ЧАКО́НА (ісп. chacona, італьян. ciaccona),
1) старажытны танец ісп. паходжання. Вядомы з канца 16 ст. Першапачаткова муз. памер 3/4 ці 3/2, тэмп жвавы. Ч. суправаджалася спевамі і ігрой на кастаньетах; у 17 ст. пашырылася ў Еўропе як павольны танец велічнага характару.
2) У Францыі балетны танец (Ж.Б.Люлі). Інстр. п’еса ўрачыстага характару на тэму, якая паўтараецца ў басе, блізкая да пасакальі. Тэмы Ч. невял. (4—8 тактаў), з яснай танц.-метрычнай асновай, звычайна гарманічна разамкнёныя. Склалася ў 17—18 ст. Да жанру Ч. звярталіся Дж.Фрэскабальдзі, І.Пахельбель, Дз.Букстэхудэ, І.С.Бах, у 19—20 ст. — М.Рэгер, Ф.Бузоні, Р.Шчадрын і інш. У 20 ст. Ч. амаль не адрозніваецца ад пасакальі.
т. 17, с. 210
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)