расійская артыстка балета. Нар.арт.СССР (1959). Праф. (1978). Скончыла Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча (1944). З 1944 салістка, у 1978—81 балетмайстар-рэпетытар Вял.т-ра ў Маскве. З 1995 маст. кіраўнік кафедры харэаграфіі Рас. акадэміі тэатральнага мастацтва. Сярод партый класічнага і сучаснага рэпертуару: Аўрора («Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Папялушка, Джульета («Папялушка», «Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Марыя, Жанна («Бахчысарайскі фантан», «Полымя Парыжа» Б.Асаф’ева), Тао Хоа, Параша («Чырвоны мак», «Медны коннік» Р.Гліэра). Знялася ў фільме-балеце «Хрустальны чаравічак» і ў тэлеэкранізацыі балетаў «Паручнік Кіжэ», «Тваё імя». Яе творчасці прысвечаны тэлефільм «Танцуе Раіса Стручкова» і дакумент. фільм «Раіса Стручкова».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРЭ́ЛЕР (Strehler) Джорджа (14.8.1921, г. Трыест, Італія — 25.12.1997),
італьянскі рэжысёр. Скончыў Акадэмію аматараў драм. мастацтва ў Мілане (1940). У 1947—68, з 1972 арганізатар і кіраўнік (сумесна з П.Грасі) 1-га ў Італіі стацыянарнага драм.т-ра «Пікала-тэатр» (Мілан), у 1968—72 кіраўнік уласнай тэатр. трупы. Адрадзіў прыёмы італьян. камедыі дэль артэ, працягваў сцэн. традыцыі Б.Брэхта. Сярод пастановак: «Слуга двух гаспадароў» (1947) і «Камп’ела» (1975) К.Гальдоні, «Вішнёвы сад» А.Чэхава (1955), «Трохграшовая опера» (1956), «Добры чалавек з Сезуана» (1958) і «Швейк у другой сусветнай вайне» (1961) Брэхта, «Кароль Лір» У.Шэкспіра (1972), «Вялікая магія» Э.Дэ Філіпа (1989), «Востраў рабоў» П.Марыво (1995) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТУ́ЖАЧНІКІ (Ladoga, Limenitis),
род дзённых матылёў сям. німфалід. Пашыраны ва ўмераных шыротах і субтропіках Паўн. паўшар’я. Ва Усх. Еўропе і Азіі 9 відаў. Жывуць у лясах, парках, уздоўж лясных дарог. На Беларусі 2 віды: С таполевы (Limenitis populi) і С. Каміла. або малы (L. camilla).
Размах крылаў да 80 мм; пярэднія шырокія, з папярочнай жылкай, зверху чорныя ці бурыя. з белым малюнкам, з зял. і сінім адлівам, знізу ржава-чырв.; заднія са звілістым краем. Дарослыя кормяцца сокам дрэў, інш.арган. рэчывамі. Вусені С. таполевага жывуць на таполях і асінах, С. Каміла — на бружмелі; кормяцца лісцем.
С.Л.Максімава.
Стужачнікі: 1 — Каміла; 2 — таполевы (а — імага; б — вусень; в — кукалка).
Існавала ў 1918 пры падтрымцы Беларускага нацыянальнага камісарыята. Чл.-заснавальнікі — Ч.Родзевіч (ініцыятар стварэння), З.Жылуновіч (Ц.Гартны), І.Лагун, Б.Тарашкевіч, Г.Багдановіч. Мела на мэце садзейнічаць развіццю бел. л-ры, т-ра, вуснай нар. творчасці, архітэктуры, музыкі, клапаціцца пра помнікі мастацтва. Мела аддзяленне ў Пецяргофскім р-не Петраграда. Пры т-ве існаваў драм. гурток. У памяшканні т-ра драмы і камедыі 20.4.1918 т-ва наладзіла бел. вечарынку, на якой прысутнічала каля 300 чал. Калекцыя запісаў бел.нар. песень з архіва т-ва ў 1922 перададзена Беларускай драматычнай студыі ў Маскве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУБАЎКЛА́ДЧЫК,
самаходная (часам прычапная) грузападымальная машына з навясным абсталяваннем, прызначаная для пракладкі трубаправодаў. Робіцца на базе гусенічнага трактара, выкарыстоўваецца сумесна з інш.спец. машынамі.
Т. падтрымліваюць трубы і плеці з іх пры зварцы, укладваюць трубы ў траншэі, цыліндры і гарлавіны ў калодзежы і камеры. выконваюць інш. пагрузачна-разгрузачныя работы, у т. л. ў меліярац. буд-ве. Прычапныя Т. манціруюць на 2-восевым прычэпе, на якім устанаўліваюць паваротную калонку з пад’ёмнай стралой і трубазахопным прыстасаваннем; агрэгатуюцца з трактарамі МТЗ і інш. Грузападымальнасць Т. да 50 т і больш.
