ФІ́БІХ (Fibich) Здэнак (21.12.1850, Вшэбаржыцы каля г. Часлаў, Чэхія — 15.10.1900),
чэшскі кампазітар, піяніст, дырыжор і хормайстар; адзін са стваральнікаў нац. муз. драмы. Вучыўся ў муз. школе Б.Сметаны (1865—66), Лейпцыгскай кансерваторыі (1866—67) і інш. З 1871 у Празе. У 1875 і 1877 дырыжор і хормайстар «Часовага тэатра», у 1878—81 рэгент хору рус. правасл. царквы, з 1899 заг. рэпертуарнай ч. ў опернай трупе Нац. т-ра. У 1873—74 выкладаў у Віленскім муз. вучылішчы Рус. муз. т-ва. Прадстаўнік чэш. муз. рамантызму. Свае драм. прынцыпы найб. паслядоўна ўвасобіў у трылогіі сцэн. меладрам «Іпадамія» (паст. 1890—91). Сярод твораў: 7 опер, у т. л. «Бланік» (паст. 1881), «Шарка» (паст. 1897), меладрамы, сімфоніі, камерна-інстр. і фп. п’есы, песні.
т. 16, с. 367
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)