ФУ́РМАН Іван Пятровіч (1890, г. Магілёў — 1935),
бел. мастацтвазнавец і краязнавец. Скончыў Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археал. ін-та. З 1931 працаваў у Віцебску ў краязн. музеі, чл. Камісіі па ахове помнікаў гісторыі і мастацтва акруговага т-ва краязнаўства. Даследаваў бел. нар. мастацтва, творчасць бел. мастакоў С.Юдовіна, З.Гарбаўца, Я.Мініна і інш. Аўтар кн. «Крашаніна») (1925), «Віцебск у гравюрах С.Юдовіна» (1926), «Віцебскія мастакі-гравёры» (1928), «Гравюры З.І.Гарбаўца» у кн. «З.І.Гарбавец. Гравюры на дрэве» (1927).
А.М.Падліпскі.
т. 16, с. 505
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)