ЯНЧУ́К Уладзімір Аляксандравіч (н. 13.3.1954, пас. Абастумані, Грузія),

бел. псіхолаг. Д-р псіхал. н. (2001). Скончыў БДУ (1981). З 1984 у БДУ. З 1986 у Бел. ун-це культуры. З 1992 заг. кафедры, з 2002 дэкан ф-та псіхалогіі Акадэміі паслядыпломнай адукацыі Мін-ва адукацыі Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па метадалогіі навук. пазнання, метадалогіі і метадах псіхал. даследаванняў, сац. псіхалогіі, псіхалогіі асобы.

Тв.:

Методология, теория и метод в современной социальной психологии и персонологии: интегративно-эклектический подход. Мн., 2000.

т. 18, кн. 1, с. 279

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)