1. Злёгку паварушыць; разварушыць. Узварушыць зямлю вакол дрэва. Вецер узварушыў салому на страсе. □ Шыхта змерзлася, яе трэба моцна біць ломам — тады толькі ўзварушыш.Савіцкі.// Заставіць паварушыцца, ускалыхнуцца. З разгону [ветрык] узварушыў хмызняк.Смагаровіч.
2.перан.Разм. Вывесці са стану вяласці, пасіўнасці, расшавяліць; узняць. Узварушыць народ. □ Першы нумар «Ленінскага засеву», вывешаны на сцяне хаты-чытальні, узварушыў Затонне.Колас.[Алесь:] Памятаеш, як мы ўсё мястэчка ўзварушылі на перамер зямлі.Чорны.Зала нібы ажыла, жывыя чалавечыя пачуцці, думкі, страсці ўскалыхнулі, узварушылі сонную застоеную цішыню.Лынькоў.// Абудзіць, ажывіць. Узварушыць успаміны. Узварушыць у памяці старонкі мінулага.
3.перан.Разм. Выклікаць спачуванне, хваляванне; узрушыць. Манг здзівіўся і занепакоіўся. Такія слёзы, такі адчай ўзварушылі яго.Маўр.Галену навіна гэтая ўзварушыла вельмі.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уз’е́хаць, ‑еду, ‑едзеш, ‑едзе; зак.
1. Заехаць на больш высокае месца. Калі ў з’ехалі на ўзгорак, Сяргей папрасіў шафёра спыніцца, вылез з машыны.Шахавец.Бомба трапіла ў наплаўны мост тады, калі санітарны аўтобус з раненымі паспеў ужо ўз’ехаць на бераг.Хомчанка.// Едучы, трапіць куды‑н., заехаць, выехаць куды‑н. Як толькі ўз’ехалі на прыгуменне, Тамаш пачаў непакоіцца.Чарнышэвіч.Сонца ўжо схавалася за лес, як на шашу з прасёлка ўз’ехала фурманка.Місько.Услед за маладымі, уз’ехалі па двор яшчэ два вазкі з дружкамі.Васілевіч.
2. Паехаць на каго‑, што‑н. Упаў [Міхал], ткнуў нагою пад задняе кола, што якраз у той момант уз’ехала на дарожны камень.Чорны.Толькі ржавая сетка-агароджа ў адным месцы была парвана — на яе, па ўсім відаць, уз’ехаў танк.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
укусі́ць, укушу, укусіш, укусіць; зак.
1.каго-што. Ухапіўшы зубамі, раніць, прычыніць боль. Сабака ўкусіў за нагу. □ Год таму назад я .. замест ментуза неяк схапіў вадзянога пацука, які ўкусіў мяне за палец.Ляўданскі.// Уджаліць. Алена жахліва адступаецца, пазіраючы на .. [Зыгмуся], як на гадзюку, гатовую ўкусіць яе.Колас.//перан.Разм. Прычыніць крыўду, укалоць, задзець за жывое. Васіль адказаў [Паліне] сярдзіта: — ..Жыццё навучыць цябе. Тады ты зразумееш, хто казаў праўду. Я не ўкушу, дык нехта ўкусіць.Савіцкі.
2.што. Зубамі аддзяліць кавалак чаго‑н.; надкусіць. На выгляд .. [фрукты] як быццам свежыя, а ўкусіш яблык ці грушу — смаку няма.Новікаў.
3.чаго і без дап.Разм. З’есці, паесці чаго‑н. — Даўно з паўдня, Андрэй Якаўлевіч, пара ўжо чаго ўкусіць! — узмаліўся Журавінка.Лобан.[Колас:] — Хадзем на веранду, папросім чаго ўкусіць.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
царава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
1. Тое, што і царстваваць. [Цар] не мог не бачыць, што ў новай вайне прыгонная Расія не вытрымае, яе заваююць і падзеляць мацнейшыя дзяржавы. Тады ўжо не цараваць ні яму, ні яго роду.Якімовіч.//перан. Цалкам гаспадарыць дзе‑н., валодаць кім‑, чым‑н. Тут, у чужой хаце, у дзяржаве, дзе цараваў строгі Глушак, неяк асабліва адчувалася непарушная ўлада звычаяў і законаў.Мележ.Трэба ім [гаспадыням] гатаваць, цыраваць, Над каструлямі дымнымі Цараваць.Барадулін.
