СЯРЖА́НТ (франц. sergent ад лац. serviens служачы),
воінскае званне малодшага каманднага (унтэр-афіцэрскага) саставу ва ўзбр. сілах шэрагу дзяржаў, у т. л. ў Рэспубліцы Беларусь.
Званне С. з’явілася ў 15 ст. ў франц., потым у герм. і англ. арміях. У Расіі званне (чын) С. уведзена ў 17 ст. ў палках «новага строю»; у рэгулярнай арміі Рас. імперыі існавала ў 1716—98; у Чырв. Арміі — з 1940.
Ва Узбр. Сілах Рэспублікі Беларусь званне С. уведзена ў 1992. Прысвойваецца курсантам, якія скончылі навучанне ў навуч. часці па праграме падрыхтоўкі С. з адзнакай «выдатна»; малодшым С., годным прысваення чарговага воінскага звання і прызначаным на пасады, дзе штатамі прадугледжана званне С. (старшы сяржант, старшына), або пры звальненні іх у запас. У карабельнага складу Узбр. Сіл (Пагран. войскі і інш.) званню С. адпавядае званне старшына 1-й стацці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАКСІКАЛО́ГІЯ (ад грэч. toxikon яд + ...логія),
навука пра ўласцівасці ядаў механізм іх дзеяння на арганізм, сутнасць выкліканага імі паталаг. працэсу (атручэння), метады яго лячэння і магчымасці ўжывання атрутных рэчываў у біялогіі і медыцыне. Адрозніваюць агульную і прыватную Т. Раздзелы Т.: клінічная, прамысл., с.-г., харч., судовая, радыяцыйная, ваен., авіяцыйна-касм. і інш. Цесна звязана з фармакалогіяй, паталаг. фізіялогіяй, эксперым. тэрапіяй. Метады даследавання: хім., біяхім., гістахім., цытахім. і інш.
Як навука ўзнікла ў сярэдзіне 19 ст. Заснавальнік Т. ў Расіі Я.В.Пелікан. На Беларусі даследаванні па Т. вядуцца з 1940-х г. у мед., вет., с.-г.ВНУ, Бел.н.-д.сан.-гігіенічным ін-це. Вывучаны таксікалагічныя ўласцівасці фосфарна-арганічных злучэнняў, распрацаваны сродкі эксперым. тэрапіі, рэкамендацыі па бяспецы, даследаваны таксічныя ўласцівасці новых палімераў, дэзінфектантаў і інш.хім. рэчываў, якія выкарыстоўваюць у прам-сці і сельскай гаспадарцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ТАЎКА́ЧЫКІ»,
старадаўні бел.нар. танец-гульня. Імітуе працэс абівання і таўчэння зерня ў ступе. Муз. памер 2/4. Тэмп жвавы. Вядомы ў 2 харэагр. варыянтах: як гульня-карагод і ілюстравана-выяўленчы гульнявы танец. «Т.» — гульня-карагод выконваецца парамі ці групамі ўдзельнікаў, якія пад песню ці прыпеўку рухаюцца ў квадратах з лучынак, раскладзеных накрыж на падлозе, і стараюцца не зачапіць іх, што вымагае вял. майстэрства. Танц. варыянт мае тую ж сэнсавую нагрузку, але можа выконвацца сола ці парамі ў суправаджэнні песні, прыпевак або пад акампанемент дудкі са скрыпкай. На Беларусі найб. пашыраны ў Віцебскай, Гродзенскай, Брэсцкай абл. У 1913 «Т.» выкарыстаны ў спектаклі па п’есе Я.Купалы «Прымакі», у 1920-я г. ў спектаклі БДТ па п’есе «Машэка» Е.Міровіча (паст. К.Алексютовіча), у аднайм. тэлеспектаклі бел. тэлебачання (1984). Падобны танец вядомы ў некат. народаў балт. рэгіёна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАФЕ́І (франц. trophée ад грэч. tropaion літар. — помнік перамогі),
1) помнік у знак перамогі. Першапачаткова ўяўляў сабой слуп з начэпленай на ім зброяй ворага. Да кожнага Т. дадаваўся тэкст, у якім распавядалася пра падрабязнасці бітвы, называліся імёны пераможцаў і пераможаных. Пазней гэтую звычку ў грэкаў перанялі рымляне, якія сталі будаваць помнікі не толькі на месцы перамогі, а ў гарадах дзяржаў-пераможцаў (трыумфальныя аркі, брамы і інш.).
