ЯНІ́ЦКАЯ Мая Міхайлаўна (н. 22.5.1931, б. хутар Валянцінава Лагойскага р-на Мінскай вобл.),
бел. мастацтвазнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1974). Скончыла Усесаюзны завочны ін-т сав. гандлю (1955). З 1958 працавала ў выд-вах «Звязда» і «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» (1974—77, у 1975—76 заг. рэдакцыі), Мін-ве мясц. прам-сці і быт. абслугоўвання насельніцтва Беларусі, у 1971—74, 1977—91 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, у 1991—94 у Нац. навук.-асветніцкім цэнтры імя Ф.Скарыны, з 1997 у Бел. дзярж. ін-це праблем культуры. Даследуе гісторыю бел. культуры, у т. л. гісторыю маст. шкла, творчасць мастакоў дэкар.-прыкладнога мастацтва, праблемы сучаснага бел. мастацтва. Аўтар раздзелаў па дэкар.-прыкладным мастацтве ў «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 1—6, 1987—94); аўтар прадмовы і складальнік раздзелаў па шкле, фарфоры, фаянсе і металапластыцы ў каталогу выстаўкі «Мадэрн са збораў беларускіх музеяў» (1990, г. Плоцк, Польшча); складальнік раздзела па дэкар.-прыкладным мастацтве ў альбоме-каталогу «Беларускае мастацтва XX стагоддзя» (2003) рэсп. выстаўкі «Беларусь — трэцяму тысячагоддзю» і інш. Адзін з аўтараў і навук. рэдактар «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (т. 1—7, 1984—88), серыйнага навук. выдання «Вяртанне» (1992—97), першага мультымедыйнага выдання «Беларуская культура. Лепшыя старонкі: Іканапіс. Традыцыйны касцюм. Архітэктура. 100 рарытэтаў з музеяў Беларусі» (2000).
Тв.:
Беларускае мастацкае шкло XVI—XVIII стст. Мн., 1977;
Вытокі шкларобства Беларусі. Мн., 1980;
Беларускае мастацкае шкло, XIX — пачатак XX стагоддзя. Мн., 1984;
Гісторыя шкляной вясёлкі. Мн., 1986;
Художественное стекло Советской Белоруссии. Мн., 1989.
Л.Ф.Салавей.
т. 18, кн. 1, с. 271
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)