Перапа́длівы ’нясталы ў сіле і здароўі’ (Касп.); сюды ж пэ‑ рэпадэстый ’няўстойлівы, зменлівы — пра надвор’е’ (кобр., І łap. лекс.), польск.przepadzisty ’дажджлівы, які падае з перапынкамі’. Блізкая семантыка ў дзеясловаў перапасці, перанасіць ’схуднець’ (Др.-Падб., Гарэц.), прапасціся ’тс’ (ТСБМ, Янк. 3., Мат. Гом., Скарбы), перакідацца ’прыніжацца, вельмі дагаджаць’ (слонім., Нар. словатв.), перэпсідвацца ’згінацца ў пояс’ (ТС) і ў польск.przepadać się ’сохнуць, мізарнець, марнець’, ’ліць з перапынкамі (пра дождж)’, а таксама ў рус.перепадать ’худзець, слабець, знясільвацца’, перенадиться ’упасці’, ’пераставаць ісці (пра дождж)’. Параўн. таксама чэш.ргерасиў ’пахудзелы, змарнелы’. славен.prepadati ’прыходзіць да заняпаду’. Да прасл.*per‑padti. Гл. пера- і пасці (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
spadać
spada|ć
незак.
1. падаць; звальвацца; валіцца; зрывацца;
2. падаць; зніжацца; змяншацца; слабець;
3. абрыньвацца; звальвацца; нападаць; удараць;
4. падаць; звісаць; спадаць;
\\j! разм. адчапіся!; адлезь!
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
slack2[slæk]adj.
1. ненапя́ты (канат, вяроўка і да т.п.)
2. (at/about) сла́бы; вя́лы, мля́вы, мару́дны;
get slack расслабля́цца;
slack in duty нядба́йны
slack off[ˌslækˈɒf]phr. v.слабе́ць; памянша́цца;
slack off one’s efforts паслабля́ць намага́нні; збаўля́ць ху́ткасць;
slack off one’s labour працава́ць з ме́ншым імпэ́там;
The rain slacked off. Дождж сціх.
slack up[ˌslækˈʌp]phr. v. = slack off
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
fade
[feɪd]1.
v.i.
1) бля́кнуць; рабі́цца цьмя́ным (і пра ўспамі́ны); выцьвіта́ць; выгара́ць; ліня́ць (на со́нцы, у мыцьці́)
2) вя́нуць
3) слабе́ць; зьніка́ць
to fade away — паступо́ва зьніка́ць, заміра́ць
2.
v.t.
выпа́льваць (пра со́нца), пазбаўля́ць ко́леру
sunlight faded the curtains — со́нца вы́паліла фіра́нкі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
суці́швацца, суці́шыцца
1. (супакойвацца) sich berúhigen, rúhig [still] wérden;
5. (прыходзіць у станспакою) sich légen (пра вецер, больі г. д.);
6. (запавольвацца) sich verlángsamen, sich verzögern, lángsam wérden
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Ахлу́дзець ’астыць, адубець, стаць цвёрдым’ (КЭС. лаг.), охлу́дыты ’акачанець, астыць’ (Клім.). Ад хлуд, хлу́дзіна ’кій, дубец’, як адубець ’страціць гнуткасць (ад холаду)’ ад дуб, акалець ад кол і г. д., пры гэтым, аднак, цяжка вытлумачыць адрозненні ў націску; драг.хлуд ’акачаненне, здранцвенне; цурбан (у праклёнах)’ (Клім.) можа сведчыць пра другасную сувязь з хлуд ’кій’, параўн. рус.хлу́да ’немач, слабасць’, збліжанае Махэкам₂, 200, з чэш.chlouditi ’марыць (холадам)’, ст.-чэш.chlúditiслабець’; тады ад незафіксаванага *хлудзіць < *chlǫditi ’пазбаўляць сілы’; параўн. Ілліч–Світыч, ВЯ, 1961, 4, 94. Ці не сюды польск.ochłódnąć (на думку Брукнера, 180 «пазнейшае») замест ochłodnąć ці ochłonąć ’астыць, прыйсці да сябе пасля хвалявання’, для якога акрамя ўздзеяння формы chłód холад’ можна дапусціць уплыў бел.ахлудзець?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Патлу́міць1 ’пабалакаць, пагаварыць’ (Нас.). Да тлу́міць ’празмерна дакучаць гаворкай, шумам’, ’марочыць, задурваць галаву’, тлу́мны ’шумны, гаманлівы’, тлум ’шум, гоман’ (Шамякін), якія да польск.tłumić, tłumny, tłum < прасл.tъlp‑m (Брукнер, 572), роднаснага да польск.tłopić < прасл.tъlpa/tьlpa > бел.на‑тоўп. Семантычны пераход ’натоўп’ > ’шум, гоман’, як у гоман (прасл.gomonъ < гоц.gaman ’натоўп’) (Мартынаў, вусн. паведамл.).