2) Захопленыя ў праціўніка, пакінутыя ім на полі бою або здадзеныя пры капітуляцыі сцягі, ваен. тэхніка і інш. матэрыяльныя каштоўнасці. Т. выкарыстоўваліся войскамі толькі з дазволу вышэйстаячага камандавання і пасля іх праверкі і агляду спецыялістамі трафейнай службы.
3) У перыядычным друку Т. называюць таксама прызы, якія атрымліваюць пераможцы ў спарт. спаборніцтвах.
4) У пераносным значэнні — здабыча як сведчанне поспеху ў якой-н. галіне (напр., паляўнічыя Т. і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЭ́ЕР Вальфрыд Мікалаевіч (5.12.1901, г. Турку, Фінляндыя — 3.12.1984),
бел. вучоны ў галіне машыназнаўства. Чл.-кар.АН Беларусі (1959), д-ртэхн.н., праф. (1950). Скончыў Маскоўскі аўтатрактарны ін-т (1929). З 1929 у Навук. аўтаматорным ін-це, у 1939—51 у маскоўскіх Ін-це каляровых металаў і золата і Ін-це сталі. З 1955 прарэктар БПІ, з 1960 дырэктар Ін-та машыназнаўства і аўтаматызацыі АН Беларусі, з 1966 праф. Мінскага радыётэхн. ін-та. Навук. працы па праблемах надзейнасці і даўгавечнасці машын і прылад. Прапанаваў тэорыю і метад разліку падшыпнікаў качэння і інш. дэталей машын па параметры, які характарызуе іх даўгавечнасць.
Тв.:
Расчеты деталей машин на долговечность. М., 1956;
Расчет деталей машин по предельным состояниям. Мн., 1960;
Теория долговечности и надежности машин. Мн., 1964;
Методологические основы науки о надежности и долговечности технических средств. Мн., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУЧКЕ́ВІЧ Уладзімір Максімавіч (29.12.1904, с. Яноўцы Чарнавіцкай вобл., Украіна — 24.7.1997),
расійскі і ўкр. фізік, адзін са стваральнікаў вытв-сці сілавых паўправадніковых прылад. Акад.Рас.АН (1970, чл.-кар. 1968). Герой Сац. Працы (1984). Скончыў Кіеўскі ун-т (1928). Працаваў у НДІ Кіева. З 1936 у Фіз.-тэхн. ін-це Рас.АН у С.-Пецярбургу (у 1967—87 дырэктар). Адначасова ў 1935—60 праф. Ленінградскага політэхн. ін-та. Навук. працы па фізіцы і тэхніцы паўправаднікоў. Атрымаў чыстыя монакрышталі германію і крэмнію і прапанаваў тэхналогію вырабу з іх плоскасных дыёдаў і трыёдаў, фотаэлементаў і фотадыёдаў. Распрацаваў тэхналогію вырабу сілавых паўправадніковых прылад і пераўтваральнікаў для электроннай тэхнікі і моцнатокавай электронікі. Разам з А.П.Аляксандравым і І.В.Курчатавым распрацаваў процімінную ахову ваен. караблёў (1941). Дзярж. прэмія СССР 1942. Ленінская прэмія 1966.
Тв.:
Силовое полупроводниковое приборостроение. М., 1980 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭРЫЯЛО́ГІЯ (ад грэч. thērion звер + ...логія), мамаліялогія, мамалогія,
раздзел заалогіі, які вывучае млекакормячых.
Вывучае сістэматыку млекакормячых, іх паходжанне і сувязі з інш. групамі жывёл, біялогію, геагр. пашырэнне, шляхі міграцый, гасп. значэнне дзікіх звяроў. Адна з асн. задач Т. — распрацоўка біял. асноў рацыянальнага выкарыстання дзікіх млекакормячых. Выкарыстоўвае метады: назіральны, апісальны, параўнальна-анат., колькаснага ўліку і інш. Тэрмін «Т.» прапанаваны рас. заолагам С.І.Агнёвым у 1928.
