Страпкі ‘завязкі ў фартуху’ (малар., Помнікі гіст. і культ., 1971, 3, 42), стрэпкі́ ‘махры’, ‘ніткі, пакінутыя на канцы палатна пры датыканні’ (ТС). Параўн. укр. стрі́пки ‘махры’, стра́пки ‘лахманы, рыззё’, польск. strzępek ‘махор; нітка, што тырчыць з тканіны’, дыял. strzępki ‘фрэнзлі; канцы паяска ў фартушку для завязвання ззаду’, чэш. střap ‘акравак’, славац. strapec ‘кутас’, strapák ‘кудлач, растропа’, што несумненна звязаны з *trepati (гл. трапаць, стрэпкі). Цяжкасці, што ўзнікаюць пры рэканструкцыі зыходнай формы, вырашаюцца ўзвядзеннем да варыянтнага кораня *strap‑/*strʼap‑ ‘растрэпваць, расцёпкваць’ з рэфлексамі і.-е. s‑mobile (Варбат, Этимология–1985, 24–27), параўн. трапкач ‘рушнік з махрамі’ (гл.). Інакш ЕСУМ, 5, 433 (звязваецца з прасл. *tręp‑/*stręp‑ ‘кутас, махор; ануча, рызман’). Сувязь з рус. стряпать ‘гатаваць, варыць ежу’ (Брукнер, 522–523) падаецца менш верагоднай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Tuch

I

n -(e)s, Tücher

1) ху́стка; хусці́на; касы́нка; ша́лік

◊ wie ein rtes ~ auf j-n wrken — ≅ дзе́йнічаць на каго́-н. ве́льмі зласлі́ва [раздражня́льна]

