УЧЫ́ЦЕЛЬ Яфім Юльевіч (28.10.1913, г. Ціраспаль, Малдова — 18.8.1988),
расійскі аператар і рэжысёр дакумент. кіно. Нар.арт.СССР (1976). Вучыўся ў Ленінградскім ін-це кінаінжынераў (1930—35). Адзін з аператараў фільма «Лінія Манергейма» (1940). У Вял.Айч. вайну франтавы аператар, рэж.-аператар (сумесна з інш.) фільмаў: «Ленінград у барацьбе» (1942, Дзярж. прэмія СССР 1943), «Лагер смерці Клаога» (1944, абодва дэманстраваліся на Нюрнбергскім працэсе як абвінаваўчыя дакументы), «Прарыў блакады Ленінграда» (1944), «Берлін», «Парад Перамогі» (абодва 1945) і інш. Тэма Расіі, партрэты сучаснікаў у фільмах «Рускі характар» (1957), «Дочкі Расіі» (1959), «Мір дому твайму» (1963, за ўсе Дзярж. прэмія Расіі 1967), «Тваё шчодрае сэрца» (1967), «Вілягодскія мужыкі» (1971), «Граніца» (1972), «Помнік» (1975), «Добрай раніцы, людзі» (1981) і інш.
рускі кампазітар; адзін са стваральнікаў рус. оперы. Чл. Балонскай філарманічнай акадэміі (Італія 1785). Скончыў муз. клас Пецярбургскай АМ (1782), удасканальваў майстэрства ў Італіі. З 1786 у Расіі. Працаваў у розных муз.-драм. жанрах: героіка-трагедыйным (меладрама «Арфей», паст. 1792; музыка да трагедыі У.Озерава «Яраполк і Алег», 1798), народна-быт. (опера «Ямшчыкі на падставе», паст. 1787), камед. (оперы «Амерыканцы», паст. 1800; «Залаты яблык», паст. 1803), пастаральным («Кларыда і Мілон», паст. 1800). Яго опера «Ямшчыкі на падставе», засн. на нар. песеннасці, вызначыла адзін з гал. кірункаў развіцця рус. опернай школы.
Літ.:
Доброхотов Б. Евстигней Фомин. М., 1968;
Е.И.Фомин // История русской музыки. М., 1985. Т. 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІ́БІХ (Fibich) Здэнак (21.12.1850, Вшэбаржыцы каля г. Часлаў, Чэхія — 15.10.1900),
чэшскі кампазітар, піяніст, дырыжор і хормайстар; адзін са стваральнікаў нац.муз. драмы. Вучыўся ў муз. школе Б.Сметаны (1865—66), Лейпцыгскай кансерваторыі (1866—67) і інш. З 1871 у Празе. У 1875 і 1877 дырыжор і хормайстар «Часовага тэатра», у 1878—81 рэгент хору рус.правасл. царквы, з 1899 заг. рэпертуарнай ч. ў опернай трупе Нац.т-ра. У 1873—74 выкладаў у Віленскім муз. вучылішчы Рус.муз.т-ва. Прадстаўнік чэш.муз. рамантызму. Свае драм. прынцыпы найб. паслядоўна ўвасобіў у трылогіі сцэн. меладрам «Іпадамія» (паст. 1890—91). Сярод твораў: 7 опер, у т. л. «Бланік» (паст. 1881), «Шарка» (паст. 1897), меладрамы, сімфоніі, камерна-інстр. і фп. п’есы, песні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́МФРЫ (Humplirey) Дорыс (17.10.1895, г. Ок-Парк, ЗША — 29.12.1958),
амерыканская танцоўшчыца, харэограф, педагог, тэарэтык танца; адна з заснавальнікаў і вядучых прадстаўнікоў амер.танца мадэрн. З 1917 у трупе «Дэнішоўн». У 1928 арганізавала (з Ч.Вейдманам) школу і трупу ў Нью-Йорку, адначасова з 1934 выкладала ў танц. школах. З 1945 з Х.Лімонам узначальвала яго трупу. Сярод пастановак: «Трагічная саната» (1923), «Эцюд, прысвечаны вадзе» (1928; абедзве без муз. суправаджэння), трылогія «Новы танец», «Тэатральны эцюд», «З маімі чырвонымі агнямі» на муз. У.Рыгера (1935—36; 1-я ч. з Вейдманам), «Дзень на зямлі» на муз. А.Копленда (1947), «Руіны і прывіды» на муз.Б.Брытэна (1953) і інш. Распрацавала (з Вейдманам) методыку аналізу кампазіцыйнай, рытмічнай і пластыка-дынамічнай структуры танца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАРЛА́МАЎ Валерый Барысавіч (14.1.1948, Масква — 27.8.1981),
расійскі спартсмен (хакей з шайбай). Засл. майстар спорту (1969). Скончыў Маскоўскі пед.ін-т. З 1967 нападаючы каманды ЦСКА, у 1969—79 член зборнай каманды СССР. Чэмпіён XI (1972, г. Сапара, Японія) i XII (1976, г. Інсбрук, Аўстрыя) зімовых Алімп. гульняў, сярэбраны прызёр XIII зімовых Алімп. гульняў (1980, г. Лейк-Плэсід, ЗША). Чэмпіён свету (1969—71, 1973—75, 1978, 1979), сярэбраны (1972, 1976) і бронз. (1977) прызёр. Чэмпіён Еўропы (1969, 1970, 1973—75, 1978, 1979), сярэбраны (1971, 1972) і бронз. (1976, 1977) прызёр. Чэмпіён СССР (1968, 1970—73, 1975, 1977—81).
