Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
last2[lɑ:st]adj.
1. міну́лы;
lаst Tuesday у міну́лы аўто́рак;
lаst week на міну́лым ты́дні;
lаst year ле́тась, у міну́лым го́дзе
2. апо́шні;
in the last two/five years за апо́шнія два гады́/пяць гадо́ў;
the lаst chapter апо́шняя глава́
♦
the lаst person/thing (самы) непажаданы; неспадзява́ны;
He is the lаst person I expected to see. Менш за ўсё я спадзяваўся ўбачыць яго;
on one’s last legsця́жка хво́ры;
on its last legs у ве́льмі дрэ́нным ста́не;
This machine is on its last legs. Гэта машына вось-вось разваліцца.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Вы́бавіць ’выманіць, выцягнуць’ (БРС, КТС) ’выратаваць’ (КЭС, лаг.), ’з вялікімі цяжкасцямі дастаць што-небудзь або каго-небудзь з цяжка праходнага, загубнага месца, увогуле з загубных умоў’ (Янк. I), рус. ’избавить’ (Гарэц., Яруш.); ’вызваліць’ (Жд., 1), выбаўляць (Гарэц., Др.-Падб.), выбавіцца ’выйсці, вызваліцца’ (Сцяшк., Нас. Доп.), выбаўленнерус. ’избавление’ (Гарэц.); параўн. яшчэ ў Скарыны: выбавил (Воўк–Левановіч, 400‑лецце, 282), выбавити, ужытае Скарыной паралельна да збавити, избавити (Сл., Ск., 1), што, магчыма, сведчыць пра кальку непасрэдна са ст.-слав.избавити; укр.ви́бавити, ст.-рус.выбавити, польск.wybawić. Ад бавіць, бавіцца ’затрымлівацца, цягнуць час, марудзіць’, адсюль выбавіць першапачаткова ’вывесці з такога стану або ўмоў’, ст.-бел.выбавяти ’вызваляць, выручаць’ з польск.wybawiać ’тс’ (Булыка, Запазыч., 72); параўн. бел. форму незак. тр. выбаўляць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Галу́шка1 ’галушка’ (БРС, Касп., Нас., Сцяшк. МГ), таксама ’шарык, галачка’ (Касп.). Рус.галу́шка, укр.галу́шка, польск.gałuszka (hałuszka; гэты апошні варыянт запазычаны з укр.; гл. Брукнер, 133). Адносіны паміж асобнымі словамі ў слав. мовах даволі складаныя. Рус. слова лічыцца запазычаннем з укр. (гл. Шанскі, 1, Г, 20). Укр.галушка, паводле Шанскага (там жа), хутчэй за ўсё ўзята з польск. мовы (gałuszka < gała). Штосьці пэўнае адносна бел. слова сказаць цяжка, бо няма дастатковых даных адносна гісторыі гэтай лексемы. Аб слове галу́шка ў бел. дыялектах гл. падрабязна Сцяц. Нар., 36–37, які адзначае, што як назва стравы слова галушкі малаўжывальнае і часцей яно сустракаецца ў форме галушка (адз. л.) са значэннем мучнога шарыка ў зацірцы.
Галу́шка2 ’звязка апрацаванага лёну’. Гл. галу́шка1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клыша́вы ’касалапы, крываногі’ (Сл. паўн.-зах., Нар. лекс., Нар. словатв., КЭС, лаг., Мал., ТС). Укр.клишавий, польск.kłyszawy ’тс’. Лічыцца балтызмам. Крыніца адпавядае літ.klìšas ’крываногі, касалапы’, klìšė ’нага’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 36–37). Параўн. клышэнь ’нага’. Давесці генетычную суаднесенасць з літоўскімі лексемамі цяжка, але параўн. в.-луж.klěšiwy ’клышаногі’, klěcha ’нязграбная нага’, н.-луж.klěcha ’тс’. Гл. Слаўскі, 2, 228. Калі сербалужыцкія формы адлюстроўваюць іншую ступень аблаўту, гэта гаворыць у карысць спрадвечнасці польскіх і ўсходнеславянскіх форм, аднак незафіксаванасць адпаведнікаў у паўднёваславянскіх мовах, а таксама ў чэшскай і славацкай выклікае сумненні. Апрача гэтага, пытанне аб магчымасці балтызмаў у сербалужыцкіх мовах не вывучана. Выводзіць клышавы і іншыя беларускія, украінскія і польскія словы з прасл.klěšči ’клешчы, клюшні’ рызыкоўна. Параўн. клюшня1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мярэча ’буралом і гушчыня лесу, праз якія цяжка прайсці’ (Мядзв., Касп.; крый., слаўг., Яшк.), паўн.-усх.мірэчча, слаўг.мярэчча (Яшк.), ’непралазнае балота’ (Бяльк.), ’цяжкапераходнае месца’ (Мат. Маг.), смал.мярэча ’рэдкі сасоннік на імшары’ (Максімаў), мерэч ’гушчар’ (ТС), чарніг.-сумск.палес.мереч, мяреча, мяреччя ’густы зараснік’, ’густыя кусты ў балоцістай нізіне’, ’непраходны лес’, хмероча, хмернеча ’густы цёмны лес на забалочанай нізіне’, арл.