Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Ду́чка ’алавяны ці гліняны шарык для гульні ў дучку’ (Касп.). Параўн. рус.ду́чка ’ямка, у якую заганяецца шар пры гульні ў лучку’. У бел. мове ду́чка ’шарык’ < ду́чка ’ямка для гульні ў дучку, у якую заганяецца шарык’. Лічыцца ідэнтычным словам з дуча́й (гл.). Гл. Фасмер, 1, 556; Слаўскі, 1, 176.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БЕРАСЦЯ́НЫЯ ВЫ́РАБЫ,
рэчы утылітарнага і дэкар.-прыкладнога характару, зробленыя з бяросты.
Здаўна пашыраныя ў многіх народаў лясной паласы Еўропы. Тэхнал. і маст. ўласцівасці бяросты давалі магчымасць вырабляць з яе рознае гасп. начынне, выкарыстоўваць у якасці ізаляцыйнага матэрыялу, для пісьма, малявання і інш. Вядомыя берасцяныя граматы 11—15 ст. з Ноўгарада, 13—14 ст. з Віцебска, берасцяны посуд з размаляваным і праразным дэкорам з рускай Поўначы.
Берасцяныя вырабы здаўна бытавалі і ў беларусаў. Стужкі бяросты клалі пад ніжні вянок зруба, каб засцерагчы ад гніення, імі для трываласці абгортвалі гліняны посуд (гл.Берасцень). На Палессі з берасцяных палос плялі наплечныя сумкі (вярэнькі) для пераноскі прадуктаў, у цэнтр. раёнах Беларусі — заплечныя каробкі (кашалі) для збору ягад і грыбоў. Сшываючы кавалкі бяросты гнуткімі карэньчыкамі ці скуранымі стужкамі, выраблялі разнастайны посуд (каробчыкі, берасцянкі) для сыпкіх і вадкіх прадуктаў. Невялікія берасцянкі для мёду, прыпраў і інш. нярэдка аздаблялі ціснёным узорам у выглядзе сеткі, хваёвых лапак, кружочкаў з кропкамі. Табакеркі і сальнічкі часта рабілі з некалькіх накладзеных адзін на адзін слаёў бяросты з нарэзанымі ў зубчыкі краямі. З бяросты рабілі таксама пастухоўскія трубы. У сучасным побыце берасцяныя вырабы сустракаюцца рэдка.
Я.М.Сахута.
Да арт.Берасцяныя вырабы. Берасцянка. Мінская вобл. 19 ст.
Аплята́ць2 ’прагна есці’. Рус.уплета́ть і оплета́ть, укр.оплітати ’тс’. Магчыма, звязана з народным выкарыстаннем аплеценых гаршкоў, параўн. аплятанік ’гліняны гаршчок, аплецены дротам’ (Інстр. I), аплятаць гаршчок ’закончыць яго’ (У. А. Міцкевіч, вусн. паведамл.). Магчыма, звязана з плоць ’цела’, параўн. рус.сіб.плетево ’стан, талія чалавека’ > *оплетати ’набываць плоць, стан’?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гарла́чык ’вадзяная лілія, банька’ (БРС, Касп., Бяльк.), гарла́чыкі (Нас.). Ад гарла́ч ’гліняны збанок’ (гл.). Назва дадзена расліне па форме кветак, якія нагадваюць збанкі. Параўн. іншыя назвы гэтай расліны ў бел. мове: ба́нька, глечыкі, кушынкі, жбанкі (Кіс., 87–88); ва ўкр. мове: глечики, кубишка, кувшинчик, збанок (Макавецкі, Sł. botan., 243); рус.кубы́шка. Параўн. таксама рус.дыял. назву горла́чики (для вадзяных раслін, СРНГ, 7, 39).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
НА́РВЕНСКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура неалітычных плямён, якія ў 4—3-м тыс. да н.э. жылі на тэр.паўд.-ўсх. Прыбалтыкі і паўн. Беларусі. Насельніцтва займалася паляваннем, рыбалоўствам, збіральніцтвам, у канцы неаліту — земляробствам і жывёлагадоўляй. Паселішчы, стаянкі размяшчаліся па берагах азёр і рэчак па ўсім Падзвінні, у бас. Віліі, у вярхоўях Бярэзіны (прытока Дняпра). Выяўлены рэшткі наземных жытлаў з агнішчамі, разнастайныя прылады працы і зброя з крэменю, рогу і косці, гліняны посуд (вастрадонныя гаршкі з грабеньчатымі расчосамі на паверхні сценак, пад краем венчыкаў былі ўпрыгожаны глыбокімі круглымі ямкамі), касцяныя і бурштынавыя ўпрыгожанні і творы першабытнага мастацтва. На Н.