Крыху, злёгку намачыць; даць падмокнуць. З тыдзень, можа, свякруха пашыла з ёю ў ладах, а потым не было таго дня, каб не грызла за што-небудзь: дождж падмочыць сена — нявестка вінавата, квахтуха рэшата скіне — зноў нявестка вінавата.Гроднеў.
•••
Падмачыць рэпутацыю — знізіць чый‑н. аўтарытэт, выставіць з нядобрага боку. І трэба прызнацца — Мікалай Мірлікійскі выставіў Мікіту таксама з нядобрага боку і што называецца падмачыў яго рэпутацыю сталага хлопца ў вачах затонскіх старадумаў.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заста́ва, ‑ы; Рмн. ‑стаў; ж.
1.Гіст. Месца ўезду ў горад або выезду з яго, якое раней ахоўвалася вартай. Гарадская застава.
2. Атрад, які нясе ахоўную службу; варта. Выставіць заставы. □ Патржанецкі прыйшоў у лагер ужо вечарам. Ніхто не сустрэў яго. Ніякіх застаў, ніякіх вартавых не было.Чарнышэвіч.
3. Вайсковае падраздзяленне, якое ахоўвае ўчастак дзяржаўнай граніцы, а таксама месца знаходжання гэтага падраздзялення. Прывесці парушальніка на заставу.
4.Разм. Плаціна, застаўка. Стрыманая заставамі вада павольна круціцца перад мостам.Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́кінуць, -ну, -неш, -не; -кінь; -нуты; зак.
1.каго-што. Кідаючы, выдаліць, пазбавіцца ад чаго-н. непатрэбнага, лішняга.
В. ілюстрацыю.
В. грошы на вецер (перан.). В. прагульшчыка з завода (перан.).
2.перан., што. Абвясціць, аб’явіць (разм.).
В. лозунг.
3.перан., што. Пусціць, накіраваць.
В. тавар на рынак (пусціць у продаж; разм.).
4.што. Падняць, вывесіць.
В. сцяг.
5.што. У спартыўных практыкаваннях: выставіць, высунуць рэзкім рухам.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́няць, выму, вымеш, выме; зак., што.
1. Дастаць адкуль‑н., з чаго‑н. Выняць газеты з паштовай скрынкі. □ Маладзіца выняла з печы чыгунок і паставіла на стол.Мележ.[Пячнік] спрытна пастукаў малатком па сценцы.., выняў адну цагліну, другую і пашоргаў у дымаходзе тоўстым дротам.Даніленка.//Выставіць што‑н. устаўленае. Выняць дубэльты з вокнаў.// Выцягнуць, выслабаніць што‑н. Выняць нагу са стрэмя.
2.Спец. Вычарпаць (зямлю, грунт) каўшом. Выняць грунт з катлавана.
•••
Выняць душу — а) давесці да смерці; б) маральна замучыць, знясіліць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́ставить на позо́рвы́ставіць на пасме́шышча (на га́ньбу);
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Пік1 ’хутка што-небудзь выкінуць, выставіць на від’; у выразе: пік яму ў нос яго ж дабром’ (Нас.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне. Да пікаць1 (гл.).
Пік2 ’смала, вар’, пі́ка ’бітум, вараная смала’ (Ян., ТС). З н.-ням.Pick ’смала’, якое, як і англ.-сакс.pic, англ.pitch, з лац.pix ’смала’, калькі са ст.-грэч.πίσσα, атычн.πίττα ’тс’ < *piki̯a.
Пік3 ’касцявы мозг (ТС). Усечаная форма лексемы шпік ’тс’ (гл.).
Пік4: гадзіны пік ’час вышэйшага напружання ў рабоце транспарту, электрастанцыі і пад.’ (ТСБМ). З рус.часы пик, якое з’яўляецца паўкалькай англа-амерыканск. peak hours ’тс’ (Кіпарскі, ВЯ, 1956, 5, 136).
Пік5 ’спічастая вяршыня гары’ (ТСБМ). Праз рус. мову (Крукоўскі, Уплыў, 86) з франц.pic ’тс’ (Мацэнаўэр, LF, 12, 340; Фасмер, 3, 260).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
заса́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Спосаб нечаканага нападу з укрыцця. Наладзіць засаду. □ Дзед Змітрок, які прыйшоў у атрад крыху пазней, спачатку не ўдзельнічаў у засадах.Шчарбатаў.
2. Скрытае месца, якое выкарыстоўваецца для нечаканага нападу на каго‑н., для назірання за кім‑н. Крокі і шолах даўно ўжо сціхлі, а хлопцы ўсё яшчэ ляжалі ў сваёй засадзе і не дыхалі.Маўр.Прылягла.. лісіца, высочваючы з засады здабычу.Лынькоў.
3. Атрад, войска, якія знаходзяцца ва ўкрыцці і гатовы да нападу. Выставіць засаду. Зняць засаду. □ Далёка наперад.. выкідваюцца моцныя групы — засады на шляхах адыходу партызан.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)