мануфактура кн. Радзівілаў, якая існавала ў в. Налібакі (1717—1866) і Янкавічы (шліфавальны цэх, да 1798) Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл. Створана на высокім тэхн. узроўні на ўзор Дрэздэнскай мануфактуры. Выпускала больш за 100 назваў высокамаст. вырабаў, у т. л. хрусталь, люстэркі, люстры для сцен і столі, жырандолі і падсвечнікі, посуд (шклянкі, чаркі, келіхі, бакалы, куляўкі, барылкі, бутэлькі-штофы і інш.), дробную пластыку, дзіцячыя цацкі, лямпы, гранёнае і аконнае шкло, тыглі для плаўкі шкла, а таксама шліфаваныя і гутныя аздобы для вырабаў Урэцкай шкляной мануфактуры («зоркі», «пірамідкі», «дубовае лісце», «лілеі», «званочкі» і інш.). Мела варачную печ, 2 печы для загартоўкі шкла, 2 люстэрні, 16 станкоў, паташню на 12 чанаў, кузню, ганчарню, сталярню, рысавальню, 2 шліфавальні; дзейнічаў вадзяны рухавік. У 1778 працавала больш за 100 рабочых. У 1866 выраблена 56 тыс. шклянак і штофаў. Вырабы стваралі з каляровага і бясколернага шкла, варылі рэдкае рубінавае шкло, якое афарбоўвалі калоідным золатам паводле ням. тэхналогіі 17 ст. Посуд аздаблялі гравіраваннем, шліфоўкай, контррэльефнай матавай разьбой, ніцямі рубінавага шкла, міжсценным залачэннем, размалёўкай золатам, серабром, плацінай, накладнымі (адлітымі па васковай мадэлі і разнымі) рэльефнымі медальёнамі-камеямі з партрэтнымі выявамі і інш. У гравіраваных шрыфтавых дэкорах трапляюцца жартоўныя надпісы-парады, пажаданні, вершы. Сярод выяўл. дэкораў сустракаюцца міфалагічныя і алегарычныя сюжэты, паляўнічыя сцэны, партрэты, гербы, арабескі, краявіды, выявы птушак, сабак; адлюстроўваліся самабытныя з’явы побыту, жартаў, забаў, сатыр. сцэны з заняткаў мясц. жыхароў і інш. Каляровы посуд ствараўся ў традыц. формах. Рысавальшчыкамі і гравіроўшчыкамі былі беларусы; замежныя (пераважна саксонскія) майстры займаліся тэхнал. працэсамі. Склаліся мясц. дынастыі майстроў шкляной справы: Адамовічы, Александровічы, Галубовічы, Дашкевічы, Дубіцкія, Залескія, Малішэўскія, Рымашэўскія, Санцэвічы, Сільвястровічы і інш. Традыцыі Н.ш.м. працягваюць сучасныя бел. мастакі па шкле.
Літ.:
Яніцкая М.М. Беларускае мастацкае шкло (XVI—XVIII стст.). Мн., 1977;
Яе ж Беларускае мастацкае шкло XIX—пачатак XX ст.Мн., 1984;
Яе ж. Гісторыя шкляной вясёлкі. Мн., 1986.
М.М.Яніцкая.
