ЦІМАФЕ́ЕВА Людміла Яфімаўна (н. 1.1.1934, г. Лесазаводск Прыморскага краю, Расія),

бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1967). Скончыла Бел. тэатр.-маст. ін-т (1955). Да 1990 працавала ў Бел. рэсп. т-ры юнага гледача. Выконвала пераважна ролі маладых гераінь: Тоня Туманава («Як гартавалася сталь» паводле М.​Астроўскага), Аня Бярозка («Каханне Ані Бярозка» У.​Пісталенкі), Ліза («Няроўны бой» В.​Розава), Джэма («Авадзень» паводле Э.​Войніч), Галінка («За лясамі дрымучымі» А.​Вольскага і П.​Макаля), Марыя—Вераніка («Зорка Венера» М.​Алтухова і Б.​Бур’яна), Насця («Несцерка» В.​Вольскага). Сярод найб. значных работ: Яніна, Ядзя («Папараць-кветка» і «Над хвалямі Серабранкі» І.​Козела), Эдзіт Піяф (аднайм. п’еса В.​Легентава) і інш.

Дз.​У.​Стэлычах.

т. 17, с. 113

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)