2) ану́ча

II

n -(e)s, -е сукно́

rues ~ — грубашэ́рснае сукно́

grbes ~ — драп

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Скара́ч ‘ручнік (з доўгімі махрамі)’ (ТСБМ; гродз., Шн. 1; Выг., Сл. Брэс.), ‘ручнік з апошняга куска палатна, якое выткана на канцах з “анучамі”’, г. зн. з ніткамі, якія недатканыя і звіваюцца ў шнуркі (гродз., Шн. 3; Сл. Брэс., Уладз.; астрав., смарг., воран., навагр., іўеў., лід., трак., шальч., Сл. ПЗБ), ‘кухонны ручнік, брудная ануча’ (трак., Сл. ПЗБ; Шатал., Сцяшк., Інстр. 1), ‘абрус’ (Жд. 1, Скарбы), ‘абрус, якім накрываюць хлебную дзяжу’ (Жд. 2), ‘тоўстае палатно’ (Кольб.), сюды ж перан. ‘брудны чалавек; хто выпэцканы’ (шчуч., трак., свісл., Сл. ПЗБ), скара́чка ‘кужэльны ручнік’ (Сцяшк. Сл.), скара́чык памянш. (ваўк., Сл. ПЗБ); слова вядома яшчэ ў пагранічных польскіх гаворках: skaracz ‘ручнік з кутасамі на канцах’, skarińis ‘такі ручнік, ануча, кухонны ручнік’. Хутчэй за ўсё, літуанізм. Урбуціс (Baltistica, VI (2), 152) узводзіць да літ. дыял. skarínis (skarinys) ‘ручнік’ з субстытуцыяй суф. ‑ínis (‑inys) слав. ‑ач або да skarõčius ‘ручнік, сурвэтка’. Аднак Лаўчутэ (Балтизмы, 38) дапускае магчымасць адваротнага запазычання skarõčius з беларускай у літоўскую і ў гэтым выпадку імавернай крыніцай запазычання лічыць літ. skarà ‘вялікая хустка’. Аналагічна Цыхун, Лекс. балтызмы, 53. Да лінгвагеаграфіі гл. яшчэ Непакупны (Связи, 195), які бачыць працяг слова ў палескай форме з метатэзай роска́ч ‘тс’ (хутчэй, да ра́сы ‘махры, растрапаныя канцы, акраўкі’ (ТС), гл. раса2). У сувязі з недастатковай аргументаванасцю балтыйскай этымалогіі цікавымі падаюцца спробы звязаць слова з серб.-харв. дыял. škora ‘вузел, пятля’, skȍrak ‘тс’, польск. дыял. skory ‘вузлікі на моцна скручаным шнурку’, што паводле асноўнай прыкметы ‘апошні кавалак палатна з заплеценымі ў вузлы канцамі асновы’ дазваляе рэканструяваць зыходнае *skora ‘вузялок, пятля’, што да і.-е. *sker‑ ‘круціць, скручваць’, якое можна разглядаць як раннюю праславянскую інавацыю, выцесненую амонімам *skora ‘кара, шалупайка, шкарлупа, скура’, гл. скорка (Борысь, Czak. stud., 83–85). У народнай мове захоўваецца сувязь з скара́ць ‘пакараць’, паколькі скарачом каралі малых дзяцей за непаслухмянасць (Цых.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тру́нне (труньне) ‘скрутак чаго-небудзь бруднага (з адзення)’ (Касп.), рус. дыял. тру́нье, труньё зборн. ‘рыззё, лахманы’, трун, труньануча, старое парванае адзенне’, кашуб. trȯn: v trȯn, v trȯnë ‘ў шматкі, на кавалкі (падраны)’, славен. дыял. trun ‘кавалак, крышка’, серб. тру̂н ‘крыха, крышка, саломінка’, збори. тру̂ње ‘крышкі, парушынкі’, харв. trûn, trȕn ‘кавалачак, трошкі, каліва’, што выводзяць з прасл. *trunъ ‘штосьці парванае, пакрышанае, расцёртае’, якое тлумачаць як дэрыват з суф. *‑nъ ад прасл. *truti, *trovǫ ‘церці, здрабняць’ (Варбат, Морфон., 142; Варбат, SLW, 157; Куркіна, Диал. структура, 151) або ўзводзяць непасрэдна да *terti ‘церці’ (Фасмер, 4, 109; Скок, 3, 512; Глухак, 641). Крытычна адносна прапанаванага Ваянам (Зб. Аванесаву, 56) вывядзення серб.-харв. trûn ‘саломінка’ з *truxnъ > *trunъ (гл. труха) Варбат (SLW, 156). Роднасць рускіх слоў з літ. tráunyti ‘церці’, trūnys ‘гніллё’, trūnė̑siai ‘рыззё, лахманы, анучы’, trunė́ti ‘гніць’, лат. trunêt ‘тс’, truni ‘гніллё’ (Буга, РФВ, 75, 150) падвяргае сумненню Фасмер (4, 109), іначай — Борысь (SEK, 5, 174).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лах1, ла́ха, ла́хі, ла́хэ ’лахман, рызман’ (Сіг.), ’старое, паношанае адзенне’ (ТСБМ), ’адзенне, якое насіць больш нельга’ (навагр., Нар. лекс.), ’шматы, транты’ (КЭС, лаг.), ’шмаццё, барахло’ (Нар. словатв.), іўеў. ’рызман’, арш. ’адзежына’, брасл. ’бялізна’, гродз. ’шматок’, (Сл. паўн.-зах.), у выразе: лахі пад пахі ’хутка пайсці’, ’вельмі паспешліва ўцячы’ (Лінгв. зб., Янк. БФ., Янк. БП). Укр. лах, лаха, лахи ’рызман’, ’адзенне ўвогуле’, рус. ёнаўск. (ЛітССР), прэйл. (ЛатвССР) лахи ’рэчы’, ’манаткі’, польск. łach, łacha ’адзенне’, ’вясельны ўбор’, ’чалавек, які носіць такое адзенне’, ’бадзяга’, чэш. lach, lachy, славац. lachy. Паводле Слаўскага (4, 403), — гэта паўн.-прасл. lachъ ’лахман, ануча’, роднаснае да ст.-грэч. λακίς ’тс’ (< λακίξω ’дзяру’), лац. lacer ’парваны’, lacīnia ’акравак’, ’адзенне’, літ. lãkatas ’абрэзак’, ’акравак, анучка’, lakataĩ ’лахі’, лат. lakats ’хустка’. І.‑е. *lak‑so‑ (< *lek‑/*lǝk ’раздзіраць’). Агляд этымалагічнай літаратуры там жа.

Лах!2 — пра беганіну (мсц., ісл., Нар. лекс.). Да літ. làg, якое перадае імкненне, рух, бег. Параўн. таксама лахаць1.

Лах!3 — пра моцны ўдар па корпусу (полац., Нар. лекс.). Магчыма, гэта кантамінацыя гукапераймальных выклічнікаў лясь! і бах!