2.перан. Вылучацца сярод падобных да сябе якімі‑н. якасцямі; першынстваваць дзе‑н., сярод каго‑, чаго‑н. А дзе ніжэй, дзе вясной надаўжэй затрымліваецца вада, там царуе раскошны, прысадзісты вербалоз.Паўлаў.І выкладаць прадмет вы [настаўнікі] здольныя, І на ігрышчах цараваць, І пляшку асушыць супольную, І вершы пакрытыкаваць...Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чу́тны, ‑ая, ‑ае; чуцён, чутна.
1. Даступны слыху; які ўспрымаецца слыхам. І дзявочы голас звоніць над лясамі: «Будуць у калгасе слаўныя дажынкі, Будуць чутны песні за гарой высокай».Панчанка.Рагочуць мужчыны. Доўга адзін да аднаго бародамі варочаюцца, а тады паасобныя галасы — кожны па-свойму чуцён.Скрыган.А гэта што — ледзь чутны крок? Ці проста шоргнула ігліца?А. Вольскі.//перан. Вядомы. Бедны хлопец Кастусь, Што каленьмі свяціў у апратцы кастравай, Выспеў коласам буйным, а Беларусь Стала чутнай і знанай на свеце дзяржавай.Лужанін.
2.узнач.вык. Чуецца, гучыць. Ледзь чутны ціхі звон Звычайным свежым ранкам, Калі страсае клён З галін сваіх мядзянкі.Астрэйка.У кнізе чутны і рэха гераічнай.. гісторыі Беларусі, і перазвон зброі ў часы рэвалюцыйных выступленняў народных мас.Ярош.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ша́баш, ‑у, м.
У сярэдневяковых павер’ях — начное зборышча ведзьмакоў і ведзьмаў, якія ўчынялі шалёны разгул. Густая, рослая трава палегла, пераплялася, зблыталася, — няйнакш, як у ёй спраўлялі свой спрадвечны д’ябальскі шабаш тысячы маладых гуллівых чарцей.Сачанка.//перан. Зверскі ўчынак; варожы разгул. У .. [Сашкі] астаўся толькі адзін няпоўны дыск кулямёта. Ды і што ты тут зробіш, калі карнікаў поўны лес і яны, відаць, вяртаюцца з чарговага крывавага шабашу, нават жывёлу гоняць з сабой?Няхай.
шаба́ш, ‑у́, м.
Разм.
1. Заканчэнне работы; перапынак для адпачынку. Працягла гуў гудок на шабаш.Шынклер.
2.узнач.вык. Скончана, даволі; канец. — Бесхарактарны я, брат Стары, — на тон самабічавання з’ехаў Садовіч, — але пераеду ў другую школу, тады, брат, шабаш.Колас.//шаба́ш! Вокліч, каманда канчаць работу. — Шабаш, хлопцы! — падаў каманду Лапцін.Савіцкі.
[Стараж.-яўр.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.Спец. Сшываць што‑н. з кавалкаў тканіны ці цыраваць такім чынам, каб шво ці цыроўка былі нябачнымі. Штукаваць шоўк.
3.перан.; і без дап. Выдумляць, майстраваць, вынаходзіць што‑н. А ў часіны больш-менш вольныя [дзядзька Марцін] займаўся майстэрствам, што мела беспасрэдныя адносіны да спраў гаспадарскіх: то калёсы ладзіў, то саху правіў, у хляве ці ў гумне парадак рабіў, або ў хаце ці ў сенцах усякія рыштункі штукаваў.Колас.Адыходзячы не ад народнай мовы, а вось ад такой робленай, пісьменнік збядняе сваю літаратурную мову, пачынае штукаваць, і тады мы ўжо не можам лёгка ўжывацца ў кнігу.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
practice
[ˈpræktɪs]1.
n.
1) практыкава́ньне n., практыкава́ньні pl.; про́ба f.
