1.Гіст. У Старажытным Рыме, у сярэдневяковай Еўропе, у дарэвалюцыйнай Расіі і ў некаторых буржуазных дзяржавах — судовая службовая асоба, засядацель. [Няміра:] — Гэтулькі знайшлося асэсараў, як толькі паны прыйшлі, што кожнаму мы ўсёй вёскаю вінаватыя то таго, то гэтага, то за гэтае, то за тое асталіся.Чорны.
2.Разм.іран. Важны, уплывовы чалавек. [Павал:] — Ён [поп] думае, калі дачку аддаў за армейскага камандзіра, дык ужо вельмі вялікі асэсар.Чорны.
•••
Калежскі асэсар — грамадзянскі чын восьмага класа дарэвалюцыйнай Расіі.
[Лац. assessor.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗАБЕ́ЛЬСКІ ШКО́ЛЬНЫ ТЭА́ТР.
Існаваў у 18 ст. ў Забельскім дамініканскім калегіуме (в. Валынцы Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл.). Меў багаты разнастайны рэпертуар, створаны мясц. аўтарамі — выкладчыкамі паэтыкі і рыторыкі; яго спектаклі былі асветніцкія па змесце і класіцыстычныя па форме. Росквіт т-ра прыпадае на 1787—91, калі на чале калегіі стаялі Ч.Папроцкі (да 1788) і К.Вяшчыцкі. У гэты перыяд пастаўлены трагедыя на польск. мове «Свабода ў няволі» і бел.польск. «Камедыя» К.Марашэўскага, польск. трагедыя «Сапар» і камедыя «Доктар па прымусе» М.Цяцерскага (перапрацоўка аднайм. п’есы Мальера); у 1789 — польск. трагедыя «Крэз» і камедыя нораваў «Пышнагольскі» І.Юрэвіча і інш. Выконваліся таксама дыялогі — судовая забаўка «Пчолы», школьная гульня «Пра ашчасліўленне чалавека», вершаваныя віншаванні і падзякі на польск. і лац. мовах.
Літ.:
Мальдзіс А.І. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980. С. 320—324.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
трыбуна́л, ‑а, м.
1. Спецыяльны судовы орган па разгляду ваенных і асабліва цяжкіх грамадзянскіх злачынстваў. Ваенны трыбунал. □ [Мірон Іванавіч:] — Аднак ты гарачая ў нас, Надзежда Астапаўна, Цябе б проста старшынёй спецыяльнага трыбунала.Лынькоў.//зб. Суддзі, судовая калегія гэтага органа. — Таварыш палкоўнік, а можа цяпер ззавём трыбунал? — для паўнаты карціны спытаў я.Няхай.
2. Разгляд судовых спраў такім органам. За цюк бязі, украдзены з чужога эшалона, калі ехалі з-пад Выбарга ў Гарту, двое разведчыкаў пайшлі пад трыбунал.Навуменка.// Судовае пасяджэнне гэтага органа.
[Ад лац. tribunal — судзілішча.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эксперты́за
(фр. expertise, ад лац. expertus = вопытны)
вывучэнне спецыялістам (экспертам) пытанняў, для вырашэння якіх патрэбны спецыяльныя веды ў галіне навукі, тэхнікі, мастацтва і г. д. (напр. бухгалтарская э., судовая э.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
КРЫМІНАЛІ́СТЫКА (ад лац. criminalis злачынны),
прыкладная юрыд. навука, якая распрацоўвае сістэму спец. прыёмаў, метадаў і сродкаў збірання, фіксацыі, даследавання і выкарыстання доказаў судовых. Гэтыя прыёмы і метады прымяняюцца ў крымінальным судаводстве для папярэджання, раскрыцця і расследавання злачынстваў, а таксама выкарыстоўваюцца пры суд. разглядзе крымінальных і ў шэрагу выпадкаў цывільных спраў. Найб. важныя раздзелы сучаснай К.: агульная тэорыя К., крыміналістычная тэхніка, крыміналістычная тактыка і методыка расследавання. Крыміналістычная тактыка ўключае сістэму тэарэт. палажэнняў і практычных рэкамендацый па арг-цыі і планаванні расследавання злачынстваў, якія дазваляюць найб. эфектыўна выкарыстоўваць магчымасці следчага і суд. дзеяння і аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў з улікам канкрэтнай сітуацыі па справе. Яна ахоплівае планамернасць і хуткасць дзеянняў, агляд месца злачынства, фіксацыю і ацэнку слядоў, атрыманне доказаў, правамернасць (законнасць) дзеянняў. Крыміналістычная тэхніка ўключае сістэму спец. прыёмаў і навук.-тэхн. сродкаў па збіранні, фіксацыі і даследаванні доказаў. Да яе адносяцца суд.балістыка, трасалогія, дактыласкапія, судовая фатаграфія, тэхніка правядзення крыміналістычных экспертыз і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
магістра́т
(лац. magistratus = улада, кіраўніцтва)
1) прадстаўнік вышэйшай улады ў Стараж. Рыме, напр.консул, прэтар, трыбун і інш.;
2) орган гарадскога самакіравання ў некаторых краінах (параўн.муніцыпалітэт);
3) ніжэйшая судовая або паліцэйская службовая асоба ў некаторых краінах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
інквізі́цыя
(лац. inquisitio = вышук, расследаванне)
1) следчая і судовая арганізацыя, створаная ў 13 ст. каталіцкай царквой для барацьбы са сваімі праціўнікамі, якая дзейнічала шляхам тайнага шпіянажу і жорсткіх катаванняў; існавала да пач. 19 ст.;
2) перан. жорсткасць, пакута.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
decree
[dɪˈkri:]1.
n.
1) дэкрэ́т -у m., ура́давая пастано́ва, ука́з -у m.
2) Lawсудо́вая пастано́ва (аб разво́дзе і пад.)
2.
v.t.
1) зага́дваць, дэкрэтава́ць
2) выраша́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)