ШАБЛО́ЎСКАЯ Ірына Вікенцьеўна (н. 12.12.1939, Мінск),
бел. літаратуразнавец. Д-р філал. н. (1988), праф. (1988). Скончыла БДУ (1962), з 1969 працуе ў ім (у 1979—2001 заг. кафедры). Даследуе чэш. і славянскія л-ры 20 ст., пытанні іх параўнальнага аналізу з бел. л-рай у кантэксце сусветнай. Аўтар манаграфіі «Самай высокай мерай: Сучасная проза еўрапейскіх сацыялістычных краін пра вайну» (1984), вучэбных дапаможнікаў «Паэтыка чэшскага рамана XX ст.» (1995), «Гісторыя замежнай літаратуры: (XX ст., першая палова)» (1998), а таксама праграмы курса гісторыі чэш. л-ры для студэнтаў на бел. мове (1998) і інш. На бел. і рус. мовы пераклала кн. «Дужасць нядужых» В.Гавела (1991), аповесць «Маё дзіўнае вужаня» С.Рудольфа (1998), творы Б.Грабала, М.Мацсурка.
т. 17, с. 354
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)