Ві́рнік ’ніжняячастка ганчарнага круга’ (Жд., 1). Польск.wirniak ’верхняя частка ганчарнага круга’. Утворана ад прыметніка вірны (гл.) і суф. ‑ік.
Вірнік ’нячысцік у вірыстай вадзе’ (Нік., Оч.) паходзіць ад вір1 (гл.) і суф. Nomina agentis ‑нік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лапты́р, лаптырок ’лопасць, ніжняячастка лапаты, вясла’ (паўн.-зах., КЭС). Да лапта. Параўн. рус.лапта, лота ’лопасць’ (Даль, 2, 612). Суф. -ыр, як у лабыр (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Та́шва ’ніжняячастка кашулі, надточаная іншай тканінай’ (Сакал., Лекс. Бел. Палесся). Няясна, магчыма, з *тачва ад тачыць3 (гл.), збліжанае з шыць, параўн. прышва, прошва, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БАБЫ́НА,
возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобл., у бас.р. Нача, за 15 км на ПдЗ ад Полацка. Пл. 0,49 км², даўж. 1,33 км, найб.шыр. 0,56 км, найб.глыб. 32,3 м, даўж. берагавой лініі 3,6 км. Пл. вадазбору 6,3 км².
Схілы катлавіны выш. да 40 м, пад пашай або лесам. Ніжняячастка схілаў амаль усюды ўтварае стромкі абразійны ўступ выш. да 9 м. Берагі нізкія, пясчаныя і гліністыя. Мелкаводдзе вузкае. Дно пясчанае, глыбей за 8—10 м глеістае. Злучана пратокай з воз. Бабынічы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
цо́каль
(іт. zoccolo)
1) ніжняячастка вонкавай сцяны будынка, слупа, помніка, якая размешчана непасрэдна на фундаменце і крыху выступае;
2) металічная частка электрычнай лямпачкі, якая служыць для замацавання яе ў патроне.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Ступня́ ‘плюсна, частка нагі ад шчыкалаткі ўніз’, ‘ніжняя паверхня ступака, падэшва’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт.), ‘ступак’ (Сцяшк., Сл. ПЗБ, Бяльк., ЛА, 3). Дэрыват ад ступіць, гл. ступень.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гідрафі́ты
(ад гідра- + -фіты)
водныя расліны, у якіх у вадзе знаходзіцца толькі ніжняячастка (напр. рыс, чарот азёрны); параўн.гідатафіты.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Здро ’ніжняячастка снапа’ (драг., Нар. лекс.). Адзіная фіксацыя без ілюстрацый. Калі гэта не памылка, звязана з пуздра (гл.) словам, што азначае ў рус. (пуздро) між іншым, ’ніжнюю частку тулава жывёлы’ (Даль) ці як яго скарачэнне, ці як складаная частка (пу(з) + здро?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
СВІ́ТКА,
верхняе мужчынскае і жаночае адзенне з сукна. Бытавала ў беларусаў, рускіх, украінцаў да 1930-х г. На Пн Беларусі насілі С. прамога халатападобнага крою (спінка і пярэдняе крыссе прамыя), у цэнтр. раёнах — з адразной спінкай (ніжняячастка ў зборкі, пярэдняе крыссе прамое) і з неадразной спінкай, звужанай у таліі (ад проймы рукавоў зашывалі вытачкі, якія ніжэй таліі ўтваралі фальбоны альбо фалды). Для Палесся характэрны С. з «вусамі» — вял. клінамі, ушытымі па баках ад таліі і ўпрыгожанымі каляровым шнурам, пярэстымі пампонамі, вышыўкай.
М.Ф.Раманюк.
Дзяўчаты ў світках Вёска Вугляны Камянецкага раёна Брэсцкай вобл.Пач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫЦА́НІЯ (Zizania),
род кветкавых раслін сям. метлюжковых (злакавых). 2—3 віды. Пашыраны ў Паўн. Амерыцы і Усх. Азіі. На Беларусі інтрадукаваны 2 віды Ц.: вадзяная, або вадзяны, ці канадскі рыс (Z. aquatica) і шыракалістая (Z. latifolia). Вырошчваюць у вадаёмах рыбных і паляўнічых гаспадарак як кармавую расліну для рыб, вадаплаўных птушак, водных жывёл; часам дзічэюць.
Водныя адна- і шматгадовыя травяністыя расліны выш. да 3 м. Сцёблы тоўстыя, вузлаватыя, дыям. да 5 см. Лісце лінейнае, пляскатае. Суквецце (мяцёлка) даўж. да 50 см, верхняя частка якога мае песцікавыя, а ніжняя — тычынкавыя каласкі. Плод — зярняўка.