зляце́ць

1. (спусціцца ўніз) hinnterfliegen* vi (s) (у напрамку ад таго, хто гаварыць); hernterfliegen* vi (s) (у напрамку да таго, хто гаворыць);

2. (вылецець) frtfliegen* vi (s);

3. (упасці, зваліцца) hinnterfallen* vi (s), hinnterstürzen vi (s) (у напрамку ад таго, хто гаворыць) hernterfallen* vi (s), hernterstürzen vi (s) (у напрамку да таго, хто гаворыць)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

upaść

I зак.

1. упасці; зваліцца; паваліцца;

2. заняпасці;

3. апусціцца; пасці;

4. праваліцца; рухнуць;

projekt upadł — праект праваліўся;

upaść na głowę разм. з глузду з’ехаць; здурнець; звар’яцець

II зак.

раскарміць, адкарміць, упасвіць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

асу́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

1. Паступова апусціцца ўніз, асесці; спаўзці. І застагнала вёска, затрашчалі трухлявыя перакладзіны зрубаў, асунуліся на зямлю саламяныя стрэхі. Бажко. Глянуў угару Тараска, на сосны. А на галінах — поўна снегу. Вісіць глыбамі. Вось-вось асунецца ўніз. Юрэвіч.

2. Паволі апусціцца (пра чалавека або пра жывёлу); зваліцца, асесці. І толькі за поўнач.. [Геня] млява асунуўся на зямлю і заснуў моцным сном спрацаванага чалавека. Якімовіч.

3. перан. Моцна схуднець (пра твар або пра чалавека са схуднелым тварам); змарнець. [Ян Стафанковіч] з выгляду вельмі намнога пастарэў, асунуўся, стаў сухі і здаецца, яшчэ даўжэйшы, як быў. Чорны. Твар яе [Калістрыхі] пацямнеў, асунуўся. Пташнікаў. Ад цяжкіх думак і гора за цэлы дзень бедалага асунуўся, пахуднеў і на захадзе сонца ледзьве давалокся да вёскі следам за каровамі. Хадановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ру́хнуть сов.

1. павалі́цца; (обрушиться) абвалі́цца, абру́шыцца, абуры́цца; (упасть) упа́сці; (без сил) звалі́цца;

стена́ ру́хнула сцяна́ абвалі́лася (упа́ла);

2. перен. па́сці, правалі́цца, пайсці́ ма́рна; (погибнуть) загі́нуць;

ру́сское самодержа́вие ру́хнуло ру́скае самадзяржа́ўе па́ла;

все пла́ны врага́ ру́хнули усе́ пла́ны во́рага правалі́ліся;

наде́жды ру́хнули надзе́і пайшлі́ ма́рна (не збылі́ся);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазбіва́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Збіцца, з’ехаць з месца ад удару, рэзкіх рухаў — пра ўсё, многае. Шапкі пазбіваліся на бок.

2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Стаць нягодным, знасіцца — пра ўсё, многае. Падковы пазбіваліся. □ У маленькага Васілька паабдзіраліся насы ў чаравічках і пазбіваліся абцасы. Броўка. За вясну раскаваліся коні і пазбіваліся шыны на колах. Чыгрынаў.

3. Сабрацца разам — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Пазбіваліся дзеці ў гурт. □ Хаты пасёлка, якія ў цэнтры, пазбіваліся ў кучу,.. на ўскраіне паступова адсоўваюцца адна ад адной. Сіпакоў.

4. Збіцца, адхіліцца ад правільнага напрамку — пра ўсіх, многіх. Пазбіваліся людзі з дарогі.

5. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Збіцца, зваліцца — пра ўсё, многае. Кудзеля ад старасці пазбівалася ў лямец. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скі́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

1. Зваліцца, упасці з чаго‑н. Кніга скінулася з паліцы. □ І скінуўся [з дуба] на зямлю бедны Кірыла з прабітаю навылет галавою. Колас. Кірык .. спудзіў каня, з якога скінулася і вывіхнула руку паненка. Ляўданскі. // Кінуцца ўніз адкуль‑н. Скінуцца з моста.

2. Сабраць грошы на якую‑н. агульную справу; скласціся. Мужыкі прыціхлі. Закрычалі: — Чалавек ідзе ў такія далі! На дарогу скінемся, браткі!.. — Капшукі з кішэняў даставалі, Мятыя рублёўкі расхіналі, На мяжу ля грушы-дзічкі клалі Ды кідалі грыўні, пятакі. Бялевіч. Рыгор Андрэевіч не паскупіўся — даў чырвонец на выпіўку. На закусь скінуліся па рублю. Мыслівец.

3. Разм. Нарадзіцца дачасна (пра дзіця). Як жа хацела Нюрка, каб тое дзіця скінулася ці нежывое нарадзілася. Арабей.

