Лучок 1 ’наморднік для цяляці’ (ТС), ’вілачкі ля касы, якія падбіраюць пры касьбе скошаныя расліны (грэчку, віку, ячмень)’ (Юрч., Сцяшк., ТС) — першапачаткова быў лучок, на які магло быць нацягнута палатно для адкідвання збожжавых (в.-дзв.; Шатал., Шат.) ’чаўнок для вязання сетак’ (Дэмб. 2). Да лук 1 (гл.).

Лучок 2 ’лучка, лука, утвораная загібам ракі’ (Бяльк.), ’невялікі залом, выступ берага ў малой рэчцы’ (слаўг., Яшк.). Да лука́ (гл.). Канчатак аформлены пад уплывам лужок < луг (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наўда́ку ’наўрад, наўрад ці’ (Нас., Яруш., Растарг., Юрч.), ’наўрад, малаверагодна, на ўдачу’ (Гарэц., Бяльк.), наўдачу ’тс’ (Яруш., Нас.). Да удацца, удача (гл.), заканчэнне -/сі/, відаць, пад уплывам іншых прыслоўяў, дзе яно адлюстроўвае канчатак род.-месн. скл. назоўнікаў на -къ (гл. Карскі 2–3, 69), паколькі назоўнікаў тыпу *удак няма; няправільна збліжаецца з наўда ’карысць, маёмасць; асаблівасць, важнасць’ (гл.) на аснове значэння ’нічога асаблівага, нічога важнага’, перш за ўсё па лінгвагеаграфічных меркаваннях (параўн. Арашонкава і інш., БЛ, 3, 1973, 31).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Заво́са ’жалезная скобка, прымацаваная да падушкі восі, каб калясо не ўрэзвалася ў яе (вось)’ (Нас.). Параўн. рус. арханг. зао́сок ’аснова з дрэва, на якой замацоўваецца жалезная частка восі’, польск. zaośnik ’дэталь воза’. Відавочная сувязь з за і вось (гл.) не дае, аднак, яснасці наконт шляху словаўтварэння: канчатак ‑а ўказвае хутчэй на бязафіксны аддзеяслоўны наз., чым на прэфіксальны (параўн. заплот, запазуха), мадэль за + аснова + а не адзначаецца. Можа, адлюстроўвае воса < вось? Ці не падвядзенне пад «мадэль» атоса (гл.)?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зноў, ізно́ў (Багдановіч), дыял. зной (Жд. 1). Рус. сно́ва, сы́знова, пск., смал. изно́в, смал. изно́ву, бранск. изновь, укр. знов, ізно́в, знову, ізно́ву, польск. znów, znowu, чэш. znova, znovu, славац. znova, znovu, паэт. znov, серб.-луж. znowa, славен. iznȏva, iznòv, серб.-харв. и̏знова, балг. изно̀во. Ст.-слав. изнова. Ст.-рус. изнова (XIV ст.). Прасл. jьz‑nova ўяўляе сабой спалучэнне прыназоўніка з р. скл. прыметніка nov‑ (гл. новы), апошні галосны (канчатак р. скл.) рэдукуецца ці страчваецца ў сувязі з дээтымалагізацыяй (Шуба, Прыслоўе, 111).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляда́шты ’дрэнны, нягодны, гадкі; худы, слабы; той, каму млосна, дрэнна, моташна’ — гэта выражаецца і прыслоўямі ляда́шта, ляда́ча (Нас., Шпіл., Дзмітр., Жд. 1, Бір. Дзярж.; шчуч., чэрв., гродз., Сл. ПЗБ; крыч., Мат. Маг.; ашм., Сцяшк. Сл.). Утвораны ад прыслоўя ляда́што ’дрэнна’. Заканчэнне ‑шты выраўнялася ў канчатак ‑шчы, які стаў успрымацца як канчатак рус. дзеепрыметніка незалежнага стану цяперашняга часу і часткова на бел. моўнай тэрыторыі набыў бел. форму з суфіксам ‑ач‑ы (ляда́чы — гл.). Аналагічна ўкр. ледащо ’дробязь, пусцяковіна’, польск. ladaco ’чалавек нічога не варты’, ’абы-які’, чэш. ledaco ’абы-што, дрэнь’, мар. ľedaco ’нічога не варты’, славац. ledačo ’абы-што, што-небудзь’, ’нічога не варты’. Паўн.-слав. lě‑da‑čьto (lě ’толькі, ледзь’, da — узмацняльная часціца, čьto ’што’, якое на зах.-слав. тэрыторыі мае рэфлекс co, čo) (Бернекер, 1, 697; Фасмер, 2, 474; Зубаты, Studie, 1, 241; Слаўскі, 4, 22–23). Паводле лінгвагеаграфічнага размеркавання лексемы ў рус. народных гаворках (СРНГ, 16, 318–319) можна меркаваць, што яна (і падобныя: ледака, лядаха, лядащий) прыйшла з бел. і ўкр. моў. Зах.-бел. леда́што, ляда́шчэ (м.), ’махляр, круцель, ашуканец’, ’гультай’ (Федар. 7, Федар. Дад.) з’яўляюцца калькай польск. ladaco ’чалавек нічога не варты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Станьго́м ‘у безвыходнае становішча (пастаўлены)’ (Нас., Яруш., Гарэц., Байк. і Некр.), ‘на дыбкі (аб кані)’ (Нас.), ‘у нерашучасці’: што ты стаў станьгом? (Бяльк.). З станько́м ‘у стаялым становішчы’ (Нік. Очерки) з экспрэсіўным азванчэннем к — г. Рэдкі дэрыват ад ста́нуць ‘стаць’, параўн. наз. стань ‘пост’ (Стан.), дэвербатыў ад гэтага дзеяслова з суф. ‑к‑. Канчатак Т. скл. тут можа быць вынікам аналогіі з прыслоўямі тыпу бяго́м, гл. Карскі 2–3, 75. Параўн. і стальга́, стальго́м ‘стоячы і застыўшы’ (Юрч. Вытв.), магчыма, звязаныя з формай прошлага часу дзеяслова стаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тура́ ‘ладдзя (фігура, якая мае форму вежы)’ (ТСБМ, Янк. 3.). Праз рускую мову (тура́) з франц. tour ‘вежа’ < лац. turris ‘тс’, ж. р. якога абумовіў канчатак ‑а. Ст.-бел. тура ‘вежа, асадная вежа’ (1563) запазычана са ст.-польск. tura ‘тс’, якое з франц. tour ‘тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 67). Гарбуль (Семант. полонизмы, 394) ставіць пад сумненне такі шлях запазычання.