меречь ’грузкае балоцістае месца з драбналессем’; польск.mrocz ’змрок, цемра’ і інш. Да прасл.тогкъ, merkia, роднаснымі да якіх будуць літ.merkti, sumarkyti, лат.merkt, mėrcet ’мачыць, намочваць’, märks ’сажалка на лузе’, гальск.εμβρεκτον ’намочаны кавалак ежы’, лац.marcidus ’вялы, слабы’ (Траўтман, 182; Мюленбах-Эндзелін, 2, 584 і 619; Патабня, РФВ, 3, 99; Брукнер, KZ, 45, 103; Фасмер, 2, 602–603).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кос ’чорны дрозд’ (Маш.). Укр.кіс ’тс’, рус.кос ’шпак’, балг.кос ’чорны дрозд’, серб.-харв.ко̑с, славен.kós ’тс’, польск.kos, чэш.kos, славац.kos, в.-луж.kos, н.-луж.kos ’тс’. Да прасл.kosъ, калі прыняць думку аб генетычнай сувязі з kosъ ’косы’ (Ваян, RÉS, 35, 94–95). Этымалогія гэта цалкам адвольная. Таксама цяжка адказаць на пытанне, ці звязана генетычна *kosъ з літ.šėše ’тс’ (Брукнер, 259) (параўн. прасл.kosa і ст.-інд.śásati ’рэжа’). Але найбольш верагодным здаецца вывядзенне славянскіх паралелей з прасл.kopsъ (Мейе, MSL, 18, 171–172), якое, аднак, мы лічым палеабалканізмам у праславянскай мове: ст.-грэч.κόψιχος κόσσυφος ’чорны дрозд’. Кноблах (Glotta, 57, 1—2, 76–77) звязвае абедзве назвы са ст.-грэч.κόπτω ’капаць’ і прасл.kopati.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Каз ’скажэнне’ (Гарэц.), магчыма, сюды ж kazý (Федар. Рук.). Укр.каз ’шал, шаленства’, толькі ў прымаўцы «Нехай на тебе каз найде!», рус.наўг., кем., арх.казь ’дрэнь, бруд; падла’. Рус. слова адрозніваецца фармальна і семантычна і, магчыма, наогул сюды не адносіцца, польск.дыял.kaz ’загана’, ’бяльмо’, чэш.kaz ’агрэх, дэфект (напрыклад, у тканіне)’, славац.kaz ’недахоп, дэфект’, славен.kàz ’загана, немач’, ’дэфект у тканіне’, серб.-харв.каз ’вырадак’ (слова адзначана ў XVIII ст.). Меркаваць аб статусе як бел., так і іншых слоў цяжка; Трубачоў (Эт. сл., 9, 174–175) лічыць, што прыведзеныя формы дазваляюць рэканструяваць прасл.kazъ — адваротнае вытворнае ад kaziti, гл. казіць. Што датычыцца статуса бел.каз, параўн. яшчэ ўсх.-бел.кажены ’пракажоны’ і сказа ’дэфект і да т. п.’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пяршы́ць ’казытаць, скрэбці, раздражняць (у горле)’ (ТСБМ; астрав., Сл. ПЗБ), ’пячы, свярбець’ (паст., брасл., Сл. ПЗБ), ’пыліць’ (Ласт.), пяршэ́ць ’казытаць, непакоіць (у горле)’ (Шат.), рус.перши́ть ’тс’, польск.pierszeć ’сыпацца, парашыць (пра снег, іскры, пыл)’, pierszyć ’тс’, чэш.pršeti ’імжэць, сыпацца (пра дождж, снег і інш.)’, славац.pršať ’тс’, славен.pršẹ́ti ’тс’, серб.-харв.pr̀šiti ’тс’, балг.пършо́ли (< *пърши, гл. БЕР, 6, 114) ’тс’. Прасл.*pьršeti, *pьršiti ’сыпаць, рассыпаць’ (Махэк₂, 487; Сной₂, 589; Банькоўскі, 2, 559 — без усходнеславянскіх слоў). Да семантыкі параўн. папярэдняе слова (гл.), а таксама літ.peršė́ti ’шчымець, свярбець’, per̃ši gérklę ’пяршыць у горле’, якія разам з perštė́ti ’тс’ лічаць (гл. Сл. ПЗБ) крыніцай запазычання беларускіх слоў, што па лінгвагеаграфічных прычынах цяжка давесці; паралелі, хутчэй за ўсё, сведчаць пра гукапераймальны (імітацыйны) характар слоў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разя́піць ’шырока адкрыць (дзверы)’ (Раст.): «Нашто гэта акно разяпілі?» (Полымя, 1970, 2, 134), сюды ж разе́па ’разява’ (Гарэц.), разя́па ’тс’ (Мат. Маг.). Апошняя форма скіроўвае ў бок зя́па ’рот, пашча’ (гл.), што выводзіцца з прасл.*zěpati ’пазяхаць, крычаць; цяжка дыхаць’ (Фасмер, 2, 94; БЕР, 1, 671). Аднак укр.роззя́пити ’адкрываць, раскрываць’, серб.-харв.razjápiti ’адкрыць рот’, чэш.дыял.rozjapiti, rozjapnouti ’хутка раскрыць (руку)’ даюць падставы для рэканструкцыі прасл.*orz‑zьjapiti, дзе *zьja‑p‑ звязана з ст.-слав.зьяти ’адкрываць рот, пазяхаць’ (Саднік-Айцэтмюлер, 1, 23). Немец (Этимология–1997–1999, 126) узводзіць чэш.дыял.rozjapati (ovoce) ’хутка разабраць’ да выклічніка (j)ap, паралельнага да chap, гл. хапаць. Інакш адносна ст.-чэш.japati, jápati ’назіраць; разумець’ і аднакарэнных Махэк₂, 216 (< *op‑), Трубачоў, ЭССЯ, 1, 71–72 (< *apati).