Да арт.Налібоцкая шкляная мануфактура. Шклянка і келіхі. 1760—75.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАЕ́КТ (ад лац. projektus кінуты наперад) у архітэктуры і будаўніцтве, сістэма ўзаемазвязаных дакументаў, якія служаць асновай для буд-ва, рамонту, рэканструкцыі ці рэстаўрацыі аб’ектаў. Складаецца з абгрунтоўваючай і зацвярджаемай (абавязковая для выканання ўсімі фіз. і юрыд. асобамі) частак. Склад графічных, тэкставых і таблічных матэрыялаў П. (чарцяжы, схемы, разлікі, тлумачальныя запіскі, арх. макеты) вызначаецца спец. нарматыўнымі дакументамі. Для гарадоў і інш.нас. месцаў распрацоўваюцца П.: планіроўкі прыгарадных зон, генпланаў, дэталёвай планіроўкі асобных ч. горада, жылых, вытв., рэкрэацыйных і інш.функцыян. зон, асобных гар. вузлоў, вуліц і інш.Праектаванне ажыццяўляецца звычайна ў 2 стадыі: арх. П. (забяспечвае ўяўленне пра матэрыяльны вобраз аб’екта, яго размяшчэнне, фіз. параметры і маст.-тэхн. якасці, змяшчае тэхн.-эканам. паказчыкі); буд. П. (выконваецца на аснове зацверджанага арх. П., праведзеных інж. работ, навук.-тэхн. даследаванняў; забяспечвае непасрэдную рэалізацыю інвестыцый для буд-ва аб’ектаў). Нескладаныя П. распрацоўваюць у адну стадыю (рабочы П., які ўключае і зацверджаную арх. частку). Пры распрацоўцы дакументацыі на больш складаны і адказны аб’ект папярэдне распрацоўваюць эскізны П., тэхн.-эканам. абгрунтаванне, праводзяць конкурсы. Адрозніваюць П. тыпавы (для масавага буд-ва аднолькавых аб’ектаў) і індывід. (для буд-ва унікальных аб’ектаў).
Праектныя работы вядомы ў Стараж. Рыме, у эпоху Адраджэння. У 18 ст. ў Зах. Еўропе распрацоўваліся т.зв. П.-фантазіі. Часам нерэалізаваныя П. значна ўплывалі на развіццё архітэктуры (напр., П. горада на 3 млн. жыхароў, арх. Ле Карбюзье, Францыя, 1922).
На Беларусі пачатак праектнай дзейнасці адносіцца да канца 16 ст. (г. Нясвіж). З 2-й пал. 18 ст. пачалі выкарыстоўвацца тыпавыя (узорныя) П. пры буд-ве жылых і грамадскіх будынкаў (Гродна, Магілёў, Полацк, в. Варняны Астравецкага р-на Гродзенскай вобл.). Сучасныя П. распрацоўваюцца ў праектных арг-цыях: ін-тах «Беларускі праектны інстытут», «Белдзіпрадар», «Белдзіпралес», «Белдзіпрабудматэрыялы», «Мінскграмадзянпраект», «Мінскінжпраект», «Мінскграда» (з 1997) і інш., у персанальных творчых майстэрнях архітэктараў, якія маюць адпаведную ліцэнзію. Абавязкова праводзіцца дзярж. экспертыза П., яго зацвярджэнне ў адпаведных органах дзярж. кіравання, а ў асобных выпадках — грамадскае абмеркаванне П. на любой стадыі яго выканання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯ́ТЫ З’ЕЗД КП(б)Б [X канферэнцыя КП(б)Б]. Адбыўся 15—20.10.1921 у Мінску. Прысутнічалі 133 дэлегаты з рашаючым і 69 з дарадчым голасам ад 3325 чл. і канд. у чл. партыі. Парадак дня: аб знешнім і ўнутр. становішчы рэспублікі
(А.Р.Чарвякоў); справаздачы Цэнтр. Бюро КП(б)Б (В.Г.Кнорын),
