Сорт ‘гатунак’, ‘від, род’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сл. ПЗБ). Паводле Крамко (Гіст. мовы, 2, 238), запазычанне пачатку XX ст. з рус. сорт ‘тс’. У рускай мове, пачынаючы з пач. XVIII ст., з франц. sorte ‘тс’ < лац. sors, Р. скл. sortis ‘жэрабя; доля; лёс’ (гл. Праабражэнскі 2, 359; Фасмер, 3, 725).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Спата́чаваць ‘сачыць, падглядваць; выкрываць, лавіць (на чым-небудзь); разумець’ (Нас., Стан.). Насовіч (Нас., 608) выводзіў з *tekti ‘бегчы, рухацца’, гл. уцякаць. Няпэўна. Магчыма, ітэратыў да папярэдняга слова. Тады да та́каць ‘паддакваць, пагаджацца’, параўн. рус. та́кать ‘тс’, та́чить ‘песціць, апекавацца’, балг. та́ча ‘паважаць, шанаваць’, гл. так (Трубачоў у Фасмер, 4, 29).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ста́тны ‘прапарцыянальна складзены’ (ТСБМ), ‘высокі; збытны’ (Нас.), ‘добры’ (Жд. 3, Гіл.), ‘высокі, стройны, удалы, добры’: статный будзя етый лён (Бяльк.). Укр. дыял. ста́тний ‘стройны; багаты, заможны’, рус. ста́тный ‘стройны, пастаўны’. Да стаць 2 (гл.); да семантыкі параўн. спра́ўны ‘удалы, прыгожы’ (ТСБМ), прысто́йны ‘добры, падыходзячы’ (там жа), прычы́нно ‘зручна’ (ТС) і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Струбі́ць ‘прагна з’есці, патраціць, змарнаваць’ (ТСБМ), ‘згубіць, знішчыць’, струбі́цца ‘згінуць, прапасці’ (ТС), ‘спаліць, знішчыць’ (ПСл), струбі́ць ‘спаліць’ (Мат. Гом.), струбы́ты ‘падзець, згубіць’ (Клім.), стру́быты экспр. ‘знішчыць’ (Сл. Брэс.). Відаць, экспрэсіўны дзеяслоў, вытворны ад трубіць (гл.) < труба; параўн. трубі́ць ‘прагна есці і піць’ (Нас.); не выключана другасная сувязь з рус. истреби́ть ‘знішчыць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Су́йма ’хутка (накіравацца)’: дзеці — суйма да стала (віл., Сл. ПЗБ). Да суваць (гл.) ад асновы цяп. ч. з суф. ‑ма. Менш верагодна сувязь са стараж.-рус. суима ’сход, сходка’, якое Фасмер (3, 797) выводзіць з *sǫ‑ (гл. су-) і *jьmъ (гл. узяць), ці серб.-харв. sùjma ’страх’ (гл. Скок, 3, 358).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Су́песак ’зямля с прымессю пяску’ (ТСБМ), су́пясак ’тс’ (Некр. і Байк.), су́песок ’тс’ (ТС), супесо́к ’пустая неўрадлівая глеба сівога колеру’ (ПСл). Параўн. укр. су́пісок ’пясчаная глеба’, рус. су́песь ’тс’, славен. sopések ’вапністая гліна’, на базе якіх узнаўляецца прасл. *sǫpěsъkъ/*sъpěsь (Борысь, Prefiks., 126; Куртка, Диал. структура., 193), гл. су- і пясок.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сухапу́ць ’сухая, нягразкая дарога’ (Барад.), сухапу́цце ’суша, зямля, а таксама дарога па сушы’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сл. ПЗБ, Яшк.), сухопу́цье ’суша’ (ТС), сухапу́тны ’сухаземны’ (Некр. і Байк.): сухапутныя чэрці вы (лаянк.) (Бяльк.). Да сухі і пуць, гл. Параўн. укр. дыял. сухопу́ть ’астравок на балоце’ (Чарапанава, Геогр.), рус. сухопу́ты ’сухазем’е’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Суча́сны ’адпаведны свайму часу; цяперашні’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Стан.). Параўн. укр. суча́сний, рус. совреме́нный, чэш. současný, славац. súčasný, славен. sodoben, серб.-харв. савремен, балг. съвре́мен, макед. современ ’тс’. Еўрапейская калька на базе лац. synchronus або грэч. σύγχρονος (Фасмер, 3, 706; ESSJ SG, 1, 241), гл. су- і час.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ся́жань, побач з са́жань ’мера ў стан чалавека, як можна сягнуць уверх рукой, роўная 3 аршынам’ (Ласт.). Параўн. стараж.-рус. сяжень, сажень ’мера даўжыні’. Да прасл. *sęžьnь, вытворнага ад *sęgati, гл. сягаць. Выказваецца меркаванне пра наяўнасць рэканструяваных варыянтаў прасл. *seg‑/*sog‑ без назалізацыі (параўн. Анікін, Этимология–1983, 55), гл. таксама сажань.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сяма́к ’манета’ (Касп.), семак (симакъ) ’12 капеек’ (Нік. Очерки). Параўн. укр. дыял. сіма́к ’манета 7 капеек асігнацыямі або 2 капейкі срэбрам’, рус. дан. сема́к ’2 капейкі’. Вытворнае ад сем (гл.), параўн. Фасмер, 3, 598; што адлюстроўвае стары падлік на асігнацыі, які захоўваўся ў Віцебскай губерні (Нас., 577), з далейшай дээтымалагізацыяй.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)