цьмя́ны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. цьмя́ны цьмя́ная цьмя́нае цьмя́ныя
Р. цьмя́нага цьмя́най
цьмя́нае
цьмя́нага цьмя́ных
Д. цьмя́наму цьмя́най цьмя́наму цьмя́ным
В. цьмя́ны (неадуш.)
цьмя́нага (адуш.)
цьмя́ную цьмя́нае цьмя́ныя (неадуш.)
цьмя́ных (адуш.)
Т. цьмя́ным цьмя́най
цьмя́наю
цьмя́ным цьмя́нымі
М. цьмя́ным цьмя́най цьмя́ным цьмя́ных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

цьмя́ны, -ая, -ае.

1. Ледзь прыкметны, ледзь бачны; няяркі (пра святло, агонь і пад.).

2. Цёмны, пацямнелы.

Цьмянае неба.

3. перан. Без бляску, невыразны (пра вочы, погляд).

4. перан. Без яснага, выразнага сэнсу; незразумелы.

Цьмяная фармулёўка.

|| наз. цьмя́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цьмя́ны

1. (неяркий) ту́склый;

~нае святло́ — ту́склый свет;

2. перен. нея́сный, тума́нный, сму́тный;

~нае адчува́нне — нея́сное (тума́нное, сму́тное) ошуще́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цьмя́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Ледзь прыкметы, ледзь бачны; няяркі (пра святло, агонь і пад.). Цьмяны агеньчык запалкі аблізаў па чарзе кожны з шнуроў. Лынькоў. Вечар поле цемраю ахутае, Цьмяны месяц прыплыве здалёк. Панчанка.

2. Цёмны, пацямнелы. Жаўранкі не баяцца такога дажджу, як сёння. Іх не відаць у цьмяным небе, а толькі песня звініць. Брыль. Мабыць,.. [жанчына] не спала ўжо некалькі начэй, — пра гэта сведчылі цьмяныя кругі пад вачыма. Васілёнак. // Без бляску, без выразнага колеру. [Андрэйка] ўзяў цьмяны каменьчык, пацёр яго аб шчаку, і той адразу нібы ажыў, заблішчаў. Бяганская. Калі на падаконніках і дзвярах фарба стала цьмянай, ёй можна надаць бляск. «Беларусь». // Невыразны, няясны. Цьмяны экземпляр машынапісу. □ З канверта вываліўся цьмяны здымак, зроблены фатографам-аматарам. Даніленка.

3. перан. Без бляску, невыразны (пра вочы, погляд). Вочы .. [маці] цьмяныя, калісьці шэрыя, ажыўляла прыкметная трывога і надзея. Мележ. Перад .. цьмяным, несвядомым позіркам [першабытнага чалавека] рассцілаліся тыя ж самыя голыя схілы скал. В. Вольскі.

4. перан. Без яснага, выразнага сэнсу; незразумелы. Цьмяная фармуліроўка. □ З далёкай Нямеччыны прыходзілі цьмяныя чуткі аб надыходзячай там рэвалюцыі. Лынькоў. // Ледзь улоўны, слабы; нязначны. Першы перавод прынёс у дом не толькі грошы, але і цьмяны пробліск надзеі. Пальчэўскі. Яшчэ здалёк Іна пазнала Артура, яе першае каханне, яе мару і цяперашнюю цьмяную надзею. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цьмяны, бляклы, матавы; падслепаваты (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

по́пельна-цьмя́ны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. по́пельна-цьмя́ны по́пельна-цьмя́ная по́пельна-цьмя́нае по́пельна-цьмя́ныя
Р. по́пельна-цьмя́нага по́пельна-цьмя́най
по́пельна-цьмя́нае
по́пельна-цьмя́нага по́пельна-цьмя́ных
Д. по́пельна-цьмя́наму по́пельна-цьмя́най по́пельна-цьмя́наму по́пельна-цьмя́ным
В. по́пельна-цьмя́ны (неадуш.)
по́пельна-цьмя́нага (адуш.)
по́пельна-цьмя́ную по́пельна-цьмя́нае по́пельна-цьмя́ныя (неадуш.)
по́пельна-цьмя́ных (адуш.)
Т. по́пельна-цьмя́ным по́пельна-цьмя́най
по́пельна-цьмя́наю
по́пельна-цьмя́ным по́пельна-цьмя́нымі
М. по́пельна-цьмя́ным по́пельна-цьмя́най по́пельна-цьмя́ным по́пельна-цьмя́ных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паме́рклы, -ая, -ае.

Няяркі, цьмяны.

П. малюнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ту́склый в разн. знач. цьмя́ны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пату́хлы, -ая, -ае.

1. Які перастаў гарэць, свяціць.

Патухлая зорка.

2. перан. Цьмяны, без жыцця (пра вочы, погляд).

Патухлыя вочы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тума́нный

1. тума́нны;

тума́нная ды́мка тума́нная смуга́;

2. перен. (неясный) цьмя́ны, тума́нны;

тума́нные наде́жды цьмя́ныя (тума́нныя) надзе́і;

тума́нный взгляд цьмя́ны (тума́нны) по́зірк;

тума́нный смысл цьмя́ны (тума́нны) сэнс.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)