Літ.:
Три скорости Валерия Харламова / Авт.-сост.Б.Левин. 2 изд. М., 1988;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЛЯБЦЭ́ВІЧ Іван Андрэевіч (1857, в. Сядзельнікі Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл. — 25.7.1919),
бел. гісторык. Бацька Я.Л.Хлябцэвіча. Скончыў правасл. Літоўскую духоўную семінарыю ў Вільні, вучыўся ў Пецярбургскай духоўнай акадэміі. Выкладаў у Жыровіцкім духоўным вучылішчы, адначасова загадваў б-кай Жыровіцкага Свята-Успенскага мужчынскага манастыра, дзе ўпарадкаваў стараж. рукапісы. З 1897 святар у в. Кленікі Бельскага пав. У 1-ю сусв. вайну з 1915 у бежанстве у г. Сызрань (Расія). Аўтар публікацый па гісторыі Жыровіцкага манастыра, нарыса пра сына Уладзіміра.
Тв.:
Краткий исторический очерк образа Жировичского монастыря (анонимно). [Вильна, б.г.];
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАКО́НА (ісп. chacona, італьян. ciaccona),
1) старажытны танец ісп. паходжання. Вядомы з канца 16 ст. Першапачаткова муз. памер 3/4 ці 3/2, тэмп жвавы. Ч. суправаджалася спевамі і ігрой на кастаньетах; у 17 ст. пашырылася ў Еўропе як павольны танец велічнага характару.
2) У Францыі балетны танец (Ж.Б.Люлі). Інстр. п’еса ўрачыстага характару на тэму, якая паўтараецца ў басе, блізкая да пасакальі. Тэмы Ч. невял. (4—8 тактаў), з яснай танц.-метрычнай асновай, звычайна гарманічна разамкнёныя. Склалася ў 17—18 ст. Да жанру Ч. звярталіся Дж.Фрэскабальдзі, І.Пахельбель, Дз.Букстэхудэ, І.С.Бах, у 19—20 ст. — М.Рэгер, Ф.Бузоні, Р.Шчадрын і інш. У 20 ст. Ч. амаль не адрозніваецца ад пасакальі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАБЛО́ЎСКАЯ Ірына Вікенцьеўна (н. 12.12.1939, Мінск),
бел. літаратуразнавец. Д-рфілал.н. (1988), праф. (1988). Скончыла БДУ (1962), з 1969 працуе ў ім (у 1979—2001 заг. кафедры). Даследуе чэш. і славянскія л-ры 20 ст., пытанні іх параўнальнага аналізу з бел. л-рай у кантэксце сусветнай. Аўтар манаграфіі «Самай высокай мерай: Сучасная проза еўрапейскіх сацыялістычных краін пра вайну» (1984), вучэбных дапаможнікаў «Паэтыка чэшскага рамана XX ст.» (1995), «Гісторыя замежнай літаратуры: (XX ст., першая палова)» (1998), а таксама праграмы курса гісторыі чэш. л-ры для студэнтаў на бел. мове (1998) і інш. На бел. і рус. мовы пераклала кн. «Дужасць нядужых» В.Гавела (1991), аповесць «Маё дзіўнае вужаня» С.Рудольфа (1998), творы Б.Грабала, М.Мацсурка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЛУШКО́Ў Рыгор Іванавіч (19.5.1899, в. Бронская Рудня Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. — 1943),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыят. падполля і партыз. руху на Жытоміршчыне (Украіна) у Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1965). З 1918 у Чырв. Арміі на Усх. і Паўд. франтах. З 1926 на гасп. і парт. рабоце ў Жытомірскай вобл. У пач.Вял.Айч. вайны пакінуты ў тыле ворага для арганізацыі падп. барацьбы, сакратар Жытомірскага падп. абкома ВКП(б), які каардынаваў і накіроўваў дзейнасць 12 райкомаў партыі, 75 падп. арг-цый і груп (больш за 25 тыс.чал.), 10 партыз. атрадаў. Сіламі падполля пушчана пад адхон 34 эшалоны, узарвана 18 мастоў ворага, створана 5 друкарняў і інш. 23.5.1943 арыштаваны, расстраляны гітлераўцамі. У г. Жытомір яму пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЎКАГРА́ФІЯ (ад шоўк + ...графія), серыграфія,
від маст.трафарэтнага друку. Алейныя або вадзяныя фарбы з дапамогай эластычнай пласціны (ракеля) праціскаюцца на паперу праз шаўковую сетку, нацягнутую на раму. Участкі, свабодныя ад малюнка, закрываюць непранікальным для фарбы саставам. Ш. адметная яркасцю і дэкар. маляўнічасцю каларыту, дазваляе атрымліваць рэльефныя выявы. З дапамогай Ш. можна друкаваць якасныя рэпрадукцыі карцін. Тэхніка Ш. з’явілася ў 20 ст. ў творах графікі, была запазычана з кіт. і яп. друку на тканінах. З 1930-х г. пашырылася ў творах Дж.Полака, Р.Раўшэнберга, Б.Шана (ЗША), В.Вазарэлі, Ф.Лежэ (Францыя). На Беларусі вядома з 2-й пал. 20 ст. ў творчасці У.Вішнеўскага, С.Войчанкі, Л.Кальмаевай, Г.Мацура, К.Ракіцкага, Дз.Раманюка, У.Цэслера і інш.