Патлуміць2, ‑цца ’падавіцца (у праклёнах)’ (Шат.). Укр.потлуми́ти ’заглушыць, задавіць’, ’пабіць’, ’знішчыць’. Да тлу́міць (гл.). Запазычаны з польск.tłumić (чэш.tlumiti з польск.). Польск. і славац.tlmiť з прасл.tъlmiti, роднаснага да літ.stel̃bti ’заглушаць ценем (аб раслінах)’, stil̃bti ’слабець, гінуць ад заглушэння’, якое адпавядала б літ. фактытыву *stilbinti ’рабіць, каб што-небудзь слабела’ (Махэк₂, 646).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
marnieć
marnie|ć
незак.
1. марнець, слабець, чэзнуць;
~je w oczach — марнее (слабее, чэзне) на вачах;
2. занепадаць, бяднець;
~je gospodarstwo — занепадае гаспадарка;
3. марнавацца, прападаць;
~ją młode lata — прападаюць маладыя гады
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Ні́каць ’хавацца ў кутках, схіляць галаву’ (Нас.), ’шукаючы, заглядваць усюды’ (круп., Нар. сл.; Касп.), ’выглядваць; хадзіць сюды-туды’ (Мат. Гом., Ян.), ’прыглядацца’ (Сл. ПЗБ), ’сланяцца па кутках, хадзіць без мэты’ (Шатал.), ’заглядаць, куды не просяць’ (Янк. 3.), ’сноўдацца без справы’ (Пал.), сюды ж нік ’зірк’ (Янк. 3.), укр.ника́ти ’хадзіць, бадзяцца, сноўдацца, усюды заглядваючы’, рус.ни́кать ’даваць нырца; хадзіць без справы, без мэты’, славен.nikati ’адмаўляць; нахіляцца’. Прасл.*nikati з першапачатковым значэннем ’схіляць галаву да зямлі, нахіляцца’ (Махэк₂, 399), роднаснае літ.nỹkti ’слабець, панікаць’, прус.neikaut ’бадзяцца, сноўдацца’ і інш. Мяркуецца, што трэба адрозніваць разгледжанае *nikati1 ад nikati2, прадстаўленага ў дзеясловах тыпу ўнікаць, рус.проникать і пад., роднаснага літ.įnikti ’горача ўзяцца за што-небудзь’ (Фасмер, 3, 74; Махэк₂, 399; Бязлай, 2, 223).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ні́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; незак.
1. Схіляцца, нахіляцца, апускацца. На балоце нікнуць лозы, Вецер ломіць гай.Колас.У глыбокай зямлянцы, недзе пад густым ельнікам, пры скупым святле.. лямпы ніклі над сталом тры галавы.Асіпенка.// Прынікаць, хіліцца да каго‑, чаго‑н. Халодны бруснічнік суцішае боль пацёртай нагі, мякка нікне галава да пушыстага моху ўгрэтай сонцам купіны.Лынькоў.Ніклі да зямлі кволыя сцяблінкі пшаніцы, падалі ў пякучы прысак пажоўклыя калівы бульбы.Кандрусевіч.//(1і2ас.неўжыв.); перан. Вянуць. Па дарогах, па сцяжынках Ходзіць страшны Сухавей. Дзе дыхне — там нікнуць травы.Парахневіч.
2.(1і2ас.неўжыв.); перан. Станавіцца слабейшым па сіле праяўлення; слабець. [Ганс] гатовы ўскрыкнуць, зваць на дапамогу, але адчувае, як нікне, прападае голас.Лынькоў.Мне цяпер уявіць немагчыма — Нікне розум, маўчыць ўяўленне.Дзяргай.
3.перан. Знікаць. Сымон бярэ .. [Зоську] за руку і абое нікнуць у цемнаце.Купала.Бялее пад нагамі дарога, што спускаецца з гары да моста і недзе нікне там.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)