Ту́ра ‘група, партыя’ (мядз., Сл. ПЗБ). З польск. tura ‘чарга, круг, тур’, якое з франц. tour, што з сярэднявечнага лац. turnus ‘вярчальны рух’ (SWO, 1980, 783).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АНАЛО́ГІЯ (ад грэч. anālōgia адпаведнасць, падабенства),

1) прыём (метад) выяўлення падабенства паміж прадметамі, іх уласцівасцямі і якасцямі. Усе прадметы прыроды (ад элементарных часціц і да касм. аб’ектаў) распадаюцца на пэўныя групы і класы, якія маюць агульныя ўласцівасці і прыкметы — аналогіі. Прыём аналогіі скарачае тэрміны даследаванняў і часам прыводзіць да навук. адкрыццяў, разам з тым ён можа быць крыніцай памылак, калі выкарыстаны некрытычна ці будуецца на выпадковых падабенствах і прыкметах (атаясамленне грамадства і арганізма, арганізма і механічнай сістэмы, сумлення і камп’ютэра, некаторых аналогій у гіст., сацыялагічным, паліталагічным і эканам. даследаваннях). Прыёмы аналогіі, маючы значныя пазнавальныя магчымасці, павінны дапаўняцца іншымі метадамі даследавання. Аналогія шырока выкарыстоўваецца ў фізіцы, матэматыцы, псіхалогіі і інш. (напр., падабенства ў паводзінах святла і гуку прывяло да вываду, што святло мае хвалепадобную прыроду).

2) У біялогіі — марфалагічнае падабенства органаў або іх частак розных па паходжанні, але аднолькавых па функцыях. Аналогія развіваецца ў выніку канвергенцыі. Органы, якія выконваюць аднолькавыя або блізка падобныя функцыі, наз. аналагічнымі (напр., крылы птушак і насякомых, шчэлепы рыб і ракаў). Развіццё іх сведчыць толькі аб прыстасаванасці органаў да аднолькавых умоў існавання, а не аб эвалюцыйным падабенстве (гл. Гамалогія).

