Ну́дзьга́ ’нуда, смутак’ (Гарэц., Багд.), ’стан пчалы без узятка’ (Мат. Гом.). Аддзеяслоўны назоўнік ад нудзіць (гл.), параўн. ст.-бел. ноудога: родьчиЪа ноудоги и немоци не имѣла (1489 г., гл. Карскі 2-3, 33), укр. нудьга ’нуда, смутак; нудны чалавек’, рус. нудьга, нудга ’маркота; моташнасць; сверб ад укусаў насякомых; галеча, нястача'

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)