Лах!4 — пра балбатню (мсцісл., Нар. лекс.). Другаснае аддзеяслоўнае ўтварэнне ад лахаць (гл.), як мах! < махаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скрэ́нда ‘жмінда’ (слонім., Жыв. сл.), ‘кабета заможная, але скупая, якая ўвесь час наракае, што ў яе нічога няма’ (Федар. 4), ‘чалавек, які ўвесь час скардзіцца на што-небудзь, ныцік’, скрэ́ндзіць ‘надакучліва скардзіцца’ (Сл. рэг. лекс.), ‘пішчаць, енчыць, выпрошваць’ (Варл.). Няясна. Магчыма, анаматапеічнага паходжання, параўн. skréndaje, jak kóleso nieszmarówanoje (Федар. 4, 280), серб. косава-мятох. скренцат, скренцам ‘адсутнічаць; памерці’. Беларуска-балгарская ізалекса, параўн. балг. скръ́ндза ‘жмінда’, якое разглядаюць (гл. БЕР, 6, 806; Варбат, Этимология–1970, 70) як другую ступень агаласоўкі да рус. скря́га (гл. скрага) < прасл. *skręga ‘скупы’, аднак гэта не бясспрэчна ў словаўтваральных адносінах. Магчыма параўнаць з рус. пск., цвяр. кре́нить ‘плакаць, хныкаць’, аб якім гл. Варбат, Морфон., 149. Тады *крэ́ніць*скрэ́ніцьскрэ́нда з суф. ‑да, аб якім Сцяцко, Афікс. наз., 34. Гл. яшчэ Коген (Запіскі, 2, 9, 84–95), які, разглядаючы скрэ́нда ‘худая карова’, шкры́нда ‘худы конь або кабыла’, выдзяляе суф. ‑энда, а корань *skъr‑ выводзіць з і.-е. *skr̥‑, захаванага ў літ. skrándas, skránda ‘стары кажух’, лат. skrandas ‘старая ануча’, які ўяўляе ступень кораня і.-е. *sker‑/*skor‑, прысутнага ў ско́рка (гл.), скарэ́ць, літ. skárti, грэч. χείρω ‘рэзаць’, лац. cortex ‘кара’, skortum ‘скура’; ад *skōr‑ выводзіцца скарадзь, скарада (гл.) і грэч. σκῶρ́ ‘гразь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́паць1 ’хапаць, мацаць рукамі’, ’лавіць’ (ТСБМ, Нас., Сцяшк., Бяльк., Мат. Гом., Жд. 1, Бес., Сл. паўн.-зах.; малар., Бел. хр. дыял.), ’кранаць’ (уздз., Жд. 2), лапа́ць ’аграбаць пчаліны рой’ (трак., Сл. паўн.-зах.). Укр. ла́пати, рус. лапать, польск. łapać, н.-луж. łapaś, в.-луж. łapać, чэш. lapati, lapat, славац. lapať, славен. lápati, макед. lapam (muvi), балг. ла́пам. Прасл. lapati — ітэратыў ад прасл. lapiti ’хапаць, схапіць, злавіць’, якое мае рухапераймальны пачатак — ад lap! (Бернекер, 690; Махэк₂, 320; Слаўскі, 4, 468, 473–474; Фасмер, 2, 459; Голуб-Копечны, 199; Брукнер, 306–307). Улашын (WuS, 2, 200) указвае на магчымасць утварэння ад лапа (гл.), што Бернекер (1, 690) аспрэчвае. Аб магчымасці больш позніх уплываў на пэўных моўных тэрыторыях гл. Дзендзялеўскі, Укр.-зах.-слов. парал., 32 і 83. Сюды ж лапа́нне ’хапанне, хватанне’, лапаніна ’хапанне з розных бакоў’, лапа́ны ’набыты несправядліва, хабарам’, лапаны́ ’хабар’, лапа́ная ’гульня ў карты’ (Нас.).