3) У мовазнаўстве — утварэнне моўнай адзінкі шляхам прыпадабнення да адзінак і адносін, якія ўжо існуюць у мове. Так, форма «яблыняў» замест «яблынь» ужываецца па аналогіі з формамі «лічбаў», «вербаў» (канчатак «-аў» абумоўлены збегам зычных), што таксама ўтварыліся на ўзор стараж. формаў «сыноў», «дамоў». Найб. характэрна аналогія ў граматыцы, дзе яна выраўноўвае формы слоў, што вылучаюцца з агульнага рада, і вядзе да уніфікацыі (напр., «ядзім» як «глядзім» замест больш архаічнага «ямо»). Аналогія ўзнікае ў жывым маўленні, з цягам часу можа быць замацавана ў нармаванай моўнай сістэме.

4) У праве — прыём вырашэння дзярж., гаспадарчымі, грамадскімі і інш. органамі, службовымі асобамі і грамадзянамі юрыд. пытанняў, не ўрэгуляваных нормамі права. Адрозніваюць аналогію закону — дастасаванне ў вырашэнні пэўных пытанняў прававых нормаў, якія рэгулююць падобныя грамадскія адносіны, і аналогія права — прымяненне агульных асноў і прынцыпаў прававога рэгулявання адпаведнай галіны права ці прававога інстытута. На Беларусі аналогія выкарыстоўвалася на розных этапах развіцця дзяржаўнасці і права. Сучаснае заканадаўства Рэспублікі Беларусь поўнасцю забараняе аналогію ў крымін. праве, але дазваляе ў цывільных праваадносінах, у адм., прац., гасп. і інш. галінах права. Аналогія выкарыстоўваецца ў некат. замежных краінах. Напр., у краінах англа-саксонскай сістэмы права (ЗША, Вялікабрытанія) дапускаецца аналогія крымін. закону пры дапамозе т.зв. прэцэдэнту.

А.​М.​Елсукоў, А.​А.​Кожынава, В.​А.​Кадаўбовіч.

т. 1, с. 335

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Заба́ва ’пацеха’. Рус., укр. заба́ва ’тс’, польск. zabawa ’тс’, ’таварыскі сход з мэтай забавы’, в.-луж. zabawa ’пацеха’, чэш., славац. zábava ’пацеха, сход’, славен. zabava ’перашкода’, ’забава’, серб.-харв. за́бава, за̑бава ’забава; прадмет, які дае пацеху’, уст. ’цяжкасць’, балг. заба́ва ’спазненне; пацеха’, макед. забава ’пацеха’. Ст.-рус. забава ’затрымка; справа; пацеха’ (XVII ст.). Прасл. імя zabava ўтворана ад дзеяслова zabaviti(sę) з дапамогай тэматычнага (асноваўтвараючага) ‑а‑, якое потым ператварылася ў канчатак. Дзеяслоў узнік у выніку прэфіксацыіі *za‑ + baviti + sę; гл. бавіцца 1. Параўн. Мельнічук, Этимология, 1967, 62–63.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сечаво́ ‘крэсіва’ (рас., Шатал.; сен., лёзн., рас., ЛА, 4), січаво́ ‘кусок жалеза для высякання агню’ (Касп.), ст.-бел. сечиво ‘сякера’ (Бел.-рус. ізал.); параўн. балг. сечи́во, сечиво́, серб.-харв. сје̏чи̑во ‘молат’, сюды ж ст.-рус., ц.-слав. сѣчиво. Трубачоў (Ремесл. терм., 151) узнаўляе праславянскае *šečivo ‘тое, чым сякуць, сякера’ ад асновы *sěk‑ (гл. сячы) з суф. ‑ivo. Беларускае слова, відаць, не працяг праславянскага стану, а самастойнае ўтварэнне ад сячы з суф. ‑ыва па тыпу крэсіва (гл.) з пераносам націску на канчатак і ўзнаўленнем этымалагічнага о. Аб суф. гл. яшчэ Сцяцко, Афікс. наз., 34.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)