Рэвіз. камісіі КП(б)Б (А.Х.Гетнер), Кантрольнай камісіі КП(б)Б, павятовых к-таў партыі; эканам. становішча Беларусі і нэп (А.І.Вайнштэйн); агр. пытанне (А.С.Славінскі); роля і задачы прафсаюзаў (Ш.Ш.Ходаш); асвета і задачы партыі (С.З.Кацэнбоген); агітац.-прапагандысцкая работа партыі (І.П.Ашаровіч); пытанні парт. будаўніцтва; выбары. З’езд звярнуў гал. ўвагу на эканам. становішча і пераход да новай эканамічнай палітыкі, ухваліў рашэнні X з’езда РКП(б). Нэп вызначаўся як «адзіна правільны шлях, які ў дадзеных умовах верна вырашае само пытанне існавання савецкай улады». Ухвалены мерапрыемствы Саўнаргаса БССР па перабудове і спрашчэнні сістэмы кіравання прам-сцю, пераводу фабрык і заводаў на гасп. разлік, здачы іх у арэнду. З’езд падтрымаў прапановы Эканам. нарады пры СНКБССР па наладжванні сувязі з суседнімі губернямі і арганізацыі Зах.эканам. вобласці. Канстатавалася імкненне сялян да індывідуальнага землекарыстання, разам з тым адзначалася неабходнасць развіцця сав. гаспадарак і адначасова дапамогі аднаасобнікам. З’езд асабліва падкрэсліў арганізац. і выхаваўчую функцыю прафсаюзаў як «школы камунізму» праз удзел іх у кіраванні прадпрыемствамі і сац. абарону працоўных, павышэнне прадукцыйнасці працы, удзел у рабоце кааперацыі і інш. Былі разгледжаны прынцыпы рэформы агульнаадук. школы, узята арыентацыя на правядзенне асв. работы на нац. мовах, што паклала пачатак палітыцы беларусізацыі, акрэслены задачы друку. формы работы партшкол, сутнасць і формы антырэліг. прапаганды. Выбраў ЦБКП(б)Б з 9 чл. і 3 канд. у чл., Кантрольную і Рэвіз. камісіі КП(б)Б.
Літ.:
Очерки истории Коммунистической партии Белоруссии. Ч. 2 (1921—1966). Мн., 1967;
Коммунистическая партия Белоруссии в резолюциях и решениях съездов и пленумов ЦК. Т. I. 1918—1927. Мн., 1983.
старэйшы рус. харавы прафес. калектыў. Бярэ пачатак ад заснавання ў 1479 у Маскве мужчынскага хору (т. зв. гасударавых пеўчых дзякаў, з 17 ст. ў ім спявалі і хлопчыкі), з 1703 у Пецярбургу, з 1763 — імператарская Прыдворная пеўчая капэла, з 1918 — Нар. акадэмія, з 1922 — Дзярж.акад. капэла, з 1954 — Ленінградская акад. капэла імя Глінкі, з 1992 — сучасная назва. У 1740—1844 пры капэле перыядычна працавалі інстр., з 1846 — дырыжорскія (рэгенцкія) класы, з 1858 — муз. школа, з 1922 — харавы тэхнікум, з 1945 — харавое вучылішча, з 1955 самаст. ўстанова. Як цэнтр рус. харавой культуры ўздзейнічала на фарміраванне традыцый хар. выканальніцтва і на стыль хар. пісьма без суправаджэння (a capella). У канцы 19 ст. — замкнуты царкоўны хор. З 1920 у складзе хору і жаночыя галасы. Акрамя культавай музыкі ў яе рэпертуары лепшыя творы кантатна-аратарыяльнага жанру кампазітараў 17—19 ст., класічныя і сучасныя хоры a capella, апрацоўкі нар. песень, кантаты, араторыі. Капэлай кіравалі: М.Палтарацкі (1763—95), Дз.Бартнянскі (1796—1825), Ф.П.Львоў (1825—36), А.Ф.Львоў (1837—61), М.Бахмецеў (1861—83), М.Балакіраў (1883—94), А.Арэнскі (1895—90), С.Смаленскі (1901—03), А.Шарамецеў (1904—17). У 1837—39 у ёй працаваў Глінка, у 1883—94 — М.Рымскі-Корсакаў. Вядучую ролю ў яе перабудове адыграў дырыжор М.Клімаў (1917—35). Сярод інш. дырыжораў М.Данілін (1936—37), А.Свешнікаў (1937—41), Л.Кудраўцава (1941—43), А.Анісімаў (1955—65), У.Мінін (1965—67), Ф.Казлоў (1967—72), А.Міхайлаў (1972—74), У.Чарнушэнка (з 1974). У праграме капэлы класіка і творы рус. кампазітараў (20 ст.), у т. л. Г.Свірыдава, В.Салманава, Р.Шчадрына, А.Фляркоўскага, С.Сланімскага і інш. У 1981 капэлай праведзены фестываль «Неўскія асамблеі», які складаўся з цыкла гіст. канцэртаў «Пяць вякоў рускай харавой музыкі».