He was out of practice — Ён не практыкава́ўся
2) пра́ктыка f.
in practice — на пра́ктыцы, на спра́ве
to put into practice — ажыцьцяві́ць
3) звы́чай -ю m., усталява́ны пара́дак
it was then the practice — Тады́ быў звы́чай
4) пра́ктыка f. (ле́карская або́ адвака́цкая)
а) engaged in the practice of law — займа́цца адвака́цкай пра́ктыкай
б) Dr. Smith sold his practice — Др. Сміт прада́ў сваю́ пра́ктыку (свой кабінэ́т)
2.
Brit. practise, v.
1) практыкава́ць, практыкава́цца
2) ажыцьцяўля́ць
Practice what you preach — Жыві́ зго́дна з сваі́мі по́глядамі
3) трыма́цца чаго́-н., быць
practice moderation — будзь памярко́ўным
4) practice medicine (law) — быць ле́карам (юры́стам)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Варо́паўка ’зялёная жаба’ (Сцяшк. МГ); ’каравая земляная жаба’ (Мядзв.); ’жаба; слабы, непаваротлівы чалавек’ (Бір. Дзярж.), варопаўка, вярэпаўка (Інстр. II). Назва дадзена па маршчыністай скуры. Для гэтага слова дакладвай адпаведнасці ва ўсх.-слав. мовах няма, але параўн, чэш.vrap, vrapa ’зморшчка, маршчына’, в.-луж.(w)ropa, н.-луж.ropa, славен.vrapa, якія Махэк₂ (698) выводзіць з прасл.*vorpъ. Можна было зыходзіць з *voropavъka < *vorp‑avъka ’жаба’ (літаральна «маршчыністая»), але, здаецца, няма рэфлексаў *vorp‑ ’маршчына’ ў іншых усх.-слав. мовах. Беларускі архаізм? Можна таксама зыходзіць з усх.-слав.*vorop‑ (< *vorp‑): ст.-рус.воропъ ’аграбленне, напад’ (аб гэтым слове Фасмер, 1, 354; таксама Махэк₂, 698); тадываро́паўка — гэта драпежная жаба, якая нападае на сваю дабычу. Іншая магчымасць: Параўн. укр.ро́па́вка ’жаба’, польск.ropucha ’тс’, укр.ропу́ха, бел.рапу́ха (гл. Фасмер, 3, 502–503 і Трубачоў, Дополн., 503). Варо́паўка можа паходзіць ад ро́паўка з пратэтычным гукам: *ро́паўка > аро́паўка > варо́паўка. Гл. варапаха.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вулды́р ’гуз’ (Жд., 2, 3), вулды́рь ’гуз, гузак, пухір’ (Бяльк.), рус.волды́рь ’тс’ (няяснага паходжання, гл. Фасмер, 1, 338). Няма падстаў разглядаць асобна ад булды́р ’пухір, бурбалка, бугор’ (параўн. Гараеў, 53; Праабражэнскі, 1, 91), з метатэзай бурды́ль і асабліва бурду́ль ’пухір’, вытворных ад дзеясловаў з «вобразнай» семантыкай, гл. бурдзе́ць ’пачынаць закісаць’ (З нар. сл.); параўн. інш. семантычныя паралелі: брузды́ль ’пухір на целе’ і брузда́цца ’аблівацца ў час яды’ (Бяльк.), літ.vir̃dulas ’пухір, бурбалка’ ад vìrti, vérda ’кіпець’ (Атрэмбскі, Gramatyka, 125). Фармальная блізкасць утварэнняў з пачатковымі в і б прывяла да перапляцення значэнняў ’пухір’ і ’гуз’; ёсць падставы меркаваць, што зыходным для ўтварэнняў з в было значэнне ’гуз, круглы прадмет’ і аснова вурд‑ (*vr̥d‑), гл. навагр.ву́рда ’вяртушка зробленая з бярцовай косці свінні, буркаўка’ (Жыв. сл.); параўн. балг.върда́лям ’перакульваць’, серб.-харв.вр̏дати ’вярцецца, круціцца’, тадывулды́р < *вурдыль з метатэзай. Адносна суфіксацыі, асабліва чаргавання ‑ыль/‑уль, параўн. Слаўскі, SP, 1, 112.