ЦІХІ́НСКІ Язэп (7—1921),
бел. лексікограф. Жыў у маёнтку Прусін на Магілёўшчыне. Аўтар 16-томнага «Беларуска-польска-рускага слоўніка» (не выдадзены), складанню якога прысвяціў амаль 40 гадоў жыцця. Рукапіс слоўніка (636 аўтарскіх арк.) уключае больш за 150 тыс. агульных слоў, уласных асабовых імён, назваў дзяржаў, гарадоў, мясцовасцей, а таксама пашыраныя запазычанні («алігархія», «альманах» і інш.). Пры перадачы слоў вытрыманы важнейшыя фанет. асаблівасці бел. мовы (аканне, яканне, дзеканне, цеканне), адлюстравана афіксальнае словаўтварэнне («але́й — але́яць — але́як — але́яны — але́явы — але́йня — але́йніца — паале́яць» і інш.). Працу Ц. высока цаніў М.Федароўскі. Частка рукапісу слоўніка (7308 старонак) зберагаецца ў б-цы АН Літвы. У 1909—12 друкаваў допісы ў газ. «Наша ніва» пад псеўд. Язэп Бурачок.
М.Р.Суднік.
т. 17, с. 130
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)