4. Разм. Згуляць (пра карты). [Кацура:] — Вечары цяпер доўгія. Збяромся, гаворым, у карты скінемся, у шашкі пагуляем. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пуц1 ’сякера з доўгім тапарышчам; калун’ (ЛА, 2; ТС; Сл. Брэс.; Янк. 1; петрык., Шатал.; слуц., Нар. словатв.; ПСл; Нар. Гом., Сл. ПЗБ), пуцо ’тс’ (Сл. ПЗБ), пуц ’сякера з малым тапарышчам’ (Сцяшк. Сл.). Запазычанне з ням. Putz ’тс’, параўн. putzen ’чысціць, прыбіраць’ і тлумачэнне Янкоўскага: “цяслярская прылада, цяжкая сякера, якой ачэсваюць тоўстыя бярвенні” (Янк. 1).

Пуц2 ’тугадум’ (клец., Нар. лекс.), ’глупства (са зладзейскага жаргону)’ (Полымя, 2001, 6, 204). Метафара да пуці, параўн. ’тупая сякера’ (ст.-дар., Сл. ПЗБ) і перан. калун ’тупы чалавек’.

Пуц3 ’ногаць’ (карэліц., Шат.). Няясна.

Пуц4 — выклічнік для імітацыі лёгкага падзення (Нас.), прысядання: я лаўлю курыцу, а яна пуц — і села (ЭШ), раптоўнага спынення: пуц — ды стаў конь (Шат.), сюды ж пу́цнуць ’упасці’: пуцнуло яблоко (Нас.), ’упасці ад стомы, зваліцца’ (слонім., Жыв. НС). Паводле Смаль–Стоцкага (Приміт., 168), адзін з варыянтаў “навейшага гукапераймання” для імітацыі раптоўнага дзеяння, параўн. укр. пац, пэц, пуц, пуць, польск. puc, pęc, pac: puc go na ziemię, а таксама выклічнік для нацкоўвання сабакі: puc go!, тое ж і серб.-харв. puc (адносна апошняга Скок, 3, 65; Путанец, там жа, параўноўвае са ст.-слав. устити ’incitare’, серб.-харв. usta і пад.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бар’е́р, ‑а, м.

1. Невысокая перагародка, якой аддзяляецца што‑н. ад чаго‑н. У канцы залы ўзвышаўся памост накшталт тэатральнай сцэны, адгароджаны ад публікі моцным, хоць і нясклёпістым бар’ерам. Колас. // Наогул перашкода для чаго‑н. І вось цяпер, калі тэрмінова спатрэбілася вынайсці супроцьапоўзневы бар’ер, розум Бяляніна пачаў працаваць з новай сілай. «Полымя».

2. Спецыяльная перашкода, якая ўстанаўліваецца для пераадолення на бегавой дарожцы, арэне цырка і інш. Аддзяленне кавалерыстаў брала бар’ер — і з такой заліхвацкай шпаркасцю неслася, што думалася: вось, вось нехта зваліцца і разаб’ецца ўшчэнт. Каваль.

3. Уст. Рыса перад кожным з удзельнікаў дуэлі, якую яны не павінны пераступаць пры стрэльбе.

4. перан. Тое, што перашкаджае ажыццяўленню чаго‑н., затрымлівае развіццё адпаведнай дзейнасці. Ведамасныя бар’еры. Псіхалагічны бар’ер. □ [Макараў:] — [Маёр] гаворыць, што гукавы бар’ер пераадолены і хуткасці страшэнна растуць. Алешка. [Вера:] — Абедзвюм будзе лягчэй, калі між вамі знікне непатрэбны бар’ер маўклівасці, калі ты раскрыеш сваё сэрца. Машара.

[Фр. barrière.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саско́кваць, саско́чыць

1. (скочыць уніз) hinnterspringen* vi (s) (у напрамку ад таго, хто гаворыць); hernterspringen* vi (s) (у напрамку да таго, хто гаворыць);

саско́кваць з ло́жка aus dem Bett sprngen*;

саско́кваць з трамва́я von der Strßenbahn (b)springen*;

2. (зваліцца з чаго-н.) bspringen* vi (s), lsspringen* аддз. vi (s), lsgehen* аддз. vi (s);

дзве́ры саско́чылі з заве́с die Tür ging aus den ngeln

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

нагря́нуть сов. (неожиданно напасть) наляце́ць, напа́сці; (внезапно прийти) нечака́на з’яві́цца; (ввалиться) увалі́цца; (застичь) наско́чыць, найсці́; (обрушиться) звалі́цца;

враг нагря́нул и́з лесу во́раг напа́ў (наляце́ў) з ле́су;

нагря́нули го́сти нечака́на з’яві́ліся го́сці;

дава́й нагря́нем к нему́ дава́й ува́лімся да яго́;

а он, того́ и гляди́, нагря́нет а ён, так і глядзі́, з’я́віцца (наско́чыць, но́йдзе);

нагря́нула беда́ звалі́лася бяда́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)