савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1975, 1978). Герой ЧССР (1978), лётчык-касманаўтСССР (1975). Д-рфіз.-матэм.н. (1984). Скончыў Ленінградскі мех.ін-т (1955). З 1966 у атрадзе касманаўтаў. 11.1—9.2.1975 з А.А.Губаравым ажыццявіў палёт на касм. караблі «Саюз-17» і арбітальнай станцыі «Салют-4», 10.12.1977—16.3.1978 з Ю.В.Раманенкам — на касм. караблі «Саюз-26» і арбітальнай станцыі «Салют-6» (здзейсніў выхад у космас; да арбітальнай станцыі прыстыкаваліся караблі «Саюз-27» з У.А.Джанібекавым і А.Р.Макаравым, грузавы трансп. карабель «Прагрэс-1», «Саюз-28» з Губаравым і У.Рэмекам; на Зямлю вярнуўся на караблі «Саюз-27»), 17—26.9.1985 з У.У.Васюціным і А.А.Волкавым — на караблі «Саюз Т-14» і арбітальнай станцыі «Салют-7» (на Зямлю вярнуўся на караблі «Саюз Т-13»), Правёў у космасе 134,9 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага (1978). Дзярж. прэмія УССР 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЛІСЕ́ЕЎ (Аляксей Станіслававіч) (н. 13.7.1934, г. Жыздра Калужскай вобл., Расія),
савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1969), лётчык-касманаўтСССР (1969), д-ртэхн.н. (1973). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (МВТВ) імя М.Э.Баўмана (1957). З 1966 у атрадзе касманаўтаў. 15—16.1.1969 з Б.В.Валынавым і Я.В.Хруновым здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-5» (як бортінжынер), 16.1.1969 з Хруновым перайшоў праз адкрыты космас (37 мін) у касм. карабель «Саюз-4» (пілатаваў У.А.Шаталаў), на якім 17.1.1969 вярнуўся на Зямлю. 13—18.10.1969 з Шаталавым здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-8» (як бортінжынер), 23—25.4.1971 з Шаталавым і М.М.Рукавішнікавым — палёт на касм. караблі «Саюз-10» (як бортінжынер). У ліпені 1975 — кіраўнік палёту па праграме «ЭПАС». З 1985 рэктар МВТВ імя Баўмана. Правёў у космасе 8,9 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АНСССР. Залаты медаль імя Ю.А.Гагарына. Дзярж. прэмія СССР (1980).
расійскі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1988). Лётчык-касманаўтСССР (1988), палкоўнік. Скончыў Чарнігаўскае вышэйшае ваен.авіяц. вучылішча лётчыкаў (1973), школу лётчыкаў-выпрабавальнікаў (1977). У 1976—2000 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына. Здзейсніў (як камандзір) 5 палётаў у складзе экіпажаў касм. караблёў (КК): 7—17.6.1988 на КК «Саюз ТМ-5» (старт), «Саюз ТМ-4» (пасадка) і арбітальнай станцыі (АС) «Мір»; 11.2—9.8.1990 на КК «Саюз ТМ-9» і АС «Мір»; 27.8.1992—1.2.1993 на КК «Саюз ТМ-15» і АС «Мір»; 27.6—11.9.1995 на КК «Атлантыс», АС «Мір» і КК «Саюз ТМ-21» (пасадка); 5.8.1997—19.2.1998 на КК «Саюз ТМ-26» і АС «Мір». У космасе правёў 651 сут (3-і вынік у свеце, 2001). Здзейсніў 16 выхадаў у адкрыты космас агульнай працягласцю 77,8 гадз (1-ы вынік у свеце, 2001).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБКО́ ((Bobko) Карал) (н. 1937),
касманаўт ЗША. Палкоўнік ВПС. Скончыў Ваенна-паветр. акадэмію (1959), Паўднёва-Каліфарнійскі ун-т (1970). З 1969 у групе касманаўтаў НАСА. Быў членам экіпажа падтрымкі па праграме ЭПАС (1975). З П.Вейцам, С.Масгрэйвам, Д.Петэрсанам здзейсніў 4—9.4.1983 палёт на касм. караблі «Спейс Шатл» («Чэленджэр») працягласцю 5 сут. 23 мін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЕН ((Glenn) Джон Хершэль) (н. 18.7.1921, г. Кеймбрыдж, штат Агайо, ЗША),