В.М.Кандрацьеў.
Трубаўкладчык: а — агульная будова (1 — гідрацыліндр, 2 — процівага, 3 — страла, 4 — грузавы паліспаст, 5 — захопнае прыстасаванне), б — Д 355 С-з «Комацу» (Японія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫТО́НЫ, уколы (Triturus),
род хвастатых земнаводных сям. сапраўдных саламандраў. 10 відаў. Пашыраны ў Еўразіі. Жывуць у вадаёмах (у перыяд размнажэння) і на сушы ў вільготных (часта поймавых) мясцінах, у лісцевых і мяшаных лясах, хмызняках. На Беларусі 2 віды Т.: звычайны, ці малы (T. vulgaris), і грабеньчаты (T. cristatus).
Даўж. цела да 18 см, хваста — блізкая да даўж. цела. Хвост сплюшчаны з бакоў, зверху і знізу мае скурыстую аблямоўку. Павекі развітыя. Зубы на абедзвюх сківіцах, паднябенныя зубы размешчаны радамі. Кормяцца дробнымі воднымі і сухапутнымі беспазваночнымі. Развіццё з ператварэннем. Пры неспрыяльных умовах метамарфозу часам назіраецца неатэнія. Лабараторныя жывёлы.
Э.С.Самусенка.
Трытоны: 1 — звычайны; 2 — грабеньчаты (а — самец; б — самка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫЯНО́НСКІ МІ́РНЫ ДАГАВО́Р 1920.
Падпісаны 4 чэрв. ў Вял. Трыянонскім палацы Версаля (каля Парыжа) паміж краінамі, што перамаглі ў 1-й сусв. вайне, і Венгрыяй (б. саюзніца Германіі); частка версальска-вашынгтонскай сістэмы мірнага ўрэгулявання пасля 1-й сусв. вайны. Паводле дагавора тэр. Венгрыі скарацілася ў 3 разы (Трансільванія і ўсх. частка Баната далучаны да Румыніі, Харватыя, Бачка і зах. частка Баната — да Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў, Славакія і Закарпацкая Украіна — да Чэхаславакіі, прав. Бургенланд — да Аўстрыі), а насельніцтва — у 2,5 раза. У Венгрыі скасоўвалася ўсеагульная воінская павіннасць, колькасць яе арміі скарачалася да 35 тыс.чал. Прадугледжвалася выплата Венгрыяй рэпарацый. Набыў сілу 26.7.1921; страціў сілу ў выніку Венскіх арбітражаў 1938 і 1940.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЭ́ПЕЛЬ Абрам Яфімавіч (18.10.1908, Мінск — 7.5.1969),
бел. акцёр і рэжысёр. Засл. арт. Беларусі (1938). Скончыў Бел.драм. студыю ў Маскве (1926). З 1926 у Дзярж.яўр. т-ры БССР, у 1949—58 у Бел. т-ры імя Я.Купалы, Белдзяржэстрадзе, на Рэсп. студыі тэлебачання. У 1950—55 і з 1959 рэжысёр аматарскіх калектываў. Характарны акцёр, мастацтву якога ўласцівы тонкі гумар, шчырасць, пластычная выразнасць. Сярод роляў: Шымен-Эле, Гоцмах («Зачараваны кравец», «Блукальныя зоркі» паводле Шолам-Алейхема), Вядзьмарка («Вядзьмарка» А.Гольдфадэна), Гестапавец («Паўстанне ў гета» П.Маркіша), Жэнька Ксідыяс («Інтэрвенцыя» Л.Славіна), Карбачыо («Вальпоне» Б.Джонсана) і інш. Выканаў ролю Жабрака ў тэлевіз. пастаноўцы «Песня музыкі» паводле паэмы «Сымон-музыка» Я.Коласа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУМА́РКІНА (Tumarkin) Ганна Эстэр (16.2.1875, г. Дуброўна Віцебскай вобл. — 7.8.1951),
швейцарскі філосаф. Д-р філасофіі (1895), праф. (1906). Скончыла Бернскі ун-т (1895), у 1898—1943 выкладала ў ім эстэтыку і гісторыю філасофіі. Даследавала праблемы развіцця філас. думкі ў Швейцарыі, гісторыі сусв. філасофіі, эстэтыкі і тэорыі пазнання. Вывучала сац. дзейнасць швейц. жанчын, удзельнічала ў барацьбе за іх правы. Аўтар навук. прац па філасофіі І.Канта, Б.Спінозы і інш. Імем Т. названа вуліца ў Берне.
Літ.:
Rogger F. Der Doktorhut im Besenschrank. Bem, 1999;
Яе ж. Філосаф Ганна Тумаркіна — першая ў Еўропе жанчына-дацэнт: Пер. з ням. // Віцеб. сшытак. 2000. №4;
Хмяльніцкая Л. «Дарагі падарунак маленькай Швейцарыі» // Там жа.