Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Ту́мны ‘мутны, няясны, матавы, без бляску’ (ТС), ‘млявы, вялы’: ена ужэ тумная пасля работы (маз., ГЧ), ту́мно ‘змрочна, няясна, мутна, туманна, цьмяна’ (ТС, ПСл; жытк., Жыв. НС), ‘хмурна’, ‘млосна’ (ЛМТ). Відаць, звязана з цьмяны (гл.), параўн. укр.дыял.тмя́ний ‘зацемнены, матавы’; ‘сумны, нудны’, што да тма ‘цемра’ (ЕСУМ, 5, 691), ст.-бел.тьма, тма ‘тс’, якія, паводле Бузука (ЗІФВ УАН, 13–14, 278), могуць чаргавацца з коранем тум‑, параўн. укр.тума́ ‘хмуры, маўклівы чалавек’, а таксама рус.дыял.ту́мный ‘сумны, журботны’, польск.дыял.tumny ‘поўны, тлусты’ < і.-е.*tou̯m‑/*teu̯m‑, гл. роднаснае літ.tumà ‘мутнасць’, tumė́ti ‘мутнець’, лат.tumêt ‘гусцець’, ‘збірацца (пра дажджавыя аблокі)’, tumuļat ‘(пра неба) паволі пакрывацца хмарамі’ і інш., паводле Смачыньскага (694), узыходзяць да і.-е.*tu̯em‑ ‘набрыняць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
dun
I[dʌn]1.
n.
1) назо́льны крэдыто́р
2) напо́рыстае дамага́ньне зваро́ту даўго́ў
2.
v.t.
напо́рыста дамага́цца зваро́ту даўго́ў
3.
v.i.
дакуча́ць, назаля́ць
II[dʌn]1.
adj.
невыра́зны, шэ́ра-бруна́тны, шэ́ра-кары́чневы
2.
n.
цьмя́ны шэ́ра-бруна́тны ко́лер
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ба́кавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да бака 2. Бакавы вясляр.
2. Правы па ходу судна. Вёслы бакавага боку.
бакавы́, ‑а́я, ‑о́е.
1. Размешчаны не ў цэнтры, а збоку. [Міхаліна:] — Мне трэба было павярнуць у бакавы калідор.Шамякін.Праз затуманеныя бакавыя шыбы шафёр бачыць, як .. яго машыну абходзяць справа і злева лесавозы.Мяжэвіч.Цьмяны водсвет ліхтароў чуць-чуць мігаў над дахам бакавога муру.Гартны.Не забыцца толькі прышыць бакавую кішэню ў бурносе, — думае Зося, зноў успомніўшы пра грошы.Брыль.
2. Які адбываецца, дзейнічае збоку. [Новікаў:] — Уся калона перад намі. Ззаду яе — нічога няма. Бакавыя дазоры праціўніка ўжо зняты.М. Ткачоў.
•••
Бакавая лініягл. лінія.
Бакавая падачагл. падача.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аге́ньчык, ‑а і ‑у, м.
1.‑у. Памянш.-ласк.да агонь (у 1 знач.). Каля зямлянкі тут прыветна Гарэў агеньчык чуць прыкметна.Колас.Задрыжалі рукі, і сэрца ўсхадзілася хутка, хутка, калі цьмяны агеньчык запалкі аблізаў па чарзе кожны з шнуроў.Лынькоў.
2.‑а. Святло ад чаго‑н. у выглядзе кропкі; плямка святла. Зялёны агеньчык тралейбуса. Агеньчык цыгаркі.//перан. Бляск вачэй (звычайна як адлюстраванне якога‑н. унутранага стану чалавека). Зноў успыхнулі ў вачах Любы ранейшыя смяшлівыя агеньчыкі.Васілевіч.
3.‑у; перан. Захапленне, запал, уздым. Міша Казлоў не любіць высокіх слоў: энтузіязм, камсамольскі агеньчык, працоўны ўздым. Ахвота да працы ў яго — патрэба душы.Мыслівец.
•••
На агеньчык (зайсці, забегчы) — зайсці да каго‑н. мімаходам, убачыўшы ў вокнах святло.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
це́мра, ‑ы, ж.
1. Адсутнасць святла, густы змрок; цемната. Вечар поле цемраю ахутае, Цьмяны месяц прыплыве здалёк. Загарыцца на маўклівым хутары Ледзь прыкметнай зоркай аганёк.Панчанка.Людзей ужо не было відаць у начной цемры.Паслядовіч.
2.перан. Культурная адсталасць; невуцтва. Царызм, баючыся ўздыму нацыянальнай самасвядомасці народаў, пазбаўленых дзяржаўнасці і палітычнай самастойнасць, бачыў сваю задачу не ў развіцці навукі і культуры на ўскраінах імперыі, а ў насаджэнні адсталасці і цемры сярод нацыянальных меншасцей.Суднік.Вы [камуністы] развеялі ўсю цемру, Што сляпіла вочы нам.Журба.
3.перан. Увасабленне зла, пакут, цемрашальства. Над логавам нямецкага фашызму быў узняты чырвоны сцяг перамогі святла над цемрай.Брыль.Чаму заўсёды ходзяць разам, Заўсёды разам — боль і радасць? Таму, што ёсць святло і цемра, Таму, што ёсць жыццё і смерць?Мацяш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
mdły
mdł|y
1. моташны; агідны;
~y zapach — моташны пах;
2. слабы, кволы; хірлявы; млявы;
~a białogłowa жарт. слабая (кволая) жанчына;
3. няяркі; нязыркі; цьмяны;
~e światło — мяккае святло;
4. нудны, нецікавы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
невыра́зны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, у якім дэталі, моманты вылучаюцца няярка, неяскрава. Андрэй Міхайлавіч бачыў усё, як праз сіта, і таму постаці людзей былі невыразнымі.Самуйлёнак.Хутка поўнач. Дзядуля спіць... У кутах — Невыразныя цені.Лявонны.Дзесьці з-за лесу, нарастаючы і ўзмацняючыся, набліжаўся невыразны шум...Ваданосаў.// Не зусім яскравы; цьмяны. На дарогах і ў нізінах цямнеюць мутныя лужыны халоднай дажджавой вады. А над усім гэтым панурым, невясёлых, пейзажам такое ж шэрае невыразнае неба.Ігнаценка.Як даўні сон, успамінаю трывожныя крыкі, невыразны бляск аўтамабільных фар.Жычка.
2. Не зусім зразумелы; няпэўны. Я падыходзіў да.. [вёскі] з невыразным пачуццём смутку і болю.Лупсякоў.Палонны спыніўся ля крайняй прыступкі, зрабіў невыразны жэст рукой — нешта падобнае на прывітанне.Казлоў.