаваў у Віцебску ў краязн. музеі, чл. Камісіі па ахове помнікаў гісторыі і мастацтва акруговага т-ва краязнаўства. Даследаваў бел.нар. мастацтва, творчасць бел. мастакоў С.Юдовіна, З.Гарбаўца, Я.Мініна і інш. Аўтар кн. «Крашаніна») (1925), «Віцебск у гравюрах С.Юдовіна» (1926), «Віцебскія мастакі-гравёры» (1928), «Гравюры З.І.Гарбаўца» у кн. «З.І.Гарбавец. Гравюры на дрэве» (1927).
амерыканскі фізік і радыёастраном. Скончыў Масачусецкі ун-т (1975). З 1975 у Нац. радыёастр. абсерваторыі. З 1977 у Прынстанскай лабараторыі фізікі плазмы. Навук. працы па радыёастраноміі, камп’ютэрным мадэліраванні паводзін высокатэмпературнай плазмы ва ўстаноўках для кантралюемага тэрмаядз. сінтэзу. Адкрыў першы падвойны пульсар (з Дж.Тэйларам, 1974; радыётэлескоп абсерваторыі каля г. Арэсіба, Пуэрта-Рыка). Нобелеўская прэмія 1993 (з Тэйларам).
Тв.:
Рус.пер. — Открытие двойного пульсара // Успехи физ. наук. 1994. Т. 164, №7.
англійскі вучоны ў галіне біяхіміі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1949). Замежны чл.Рас.АН (1976). Скончыў Берлінскі ун-т (1930). З 1935 у Оксфардскім ун-це, з 1948 дырэктар Міжнар. цэнтра хім. мікрабіялогіі (Рым). З 1961 у Лонданскім ун-це (праф. біяхіміі). Навук. працы па вывучэнні мікробных антыбактэрыяльных рэчываў, механізмах уздзеяння інсуліну. Вылучыў чысты пеніцылін і вызначыў яго хім. будову (1939). Нобелеўская прэмія 1945 (з А.Флемінгам і Х.У.Флоры).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯНЧУ́К Уладзімір Аляксандравіч (н. 13.3.1954, пас. Абастумані, Грузія),
бел. псіхолаг. Д-рпсіхал.н. (2001). Скончыў БДУ (1981). З 1984 у БДУ. З 1986 у Бел. ун-це культуры. З 1992 заг. кафедры, з 2002 дэкан ф-та псіхалогіі Акадэміі паслядыпломнай адукацыі Мін-ва адукацыі Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па метадалогіі навук. пазнання, метадалогіі і метадах псіхал. даследаванняў, сац. псіхалогіі, псіхалогіі асобы.
Тв.:
Методология, теория и метод в современной социальной психологии и персонологии: интегративно-эклектический подход. Мн., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЭ́НДЭЛ (Kandel) Эрык (н. 7.11.1929, Вена),
амерыканскі вучоны ў галіне нейрабіялогіі. Чл.Нац.АН ЗША (1974), Амер. акадэміі мастацтваў і навук. Скончыў Нью-Йоркскі ун-т (1956). З 1960 у Гарвардскай мед. школе, з 1965 у Нью-Йоркскім, з 1974 у Калумбійскім (праф.) ун-тах. Навук. працы па вывучэнні механізмаў памяці. Выявіў, што кароткачасовая памяць засн. на змене формы бялкоў пры далучэнні фасфату, а доўгачасовая — на сінтэзе новых бялкоў. Нобелеўская прэмія 2000 (з П.Грынгардам, А.Карлсанам; гл. Дадатак).
амерыканскі вучоны ў галіне генетыкі. Чл.Амер.Нац.АН, Амер. акадэміі мастацтваў і навук. Замежны чл. Лонданскага каралеўскага т-ва. Скончыў Мінесоцкі ун-т (1939, г. Мінеапаліс). Д-р філасофіі (1942). З 1947 праф. Кембрыджскага ун-та (Вялікабрытанія). З 1948 у Каліфарнійскім тэхнал. ін-це (праф. біялогіі з 1956). Навук. працы па вывучэнні (на дразафіле) генет. механізмаў рэгуляцыі ранняга эмбрыянальнага развіцця. Нобелеўская прэмія 1995 (з Э.Вішаўсам і Х.Нюслайн-Фольхард; гл. Дадатак).