Ла́паць2, ла́пыць ’абутак з лыка’ (Шат., Яруш., Бяльк., ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), ла́пці (мн. л.) (Тарн., Сцяшк.; палес., КЭС), ла́пець (Янк. II), лапате́нь ’тс’ (Растарг.), ла́паць ’адсталы, некультурны чалавек’ (ТС), лапціва́ты ’тоўсты, агазны, падобны на лапаць чалавек’ (КЭС, лаг.), ’пляскаты, з шырокім пляскатым тварам’ (віл., Сл. паўн.-зах.), лапцікі ’вінная ягада’ (глус., КЭС), лапцікі ’абутак, плецены кручком з нітак’ (баранав., Сл. паўн.-зах.). Укр. лапоть ’лапаць’, ’акравак’, ’закаўраш’, рус. лапоть, лапти, лапотики, лапотки ’лапці’. Польск. łapeć, łapcie ’тс’ запазычана з бел. (Слаўскі, 4, 473), як і ўкр. лапоць (Грынчанка, 2, 344), чэш. lápte < рус. лапти (Махэк₂, 320) — усх.-слав. лексема, якая ўзнікла ў выніку семантычнага пераносу прасл. lapъtь ’кавалачак, акравак, палоска якога-небудзь матэрыялу’ < lapъ, да якога адносіцца і бел. лапік (гл.). Параўн. рус. лапоток ’акравак’, арханг. лапочиха ’тканая дарожка з нашытымі акраўкамі матэрыі’, а таксама серб.-харв. лапа̏т, ла̀пат ’кавалак, ануча’, ’кавалак зямлі, поле’, làpatak, ла̀паце ’унутранасці жывёлы’, лапчи̏на ’прымітыўныя боты’, балг. лапчини, лапчуни ’сялянскія дамашнія чуні з воўны’, лаптище ’вялікая чаравікі’, літ. lãpatas ’латка’, ’ануча’, lõpas, лат. laps ’лапік’, алб. lʼapë ’акравак, латка’, літ. lópyti, лат. lâpît ’латаць’, літ. lopùtė ’чуні з грубых нітак’, ст.-грэч. λώπη ’адзенне’, λοπός ’кара, лушпінне’ (Міклашыч, 160; Бернекер, 1, 691; Брукнер, 307; Младэнаў, 270; Скок, 2, 270). Буга (Rinkt., 1, 313), Фрэнкель (385–386), Вахрас (Наим., 121–124), Фасмер (2, 459) дапускаюць генетычную сувязь лексемы lapъtь з lapa, як і nogъtь з noga. Лаўчутэ (145) выводзіць лексему лапаць з нейкага літ. слова, якое генетычна звязана з літ. lõpyti ’латаць’. Сюды ж ашм. лапцю́х ’лапатнік’, ’апушчаны, занядбалы чалавек’, лід. лапцёўка ’матэрыял, якім падшывалі лапці’ (Сл. паўн.-зах.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́нтух ’вялікі мяшок’ (Гарэц., Др.-Падб., Шн. 2, Інстр. 3), лантуг ’тс’ (Бяльк.), ланту́х ’аплецены з вяровак дарожны мех для сена каню’ (мядз., Нар. сл., Сл. паўн.-зах.), ла́нту́х ’жывот, бруха, пуза’, ’вантробы, унутранасці’, ’частка вантробаў’ (Гарэц., Яруш., Др.-Падб., Юрч.; слонім., Нар. словатв.), драг. ’вялікі жывот’, глыб., паст., гродз., лельч. ’тоўсты, непаваротлівы, трыбухаты чалавек’, ’гультай’, ’неахайны’ (Сл. паўн.-зах., Нар. сл., З нар. сл., Нар. лекс., КЭС, лаг.), лантушок, лантухі, лынтухі, ланту́шша ’ўнутранасці’ (Нас., Яруш., Юрч., Бяльк.), лях. ’коўдра, посцілка’ (Янк. Мат., Сл. паўн.-зах.). Укр. лантух ’посцілка для ссыпання ў яе збожжа’, ’вялікі мех’, рус. дан., паўд.-рус. ’мешкавіна’, ’мех’, бран., смал. ’страўнік жывёл’. Паралелі заходнеславянскіх моў сведчаць пра тое, што кожнае запазычанне адбывалася самастойна: польск. łantuchануча’ < wańtuch ’грубае палатно’ < ням. Wagentuch (Брукнер, 601; Слаўскі, 4, 464), чэш.славац.) lajntuch ’прасціна’ < ням. Leintuch (< Lein ’лён’ і Tuch ’сукно’ (Голуб-Ліер, 279). Рус. лантух, паводле Фасмера (2, 458), паходзіць з ням. Plantuch, Blahentuch (< Plane ’брызент’ ці Blahe ’парусіна’) або, магчыма, з ням. Leintuch ’палатно’. У бел. мове лантух (< ням. Leintuch) першапачаткова азначала ’коўдра, посцілка’. У посцілцы маглі насіць сена, засцілаць салому, на якой спалі, сядзелі на возе, пасля значэнне развіваецца ў напрамку: ’мяшок, у які напіхвалі сена, салому (сяннік)’ > ’мех, вялікі мех’, параўн. ст.-бел. вантухъ (Булыка, Лекс. запазыч., 153) > ’пяхцёр’, параўн. віл., рагач. рапту́х, рэптух (Сл. паўн.-зах.). Пазней шляхам пераносу значэння з’явіліся ’жывот, трыбух; унутранасці’ > ’гультай’. Чартко (Бел. лінгв. зб., 149) бел. лантух ’чалавек, жывёла з тоўстым жыватом’ выводзіць са ст.-бел. вантухъ ’тоўстая посцілка’, якое з с.-в.-ням. Wagen ’воз’, tuoch ’сукно’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лайно1 ’гной, памёт, асабліва свіны’ (Нас.), укр. лайно, ст.-рус. лаино ’гной, памёт’, ’цэгла’, польск. łajno ’гной, кал жывёльны’, каш. ’тс’, ’мала, нічога’, ст.-польск. ’экскрэменты’, чэш. lejno, ст.-чэш., славац. lajno ’памёт жывёл, птушак’, славен. lájno, серб.-харв. чак. ла̑јно, lanje, макед. лайно, балг. лайно, ст.-слав. лаина ’кал’, ц.-слав. ’цэгла’. Прасл. утварэнне lajьno. Непасрэдных і.-е. адпаведнікаў не мае. Роднаснае да і.-е. *(s)lei ’слізісты, коўзкі, лепкі’: ст.-інд. láyatē, líyate ’лепіцца, прыціскаецца, льне’, ст.-грэч. ἀλίνω ’намазваю, націраю’, лац. linō, linere, lēvi ’пэцкаць, брудзіць’, ст.-ірл. lenaid ’выцякаць’, лац. limus ’іл, бруд, кал’, якое з *loimos, ст.-в.-ням. leime, ням. Lehm ’гліна’, ст.-ісл. leir ’іл’, ст.-прус. layso (*laisā) ’гліна, суглінак’, алб. leth ’сырая гліна’ (Бернекер, 687; Покарны, 662; Слаўскі, 4, 438; Фасмер, 2, 451–452; Скок, 2, 262) (< *lōi̯‑ino ’тое, што зляпілася’). Махэк₂, (325) за аснову бярэ прасл. lějǫ ’ліць’, з якога спачатку lajь, пасля + ьno. Параўн. таксама асец. lyjyn: lyd/lijun: lid ’caccare’, якое адносіцца да іншага і.-е. кораня *rei, *ri‑ ’цячы’ (Абаев, 2, 54).

