Неадме́нны ’абавязковы; пастаянны’ (ТСБМ). Меркаванні Баханькова (Весці АН БССР, 1981, 1, 120) аб калькаванні ў беларускай літаратурнай мове рус. непременный ’тс’ могуць адносіцца толькі да ужывання слова ў адміністрацыйнай сферы (неадменны сакратар = непременный секретарь, пасада ў дарэвалюцыйнай Расіі), паколькі неадменны ’абавязковы, які нельга адмяніць’ фіксуецца яшчэ Насовічам: неодменное даю слово (333).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Недастойны ’які не заслужыў спрыяльнасці, ласкі, спагады, паблажлівасці’ (валож., Жыв. сл.), рус. недосто́йный ’няварты, нягодны’, польск. niedostojny ’тс’, чэш. nedůstojny ’несур’ёзны, няварты’, балг. недосто́ен ’тс’ і пад. Цяжка вызначыць народны характар слова, параўн., аднак, яшчэ ў Насовіча недастоіць, недастоіла (недосто́иць, недосто́ило) ’не павінна, непрыстойна’, дастоіла (досто́ило) ’павінна быць, варта’. Гл. дастойны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Неўкавы́рны ’незгаворлівы; флегматык’ (Касп.), ’няветлівы, непаслухмяны’ (Ян.), ’капрызны, свавольны’ (Сцяшк. Сл.), неўкавырный ’неўгамонны; якога нічым нельга крануць, упарты’ (Нас.), ’упіра; той, якім нельга ўкіраваць’ (Бяльк.), ’капрызны’ (Юрч.), ніўкавырный ’упірлівы, цяжкі для выхавання або для кіравання’ (мсцісл., З нар. сл.), рус. неуковырный ’няўклюдны, нялоўкі, непаваротлівы; непрыгожы, несімпатычны; неўгамонны; незгаворлівы’. Гл. укавырны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ну́дзьга́ ’нуда, смутак’ (Гарэц., Багд.), ’стан пчалы без узятка’ (Мат. Гом.). Аддзеяслоўны назоўнік ад нудзіць (гл.), параўн. ст.-бел. ноудога: родьчиЪа ноудоги и немоци не имѣла (1489 г., гл. Карскі 2–3, 33), укр. нудьга ’нуда, смутак; нудны чалавек’, рус. нудьга, нудга ’маркота; моташнасць; сверб ад укусаў насякомых; галеча, нястача'

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лейтэна́нт ’афіцэрскае званне’, ’асоба, якая носіць гэта званне’ (ТСБМ). З рус. лейтенант ’тс’ (з XVII ст.), якое праз ням. Leutenant з франц. lieutenant ’тс’, а першапачаткова ’намеснік’ (< lieu ’месца’ + tenant ’які займае’ — калька з с.-лац. locum tenens ’тс’) (Клюге₁₇, 437; Фасмер, 2, 477; Слаўскі, 4, 123; Крукоўскі, Уплыў, 82).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лепята́ць ’многа гаварыць, балбатаць’ (паст., карэліц., Сл. паўн.-зах.; ст.-дар., Ант.), укр. лепета́ти, рус. лепета́ть, балг. лепе́тя ’тс’. Гукапераймальнае. Аналагічна параўн. ст.-інд. lápati ’балбоча, стогне, гаворыць’, памір. lōwam ’гавару’, кімр. llêf (*lepmo‑) ’голас’, алб. lapërdi ’брудная мова’ (Бернекер, 1, 702; Фасмер, 2, 483–484). Другая ступень вакалізму — лопат (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лопасць ’шырокі, плоскі канец чаго-небудзь’, ’частка вясла’ (ТСБМ). Запазычана з рус. лопасть ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 72). Роднаснае да лопата (у выніку альтэрнацыі зычных з лопат‑ть — Булахоўскі, ВСЯ (Львоў), 3, 1953, 12; Фасмер, 2, 518) і літ. lãpas ’ліст’. Сюды ж, відавочна, і лопасты ’вушы ў шапцы з аўчыны’ (Кольб.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Львіны зеў ’зарніца звычайная, лянок, Linaria vulgaris Mill.’ (Бейл.). Да леў і зеў (гл.). Матывацыя: кветка падобна да морды льва. Параўн. чэш. paštička, paščeka, славац. pyšťok, pyštek ’морда, лыч, пашча’ або чэш. pséček (< pes ’сабака’); лац. caput canis, ням. Hundskopf для львінага зева, Antirrhinum majus L., рус. дан. львиные ротики ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мазгата́ць ’біць, разбіваць, мажджэрыць’, ’грукаць дамагаючыся’ (Нас.). Рус. мозгота́ть ’тс’, ’балбатаць’, ’смактаць, есці’, ’хутка бегаць’, зах.-укр. москота́ти ’невыразна гаварыць, дрэнна вымаўляючы’, моско́та ’няясная вымова’. Да ⁺мозгот, утвораны, як стукот, лёскат, грукат, ад мазга́ць, параўн. славен. серб.-харв. мо̀згати ’ламаць галаву’ (звычайна такія дзеясловы выступаюць у пары: грукацьгрукатаць, ляскацьлескатаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́кавік ’пірог з макам’, нараўл. мако́вік (Мат. Гом.; мазыр., Вешт.). Укр. маківни́к ’ляпёшка з мёду і маку’, польск. makownik, рус. маковник ’пірог з макам’, чэш. makovník ’тс’. Да ма́кавы < мак (гл.). Для бел. гаворак характэрна вельмі прадуктыўнае ўтварэнне назваў яды і пітва (ад прыметніка) з суф. ‑ік (Сцяцко, Афікс. наз., 105).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)