ТРЭ́ПЕЛЬ Абрам Яфімавіч (18.10.1908, Мінск — 7.5.1969),
бел. акцёр і рэжысёр. Засл. арт. Беларусі (1938). Скончыў Бел. драм. студыю ў Маскве (1926). З 1926 у Дзярж. яўр. т-ры БССР, у 1949—58 у Бел. т-ры імя Я.Купалы, Белдзяржэстрадзе, на Рэсп. студыі тэлебачання. У 1950—55 і з 1959 рэжысёр аматарскіх калектываў. Характарны акцёр, мастацтву якога ўласцівы тонкі гумар, шчырасць, пластычная выразнасць. Сярод роляў: Шымен-Эле, Гоцмах («Зачараваны кравец», «Блукальныя зоркі» паводле Шолам-Алейхема), Вядзьмарка («Вядзьмарка» А.Гольдфадэна), Гестапавец («Паўстанне ў гета» П.Маркіша), Жэнька Ксідыяс («Інтэрвенцыя» Л.Славіна), Карбачыо («Вальпоне» Б.Джонсана) і інш. Выканаў ролю Жабрака ў тэлевіз. пастаноўцы «Песня музыкі» паводле паэмы «Сымон-музыка» Я.Коласа.
Г.Р.Герштэйн.
т. 16, с. 16
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)