слабе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

Рабіцца слабым ці больш слабым (у 1—4, 6 і 7 знач.).

Вецер слабее.

Хворы прыкметна слабее.

|| зак. аслабе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е і саслабе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

|| наз. аслабле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

слабе́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. слабе́ю слабе́ем
2-я ас. слабе́еш слабе́еце
3-я ас. слабе́е слабе́юць
Прошлы час
м. слабе́ў слабе́лі
ж. слабе́ла
н. слабе́ла
Дзеепрыслоўе
цяп. час слабе́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

слабе́ць несов. слабе́ть, ослабева́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

слабе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Рабіцца слабым ці больш слабым (у 1, 2, 5, 7–9, 14 знач.). Дарога далёкая, цяжкая, коні слабеюць. Брыль. Ён [воўк] рэшту сіл ізноў збірае. Мацней на лапы налягае, Ды іх няма за што зацяць, Яны слабеюць, слізгацяць. Колас. З кожным днём слабела вастрыня зроку. Марціновіч. Пустаты няма. Там, дзе слабее палітычная работа, ажывае чужая ідэалогія. Дзенісевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аслабе́ць гл. слабець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саслабе́ць гл. слабець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аслабле́нне гл. аслабіць, слабець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ослабева́ть несов. слабе́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

слабе́ть несов. слабе́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ці́шаць

‘спыняцца, сціхаць, слабець

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. ці́шае ці́шаюць
Прошлы час
м. ці́шаў ці́шалі
ж. ці́шала
н. ці́шала
Дзеепрыслоўе
цяп. час ці́шаючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)