авангардысцкі кірунак у мастацтве, асн. мэты якога — сувязь мастацтва і жыцця, ліквідацыя грамадска дэтэрмінаваных норм, пашырэнне паняцця мастацтва з дапамогай радыкальнага разбурэння межаў паміж кірункамі мастацтва і павышэнне здольнасці выклікаць у публікі перажыванне. Узнік у 1962 у Германіі. Падобны да хэпенінга, але адрозніваецца ад яго падзелам на мастакоў-акцёраў і гледачоў. Часта пазначаны як канцэрт. Дзейства ўключае ў сябе змешванне акустычных, харэаграфічных і муз. форм выяўлення (паводле тэарэтыка Ф.Дж.Мачунаса — «твор неспецыфічных форм творчасці»), Сярод вядучых прадстаўнікоў Ф. — І.Бойс, Б.Бок, В.Фостэль (Германія), Дж.Кейдж, Н.Дж.Пайк, Мачунас (ЗША). Фестывалі Ф. адбыліся ў Парыжы, Амстэрдаме, Вісбадэне, Капенгагене, Дзюсельдорфе, Гаазе, Лондане, Ніцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФОРМАЎТВАРЭ́ННЕў мовазнаўстве,
1) утварэнне розных грамат. форм аднаго і таго ж слова. Напр., утварэнне ў бел. мове форм асобы, ліку, часу дзеясловаў, склонавых форм назоўнікаў і інш. У гэтым выпадку паняцце Ф. супадае са словазмяненнем і проціпастаўляецца словаўтварэнню.
2) Утварэнне суадносных грамат. форм розных слоў, якія выражаюць несінтакс. грамат. значэнні (не абумоўленыя грамат. значэннямі інш. слоў у тэксце). Напр., утварэнне ў бел. мове трывальных пар дзеясловаў. Такая трактоўка Ф. пашырае яго межы, уключае выпадкі пераходныя паміж Ф. і словаўтварэннем.
Літ.:
Зализняк А.А. Русское именное словоизменение. М., 1967;
Жирмунский В.М. О границах слова // Жирмунский В.М. Общее и германское языкознание. Л., 1976;
Бондарко А.В. Теория морфологических категорий. Л., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЭЗ Ілья Абрамавіч (2.9.1909—22.6.1994),
расійскі кінарэжысёр. Нар.арт. Расіі (1982). Нар.арт.СССР (1989). Скончыў Ленінградскі тэатр.ін-т (1935).
З 1932 на кінастудыі «Ленфільм», з 1945 — «Саюздзетфільм», з 1948 на Кіеўскай і Маскоўскай студыях навук.-папулярных фільмаў, з 1953 на кінастудыі імя М.Горкага. Здымаў пераважна для дзяцей. Яго фільмы вызначаюцца лірызмам, мяккім гумарам, раскрыццём дзіцячай псіхалогіі: «Першакласніца» (1948), «Васёк Трубачоў і яго таварышы» (1955), «Незвычайнае падарожжа Мішкі Стракачова» (1959), «Рыжык» (1961), «Я купіў тату» (1963), «Я вас любіў...» (1967), «Прыгоды жоўтага чамаданчыка» (1971, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Венецыі), «Дзівак з пятага «Б» (1972), «Вам і не снілася...» (1981), «Каранцін» (1983) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАРА́ВА Акакій Аляксеевіч (29.4.1895, с. Ачхамуры, Грузія — 23.6.1972),
грузінскі акцёр, педагог. Нар.арт.СССР (1936). Вучыўся ў тэатр. студыі А.Пагавы (з 1922). З 1923 у Т-ры імя Руставелі ў Тбілісі (у 1949—55 дырэктар). Адзін з заснавальнікаў і першы рэктар (з 1939; з 1947 праф.) Тэатр. ін-та імя Руставелі. Акцёр героіка-рамант. плана. Найб. значныя ролі: Анзор, Арсен (аднайм. п’есы С.Шаншыяшвілі), Карл Моар («Разбойнікі» Ф.Шылера), Бярсенеў («Разлом» Б.Лаўранёва). Вяршыня творчасці — роля Атэла (аднайм. п’еса У.Шэкспіра). Сярод інш. роляў: Платон Крэчат (аднайм. п’еса А.Карнейчука), Эдып («Цар Эдып» Сафокла). Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1943, 1946 (двойчы), 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАТЛЯ́НЫ,
вёска ў Уздзенскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 26 км на ПдУ ад г. Узда, 63 км ад Мінска, 35 км ад чыг. ст. Рудзенск. 160 ж., 57 двароў (2002). Племянны свінагадоўчы саўгас-камбінат. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Пакроўская царква (2-Я пал. 19 ст.). Курганны могільнік.
