Пурля́ць экспр. ’кідаць’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа), з літ. purlióti ’ірваць, дзерці’, што малаверагодна па семантычных прычынах. Параўн. шпурляць ’кідаць’ (гл.), а таксама пурну́і(ь/шпурну́ць ’кінуць’. Хутчэй за ўсё, гукапераймальнага (“гукаімітатыўнага”) паходжання; да словаўтварэння параўн. пу́ргаць ’сёрбаць’ і балг. хеьргам/хвьрлям ’кідаць’. Параўн. і папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́пці ’кіпці, вялікія кіпцюры’ (Бяльк.), пыпты ’пальцы на руках’ (Растарг.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад пыпець ’нарост; ціпун’ (гл.), збліжанае з кіпець ’пазногаць, кіпцюр’ (гл.), параўн. і кіпіць ’ціпун’ (гл.). Звяртае на сябе ўвагу паралелізм слоў балг. пішам ’дакранацца пальцам’ і піша, пітка ’ціпун’, паводле БЕР, 5, 245, не звязаных паміж сабой.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пёкма: у выразе пёкма пячы́ ’вельмі, моцна’ (Нас.), ’пячы, не перастаючы’ (Касп.). Да пячы́ (гл.). Суф. ‑ма (паводле паходжання — канчатак назоўнікаў Тв. скл. парнага л.), утвараючы прыслоўі, далучаўся да займеннікаў, імёнаў і асабліва прадуктыўна да дзеясловаў альбо імёнаў, утвораных ад дзеяслоўных асноў: крычма крычэць, лежма, лёжма, сідзьма і да т. п.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пія́ць ’спяваць’ (Мядзв.; паст., в.-дзв., даўг., лудз., смарг., маст., Сл. ПЗБ). Да пяяць (гл.). Слова аформілася пад уплывам польск. piać, pieją ’спяваць, спяваю’. Паводле Карскага (1, 215). пераход ъ у і ў пазіцыі перад націскным а характэрны для паўн.-усх. гаворак і не каторых гаворак на паўднёвым захадзе Беларусі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Снедзік ‘гусіная цыбуля жоўтая, Gagea tutea Ker.-Gaevl.’ (гродз., Кіс.). Укр. сні́док ‘тс’, рус. дыял. снедо́к ‘маркоўнік’. З польск. śniedek, śniadek ‘гусіная цыбуля’. Паводле Махэка₂ (564), польскае слова (чэш. snědek з польскай) ад кораня *sněd‑ (гл. снедаць), г. зн. ‘ядомы’, паколькі цыбуліны гэтых раслін ядуць. Гл. таксама ЕСУМ, 5, 335.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сорт ‘гатунак’, ‘від, род’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сл. ПЗБ). Паводле Крамко (Гіст. мовы, 2, 238), запазычанне пачатку XX ст. з рус. сорт ‘тс’. У рускай мове, пачынаючы з пач. XVIII ст., з франц. sorte ‘тс’ < лац. sors, Р. скл. sortis ‘жэрабя; доля; лёс’ (гл. Праабражэнскі 2, 359; Фасмер, 3, 725).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́рбачнік ’травяністая жоўта-зялёная з непрыемным пахам расліна Thlaspi (Towrn.) arvense L.’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Кіс.), то́рбачка ’тс’ (Байк. і Некр.). Да то́рба (гл.). Названа паводле падабенства пладоў (каробачкі з дробным семем) да торбачкі; аналагічна да назваў розных раслін у чэш. tašky, польск. tobółka, tasznik ’тс’ (Махэк, Jména, 62).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэ́пацень ‘трыпутнік, Plantago major L.’ (капыл., ЛА, 1), тру́пуцень ‘тс’ (маг., Кіс.). Да тры́пуцень, трыпу́тнік 1 (гл.); паводле Коласавай (Лексика, 200), у выніку дээтымалагізацыі і збліжэння з дзеясловамі трапа́ць ‘мяць, церабіць’ ці тро́паць ‘таптаць, біць’ і падобнымі, што адлюстроўвае ўмовы існавання расліны (пры дарозе), параўн. і трэ́патнік ‘трыпутнік’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

білья́рд, ‑а, М ‑дзе, м.

1. Гульня шарамі і спецыяльным кіем, якая вядзецца паводле пэўных правілаў на прызначаным для гэтай гульні стале. Гуляць у більярд.

2. Абцягнуты сукном, з бартамі і некалькімі адтулінамі (лузамі) стол для гэтай гульні. Трое сядзелі на лаўках, ля задняй сцяны рэдкая група акружыла більярд, на якім гулялі Пракоп з Трахімам Дубовікам. Карпаў.

[Фр. billard.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

благаславе́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. благаслаўляць — благаславіць (у 1 знач.).

2. Разм. Ухваленне чаго‑н.; згода на што‑н. Так было да часу, пакуль не парадзела ў хлявах, пакуль не дала свайго благаславення маці на аддзел Платона. Ракітны.

3. Падзяка, хвала. Благаславенне табе і ўся душа табе, мясціна, дзе радзіўся і вырас чалавек! Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)