вы́кінуць, -ну, -неш, -не; -кінь; -нуты; зак.
1. каго-што. Кідаючы, выдаліць, пазбавіцца ад чаго-н. непатрэбнага, лішняга.
В. ілюстрацыю.
В. грошы на вецер (перан.). В. прагульшчыка з завода (перан.).
2. перан., што. Абвясціць, аб’явіць (разм.).
В. лозунг.
3. перан., што. Пусціць, накіраваць.
В. тавар на рынак (пусціць у продаж; разм.).
4. што. Падняць, вывесіць.
В. сцяг.
5. што. У спартыўных практыкаваннях: выставіць, высунуць рэзкім рухам.
В. руку ўперад.
6. што. Учыніць, устроіць (разм.).
В. жарт. В. штуку.
|| незак. выкіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і выкі́дваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. вы́кід, -у, М -дзе, м. (да 5 знач.).
|| прым. выкідны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.; спец.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)