касманаўт ЗША. Скончыў лётную школу Авіяц. трэніровачнага цэнтра ВМФ у Тэхасе (1943), школу лётчыкаў-выпрабавальнікаў ВМФ у штаце Мэрыленд (1954). З 1959 у групе касманаўтаў НАСА. 20.2.1962 першым з амер. касманаўтаў здзейсніў арбітальны палёт вакол Зямлі на касм. караблі «Меркурый». Працягласць палёту 4,93 гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІД ((Meade) Карл) (н. 16.11.1950, Чанут, штат Ілінойс, ЗША),
касманаўт ЗША. З 1985 у групе касманаўтаў НАСА. Здзейсніў палёты (як спецыяліст па аперацыях на арбіце) у складзе экіпажаў касм. караблёў (ΚΚ): 15—20.11.1990 — на КК «Атлантыс», 25.6—9.7.1992 — на КК «Калумбія», 9—20.9.1994 — на КК «Дыскаверы». У космасе правёў 31,04 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЙД ((Ride) Салі) (н. 26.5.1951, г. Энсіна, штат Каліфорнія, ЗША),
першая жанчына-касманаўт ЗША. Д-р філасофіі (1978), магістр навук па фізіцы (1975). З 1978 у групе касманаўтаў НАСА. 18—24.6.1983 і 5—13.10.1984 здзейсніла (як спецыяліст па аперацыях на арбіце) палёты ў складзе экіпажаў касм. карабля «Чэленджэр». Правяла ў космасе 14,3 сут.
касманаўт ЗША. Д-р медыцыны (1973). Скончыла ун-т у г. Берклі. У 1978—98 у атрадзе касманаўтаў НАСА. Здзейсніла палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (КК): 12—19.4.1985 — на КК «Дыскаверы», 5—14.6.1991 і 18.10—1.11.1993 — на КК «Калумбія». У космасе правяла 30,1 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАГА́РЫН (Юрый Аляксеевіч) (9.3.1934, с. Клушына Гжацкага, цяпер Гагарынскага р-на Смаленскай вобл. — 27.3.1968),
савецкі касманаўт, які ўпершыню ў гісторыі чалавецтва здзейсніў палёт у космас. Герой Сав. Саюза (1961), палкоўнік, лётчык-касманаўтСССР (1961). Скончыў авіяц. вучылішча ў Арэнбургу (1957), Ваенна-паветр.інж. акадэмію імя Жукоўскага (1968). Служыў лётчыкам-знішчальнікам ВПС. З 1960 у атрадзе сав. касманаўтаў, у 1961—64 яго камандзір, з 1964 нам.нач. Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў. 12.4.1961 ажыццявіў палёт вакол Зямлі на караблі «Усход» працягласцю 108 мін. Загінуў у авіяц. катастрофе. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АНСССР, Вялікі залаты медаль Міжнар.авіяц. федэрацыі. Яго імя прысвоена Ваенна-паветранай акадэміі. Яго імем названы горад Гжацк Смаленскай вобл., кратэр на Месяцы і інш.
Тв.:
Дорога в космос. М., 1981;
Психология и космос. 4 изд. М., 1981 (разам з У.І.Лебедзевым).
Літ.:
Дихтярь А. Жизнь — прекрасное мгновенне. М., 1975;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІМУ́К (Пётр Ільіч) (н. 10.7.1942, в. Камароўка Брэсцкага р-на),
савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1973, 1975), лётчык-касманаўтСССР (1973), ген.-палкоўнік авіяцыі (1998), канд.тэхн.н. (1995). Скончыў Чарнігаўскае вышэйшае ваен.авіяц. вучылішча лётчыкаў (1964), Ваенна-паветр. акадэмію імя Ю.Гагарына (1977), Ваенна-паліт. акадэмію імя Леніна (1983). З 1965 у атрадзе касманаўтаў. З 1976 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Гагарына (з 1991 начальнік). 18—26.12.1973 з В.В.Лебедзевым здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-13» (як камандзір); 24.5—26.7.1975 з В.І.Севасцьянавым — палёт на касм. караблі «Саюз-18» і арбітальнай станцыі «Салют-4» (як камандзір); 27.6—5.7.1978 з М.Гермашэўскім — палёт на касм. караблі «Саюз-30» (як камандзір) і арбітальнай станцыі «Салют-6» (асн. экіпаж — У.В.Кавалёнак, А.С.Іванчэнкаў). У космасе правёў 78,8 сут. Дзярж. прэмія СССР 1978, 1981.