Літ.:
Ершов А. Старейший русский хор Ленинградской государственной академической капеллы им. М.И.Глинки, 1703—1978. Л., 1973;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́РБАЎ (Ісак Абрамавіч) (27.5.1871, в. Кульшычы Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл. — 21.1.1943),
бел. этнограф, фалькларыст, археолаг. Правадз.чл. Інбелкульта (1922). Канд.гіст.н. (1934). Скончыў Полацкую настаўніцкую семінарыю (1892), Маскоўскі археал.ін-т (1918). Працаваў настаўнікам у Мінску, Гомелі, Вільні, Троках, Хоцімску, Стоўбцах. У 1910—12 як член Паўн.-Зах. аддзела Рус.геагр.т-ва наладзіў шэраг экспедыцый па Беларусі. У 1917—18 заг. аддзела нар. асветы ў г. Сальцы Наўгародскай губ., з 1919 у аддзелах нар. асветы Магілёўскай і Гомельскай губ. З 1923 выкладчык, заг. кафедры этнаграфіі БДУ, супрацоўнік секцыі этнаграфіі Ін-та гісторыі АНБССР. У Вял.Айч. вайну выкладчык Тамбоўскага пед. ін-та. З 1900 вывучаў побыт, матэрыяльную культуру, вусную паэт. і муз. творчасць бел. народа. Сабраў багатыя калекцыі нар. адзення і мастацтва, на аснове якіх выдадзены альбом «Беларускае народнае мастацтва» (1951). Першы з бел. этнографаў стварыў вял. фотатэку (каля 5 тыс. фотаздымкаў), у якой зафіксаваны тыпы адзення жыхароў розных куткоў Палесся, жылля, гасп. пабудоў, вырабы рамёстваў і інш. Сабраныя этнагр. матэрыялы і назіранні абагульнены ў працах «Сяло Вялікае: Малюнкі з жыцця Беларусі» (1910), «Паездкі па Палессі 1911 і 1912 гг.» (1914), «Беларусы-сакуны» (1915). У 2-й пал. 1920-х г. правёў раскопкі грунтавога могільніка 5—8 ст. каля Новага Быхава, даследаваў курганы дрыгавічоў (каля Мінска і Мазыра), радзімічаў (каля Новага Быхава, у басейнах рэк Проня і Ухлясць), крывічоў (па р. Ушача). Вывучыў каля 100 насыпаў, абследаваў і апісаў больш за 30 гарадзішчаў, селішчаў і стаянак.
Тв.:
Археалагічныя раскопкі ў аколіцах Менску ў 1925 г.Мн., 1927;
Вічынскія паляне. Мн., 1928;
Археалагічныя помнікі Ушацкага раёна Полацкай акругі // Зап.аддз.гуманіт. навук БАН. Мн., 1930. Кн. 11. Пр.археал. камісіі, т. 2;
Археалагічныя абследаванні ў вадазборах рэк Проні — Ухлясцх ў был. Магілёўшчыне // Працы секцыі археалогіі Інта гісторыі БАН. Мн., 1932. Т. 3.
Літ.:
Бандарчык В.К. Гісторыя беларускай этнаграфіі. Пачатак XX ст.Мн., 1970;
Яго ж. Гісторыя беларускай савецкай этнаграфіі. Мн., 1972;
Цішчанка І.К. З творчай спадчыны І.А.Сербава // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1974. №1.