к. актыўна ўплывала тыповай грабеньчата-ямкавай керамікі культура, носьбіты якой у сярэдзіне 3-га тыс. да н.э. пачалі прасочвацца ў паўд.-ўсх. Прыбалтыку. У гэты перыяд Н.к. спыніла сваё існаванне на паўн. арэале, а на Беларусі, дзе ўплывы былі слабейшыя, утварыўся крывінскі варыянт Н.к. Асаблівасці гэтага варыянта найб. праяўляюцца ў кераміцы: выкарыстоўваліся прысадзістыя гаршкі з круглаватымі днішчамі і гладкімі сценкамі, брыжы венчыкаў былі патоўшчаныя і скошаныя ўсярэдзіну, паверхні аздабляліся разрэджаным арнаментам, у т. л. фігуркамі змей, птушак, абрысамі раслін. Найб. значныя помнікі Н.к. на Беларусі: Скема, Галоўск, Асавец, Зацэнне.
Да арт.Нарвенская культура. Касцяныя і рагавыя вырабы са стаянкі Зацэнне: 1 — абломак кінжала; 2 — гарпун; 3 — сякера; 4, 5, 8 — матыкі; 6 — цясла; 7 — прылада з трубчастай косці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Варэ́йка ’гліняны гаршчок, гаршчок’ (Янк. Мат., Інстр. I, Бяльк., Шатал.). Параўн. палес.вары́йка ’гаршчок’ (Лысенка, ССП), укр.варі́йка ’маленькі гаршчок’. Утварэнне ад *variti ’варыць’ (гл.). Зыходнае: *varěja, *varějьka. Параўн. чэш.дыял.vařaja, vařeja, vařejka, славац.varajka, varejka ’мешалка, апалонік’. Фантастычна Махэк₂ (678), які выводзіць з *tvar‑ (ад кораня *tver‑ ’памешваць’). Пра магчымыя сувязі бел. слова на слав. глебе гл. Цыхун, БЛ, 5, 49–50.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рабаця́га, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑цязе, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Старанны, шчыры праціўнік. Партрэты, артыкулы, нарысы аб ім, магчыма, іншы раз і вочы мулялі чытачу — такім папулярным быў Дабрынін, і радавала тое, што ён не фанабэрыўся, а заставаўся цягавітым рабацягам.Сіўцоў.— А што там геройскага? — запратэставала маці. — Просты рабацяга. Такія ж мазалі на руках, як ва ўсіх нас...Мыслівец./уперан.ужыв.У сяле Верхняя Алба на плоце адной непрыкметнай хаты заўсёды вісела на калу вядро або звычайны рабацяга гліняны гаршчок.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Куба́р1 ’плеценая невялікая карзінка’ (Сцяшк. Сл., Нар. лекс., Сл. паўн.-зах.). Параўн. кубар2. Тут наглядаецца семантычная сувязь назваў глінянай пасуды і пляцення. Гл. Трубачоў, Ремесл. терм., 244.
Куба́р2 ’гліняны збан’ (Касп.). Да кубар1 (гл.) і куб2.
Куба́р3 ’хабар’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., Яруш.). Да кубар2. Паралелізм у значэннях ’збан’ і ’хабар’ відавочны таксама ў іншых прыкладах. Параўн. польск.kuban ’хабар’ і рус.кубан ’збан’. У кубар не выключана кантамінацыя *кубан і хабар. Гл. Слаўскі, 3, 294.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
глі́нішча
1. Месца, дзе здабываюць гліну і робяць цэглу-сырэц; гліняны кар'ер (БРС). Тое ж глі́наўка (Лёзн.), гліні́шча (Пін.пав.Карскі, 1897, 13), глі́нніца (Беш.Касп.).
2. Гліністы ўчастак поля (Мсцісл.Юрч., Слаўг.).
3. Цагляны завод (Слуцк.Мал. 170).
□ ур, Глінішча (поле) каля в. Віравая Слаўг.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)