Вядомы з 1652, уласнасць кн. Галоўчынскіх, Быхаўцаў, Заранкаў, Завішаў, Грабоўскіх. У 1895 адкрыта царк.-прыходская школа. У 1886 сяло ў Шацкай вол. Ігуменскага пав., 585 ж., 58 двароў, царк. прыход; у 1909—1150 ж., 168 двароў. З 1924 цэнтр сельсавета Шацкага, у 1927—60 і з 1996 Уздзенскага р-наў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЕЙДА́РАВА (Паўлікава) Людміла Фёдараўна (н. 11.2.1952, пас. Ялізава Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл.). бел. паэтэса. Скончыла БДУ (1974). З 1974 працавала ў НДІ электронна-выліч. машын, у Бел.н.-д. і праектна-тэхнал. ін-це арганізацыі і кіравання буд-вам пры Дзяржбудзе Беларусі, у Мінскім н.-д. праектным ін-це. У 1987—97 на Бел. тэлебачанні. Друкуецца з 1980. У вершах філас. роздум над праблемамі сучаснасці, гарадскія матывы (зб-кі «Адведзіны рамонкавай паляны», 1985; «Тваё святло», 1988; «Купанне ў росах», 1993). Аўтар паэмы «Нельга і Можна» (1988), апавяданняў. На бел. мову пераклала асобныя творы Г.Ахматавай, М.Валошына, М.Лермантава, Б.Пастарнака, М.Цвятаевай і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІМАФЕ́ЕВА Людміла Яфімаўна (н. 1.1.1934, г. Лесазаводск Прыморскага краю, Расія),
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1967). Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1955). Да 1990 працавала ў Бел.рэсп. т-ры юнага гледача. Выконвала пераважна ролі маладых гераінь: Тоня Туманава («Як гартавалася сталь» паводле М.Астроўскага), Аня Бярозка («Каханне Ані Бярозка» У.Пісталенкі), Ліза («Няроўны бой» В.Розава), Джэма («Авадзень» паводле Э.Войніч), Галінка («За лясамі дрымучымі» А.Вольскага і П.Макаля), Марыя—Вераніка («Зорка Венера» М.Алтухова і Б.Бур’яна), Насця («Несцерка» В.Вольскага). Сярод найб. значных работ: Яніна, Ядзя («Папараць-кветка» і «Над хвалямі Серабранкі» І.Козела), Эдзіт Піяф (аднайм. п’еса В.Легентава) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІХАМІ́РАЎ Сяргей Аляксандравіч (н. 28.7.1953, г.п. Правідзення Чукоцкай аўт. акругі Магаданскай вобл., Расія),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (2001). Скончыў БДУ (1975). З 1975 у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па дынаміцы фотафіз. і фотахім. працэсаў у складаных арган. малекулах. Устанавіў механізмы фотааднаўлення і фотадысацыяцыі для шэрагу арган. злучэнняў. Распрацаваў метад генерацыі фемтасекундных імпульсаў на аснове выкарыстання імпульсных лазераў.
Тв.:
Быстропротекающие фотофизические и фотохимические релаксационные процессы в сложных органических молекулах (разам з Г.Б.Талстарожавым) // Журн. прикладной спектроскопии. 1998. Т. 65, № 5;
Пассивная синхронизация мод фемтосекундного титансапфирового лазера при импульсной синхронной накачке ограниченным цугом пикосекундных импульсов (у сааўт.) // Квантовая электроника. 1999. Т. 28, № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІХІ́НСКІ Язэп (7—1921),
бел. лексікограф. Жыў у маёнтку Прусін на Магілёўшчыне. Аўтар 16-томнага «Беларуска-польска-рускага слоўніка» (не выдадзены), складанню якога прысвяціў амаль 40 гадоў жыцця. Рукапіс слоўніка (636 аўтарскіх арк.) уключае больш за 150 тыс. агульных слоў, уласных асабовых імён, назваў дзяржаў, гарадоў, мясцовасцей, а таксама пашыраныя запазычанні («алігархія», «альманах» і інш.). Пры перадачы слоў вытрыманы важнейшыя фанет. асаблівасці бел. мовы (аканне, яканне, дзеканне, цеканне), адлюстравана афіксальнае словаўтварэнне («але́й — але́яць — але́як — але́яны — але́явы — але́йня — але́йніца — паале́яць» і інш.). Працу Ц. высока цаніў М.Федароўскі. Частка рукапісу слоўніка (7308 старонак) зберагаецца ў б-цы АН Літвы. У 1909—12 друкаваў допісы ў газ. «Наша ніва» пад псеўд. Язэп Бурачок.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦО́МПЕЛЬ Павел Аксанавіч (5.8.1933, с. Вербка Ляцічаўскага р-на Хмяльніцкай вобл., Украіна — 12.2.1997),
бел. скульптар. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1965). Працаваў у манум. і станковай скульптуры. Найб. значныя манум. творы: Мемарыяльны комплекс у гонар воінаў 1-га Бел. фронту і партызан у в. Сычкава Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл. (1968), помнікі «Партызанская зямля» ў в. Іканы Барысаўскага р-на Мінскай вобл. (1965), сав. патрыётам, што загублены ням. фашыстамі ў 1941, у калгасе «Дружба» Свіслацкага р-на Гродзенскай вобл. (1966, з А.Веліксонавым; усе з арх. Ю.Казаковым). Аўтар станковых работ: «Партызан-сейбіт», «Праметэй» (абедзве 1967), «Рэквіем» (1969), «Е.Міровіч» (1970), «Асілак» (1986), кампазіцыі «Вялікая Айчынная вайна» (1975).