в преддве́рии театра́льного сезо́на на паро́зе (напярэ́дадні) тэатра́льнага сезо́ну;
в преддве́рии нау́ки на по́дступах да наву́кі.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Раз, рас ’абазначае аднакратнасць дзеяння’, ’указвае на час дзеяння ў адносінах да раду падобных дзеянняў’, ’выражае ступень павелічэння або змяншэння суб’екта дзеяння, уласцівасці і да т. п.’ (ТСБМ), ’адзін (ліч.)’, ’аднойчы’ (ТСБМ, Яруш., Нас.; смарг., в.-дзв., гарад., брасл., віл., гродз., Сл. ПЗБ), ’пра пачатак дзеяння’ (Нар. лекс., Бяльк.), ст.-бел.разъ ’удар’, рус.раз ’тс’, укр.раз ’тс’, польск.raz ’раз’, в.- і н.-луж.raz ’раз’, славац.raz ’характар’, ’удар’, чэш.ráz ’удар, адбітак’, ’чаканка’, ’тып, характар’, славен.rȃz ’лапатка для адмервання зерня’, серб.-харв.ра̑з ’лапатка для адмервання зерня’, ’акладня плуга’. Першапачатковае *razъ ’удар’ звязана чаргаваннем галосных з рэ́заць (гл.), параўн. раз ’скіба зямлі’ (у слоўніку Каратынскага, гл. Мальдзіс, І ажываюць спадчыны старонкі. Мн., 1994, 71). Роднаснае літ.rúožas ’паласа, рыска’, rė́žti ’рэзаць, рабіць рысу’, лат.ruôza ’узвышанасць’, ’паласа, рад, сенажаць’, грэч.ῥώξ ’расколіна’, ῥήγνῡμι ’рву, праломваю’ (Фасмер, 3, 433; Праабражэнскі, 2, 177; БЕР, 6, 148). Першапачатковае значэнне ’рэзаць’ (параўн. рус.рази́ть, чэш.raziti ’чаканіць, біць’) развілося ў ’пачынаць дзеянне’ > ’рабіць адзін раз, першы раз’ > ’адзін раз’. Сюды ж злучнікі раз, рас ’калі’ (мядз., паст., Сл. ПЗБ): раз ня можаш піць, то не трэба табе жыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
і́сціна, ‑ы, ж.
1. Тое, што адпавядае сапраўднасці, адлюстроўвае рэчаіснасць; праўда (у 1 знач.). Дашукацца ісціны. □ Разам з выступленнямі ў палках, батальёнах, ротах, на фабрыках, заводах, у вёсках прадстаўнікоў партыі — агітатараў, вялікую ролю адыгрывалі таксама калектыўныя агітатары — газеты, якія простай, даступнай мовай растлумачвалі рабочым, сялянам і салдатам ісціны жыцця.«Полымя».— Я вельмі паважаю Івана Фядотавіча, — і Вабрыцкі адважыў паклон у бок Салаўёва, — але як кажуць, Платон мне друг, ды ісціна даражэй.Дуброўскі.
2. У філасофіі — дакладнае веданне, якое правільна адлюстроўвае аб’ектыўную рэальнасць у свядомасці людзей. Сцвярджэнне прыродазнаўства, што зямля існавала да чалавецтва, ёсць аб’ектыўная ісціна.Ленін.
3. Палажэнне, сцверджанне, меркаванне, якое выяўлена навукай, праверана практыкай, вопытам. Бясспрэчная ісціна. Старая ісціна. □ Усё мае свой пачатак і канец. Ісціна гэтая вядома людзям з малых гадоў.Якімовіч.Няўжо не так? Няўжо вам не ахвота, Прыслухацца да ісціны старой, Што неспакой не лечыць адзінота, Што адзіноту лечыць неспакой?Куляшоў.
•••
Абсалютная ісціна — правільнае, вычарпальнае, поўнае веданне пра з’явы, прадметы аб’ектыўнай рэальнасці.
Адносная ісціна — правільныя, але няпоўныя веды, якія патрабуюць паглыблення і ўдакладнення.