На Беларусі пытанні Т. вывучаюцца ў Інстытуце заалогііНац.АН, Бярэзінскім біясферным запаведніку, нац. парках рэспублікі і інш. Сярод бел. вучоных, якія займаліся пэўнымі пытаннямі ў галіне Т., І.М.Сяржанін, П.Р.Козла, А.М.Курскоў, В.М.Міхалап, Э.Р.Самусенка, В.Ф.Цераховіч і інш.
Літ.:
Соколов В.Е. Систематика млекопитающих [Т. 1—3]. М., 1973—79;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УА́Т (Watt) Джэймс (19.1.1736, г. Грынак, Шатландыя — 19.8.1819),
англійскі вынаходнік, стваральнік універсальнага цеплавога рухавіка. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1785). З 1757 механік ун-та ў г. Глазга. Даследуючы мадэлі паравых машын Д.Папена і Т.Ньюкамена, зрабіў шэраг вынаходстваў, якія ўдасканалілі іх работу. Сканструяваў паравую машыну падвойнага дзеяння, у якой выкарыстаў цэнтрабежны рэгулятар, кандэнсатар пары, шарнірны механізм перадачы руху ад штока да балансіра (паралелаграм У.) і інш. (1774—84). Паравы рухавік У., дзякуючы сваёй эканамічнасці, атрымаў значнае пашырэнне і адыграў вызначальную ролю ў пераходзе да машыннай вытв-сці. Устанавіў састаў вады, увёў першую адзінку магутнасці — конскую сілу, сканструяваў ртутны манометр, вадамернае шкло ў паравых катлах і інш. Яго імем названа адзінка магутнасці ў СІ — ват.
Літ.:
Конфедератов И.Я. Джеймс Уатт — изобретатель паровой машины. М., 1969;
Льоцци М. История физики: Пер. с итал. М., 1970. С. 164—165.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УДЗІНО́ (Oudinot) Нікала Шарль (25.4.1767, Бар-ле-Дзюк, Францыя — 13.9.1847),
французскі ваен. і дзярж. дзеяч. Маршал Францыі (1809), герцаг Рэджо (1809). У арміі з 1784, з 1794 генерал. З 1799 удзельнік большасці напалеонаўскіх войнаў. У час вайны 1812 камандаваў 2-м корпусам «Вялікай арміі», які быў пакінуты ў Полацку для прыкрыцця наступлення гал. сіл на Маскву. Удзельнічаў у Клясціцкіх баях 1812, у Чашніцкіх баях 1812. У час першай з Полацкіх бітваў 1812 17—18 жн. У. цяжка паранены. У час Бярэзінскай аперацыі 1812 узначальваў авангард франц. войск. Стрымліваючы рас. войскі ў час бітвы каля в.Студзёнка, У. забяспечыў пераправу франц. часцей цераз Бярэзіну. Удзельнік кампаній 1813—14. У 1814 перайшоў на бок Бурбонаў і падтрымліваў іх у час «Ста дзён Напалеона» ў 1816. Пэр Францыі (1814). У 1823 камандаваў корпусам пры падаўленні рэвалюцыі ў Іспаніі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЗВО́Д,
воінскае падраздзяленне ва ўзбр. сілах шэрагу дзяржаў, у т. л. Рэспублікі Беларусь. Уваходзіць у склад роты, батарэі (за выключэннем асобных У., якія непасрэдна ўваходзяць у склад батальёна, дывізіёна, палка і інш.). У залежнасці ад прызначэння У. уключае 2—4 аддзяленні (разлікі, экіпажы). У. узначальвае камандзір, як правіла, з ліку малодшых афіцэраў або прапаршчыкаў. Ва Узбр. Сілах Рэспублікі Беларусь У. існуюць ва ўсіх родах войск і спец. часцях, а таксама ў інш. войсках і воінскіх фарміраваннях, ваен.навуч. установах.
Упершыню У. ўтвораны ў канцы 17 ст. ў пяхоце і кавалерыі, потым у артылерыі. Са з’яўленнем новых відаў узбр. сіл (ППА, ВПС) і родаў войск (ракетныя войскі і артылерыя, зенітныя ракетныя, радыётэхн. войскі і інш.) У. ўвайшлі ў іхарганізац. структуры (напр., радыёлакацыйны У. — у склад зенітна-ракетнага дывізіёна, радыётэхн. батальёна і інш.).