Крытэрый ісціныгл. крытэрый.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. і чаго. Паддзеўшы чым‑н., зачапіць, захапіць. Падчапіць бусаком бервяно. □ Стась узлез на лодку, стаў на карму і асцярожна, узяўшы лёгкае вясло, падчапіў ім расліну пад самае карэнне.Дубоўка.Марачок выпіў з крышкі тэрмаса і скарынкай падчапіў салакі.Караткевіч.
2.Разм. Прычапіць звычайна ў дадатак да чаго‑н.; узяць на буксір. Са станцыі падышоў запасны паравоз і, падчапіўшы заднія вагоны, адцягнуў іх назад.Лынькоў.Буксір падчапіў за карму наш вялізны белы цеплаход.Сіпакоў.// Начапіць, прычапіць да чаго‑н. Падчапіць на слупы тэлефонны провад.
3.перан.; і чаго. Разм. Набыць, атрымаць; нажыць. Дык, кажуць людзі, вяселле хутка згуляем. Ой, хітрыя гэтыя Маўчуны! Такую нявестку хочуць падчапіць!Шамякін.Пачатак восені выдаўся золкі, і, каб не вялікае жаданне падчапіць шчупака, я і не падумаў бы, на ноч гледзячы, выбірацца з хаты.Кандрусевіч.[Баласпай:] — З такімі сябрамі, як у цябе, не штука і ліхаманку падчапіць.Беразняк.
4.перан.Разм. Сказаць што‑н. з’едлівае, паставіўшы ў няёмкае, смешнае становішча. Пасварыліся.. [суседзі] летась.. Толькі з той пары ўсё здаецца Ігнату, што сусед на яго «зуб точыць», на людзях падчапіць заўсёды стараецца.Каршукоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Трыгу́біца (трэгу́біца, трыгу́бка, тру́біца) ‘рыбалоўная снасць з трох палотнаў (дзве сеткі па баках з рэдкімі вочкамі — рэдзі, а сетка пасярод — густая з вочкам, куды трапляе рыба)’ (ТСБМ, Нас., Сл. ПЗБ, Байк. і Некр., Шат., Сцяшк.; ашм., Яшк. Мясц., Скарбы₂; докш., валож., ЛА, 1; мін., гродз., Браім, Рыбалоўства, 45), трогу́біцʼа ‘тс’ (зах.-палес., Дзендзялеўскі, Бел.-укр. ізал., 25), трыгу́біца ‘трохсценная сетка на птушак’ (Чач., Нас., Цярохін, Охота), ‘восці з трыма зубамі’ (Нас.), трыгу́бка ‘тс’ (Байк. і Некр.), ст.-бел.тригубица, трыгубіца ‘рыбацкая сетка (1557 г., ГСБМ), параўн. рус.трегубица, польск.trygubica, tryubica, trubica, drgubica, drygubica ‘трайная сетка на рыб і птушак з густой сярэдняй і рэдкімі бакавымі часткамі’, балг.тра́губа, търгу́ба, търгу́бица ‘сетка з падвойнай ніжняй часткай (пазухай)’, чэш.trýhubka ‘від сеткі для лоўлі птушак’. Прасл.*trьgubica ад *trьgubъ ‘трайны’, або ад *trьgubiti ‘патройваць’, параўн. ст.-слав.трьгоубити ‘тс’, літ.trìgubas ‘трайны’. Пачатак слова Фасмер (4, 95) звязвае з прыставачным ц.-слав.тре‑, параўн. ст.-рус.тресвѣтлое слънце ў “Слове аб паходзе Ігаравым” (гл. трыкляты); другая частка ўзыходзіць да *gubъ (гл. губ) з першасным значэннем ‘складка’ (SEK, 2, 228). Значэнне ‘восці’ другаснае ў выніку атаясамлівання губ = зуб. Гл. таксама Брукнер, 578 (сумненні адносна прынятай этымалогіі); Кодаў, Сп. на БАН, 63, 151; Нізіньска, ZPSS, ser. 3, 1968, 227–232; Карскі 2–3, 99.