Лайно2, ланнё ’адзенне’ (Жд. 2), ’усё верхняе адзенне ў сукупнасці’ (Нік., Віц., Шн. 3, Касп.), ’агульная назва асобных штук вопраткі’ (Інстр. 1, Мядзв., Мат. Шкл., Янк. Мат.), ’адзежына, вопратка’ (Яўс., БНТ, Лег. і пад.), ’адна рэч бялізны’ (Бяльк., Касп.; бялын., Нар. сл.; талач., Шатал., ТСБМ, Мат. Гом.), ’адзежына, посцілка, коўдра, радно’ (Мат. Гом., Нар. сл.), ’звязка бялізны, якую можа падняць жанчына’ (Нас., Касп.), ’адна з рэчаў дзіцячай пасцелі’ (Янк. Мат., Мат. Гом.), лайніна, лъйніна́ ’адна штука адзення, адзежына’ (гарад., Хрэст. бел. дыял.; чавус., Нар. сл.; міёр., Нар. словатв.), ’кавалак палатна пакрываць што-небудзь’ (Шат.), ’ануча’ (Мат. Гом.), ’абрэзак, старое, патрапанае адзенне’ (жлоб., Нар. словатв., Мат. Маг.). Толькі беларускае — прасл. архаізм logno, які генетычна суадносіцца са ст.-прус. lagno ’штаны’. Гл. ладно.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плат1 ’намітка, галаўны ўбор у беларускіх жанчын накшталт рушніка’ (Малч.), ’хустка’ (пруж., Хрэст. дыял.; Касп.; пруж., Сл. ПЗБ; жлоб., Мат. Гом.; дзятл., Сцяшк. Сл.), ’тоўстая хустка, якою накрываюцца паверх верхняй вопраткі’ (кобр., ДАБМ, камент., 945), плато́к ’хустачка’ (Некр.), ’хустка’ (в.-дзв., даўг., Сл. ПЗБ), пла́цік ’палатно, якое ужываецца шапаваламі: намочаны плацік рассцілаюць на стале і на ім раскладваюць слой воўны’ (Дэмб. 2), плату́шка ’хустка, у якую ўвязвалі ежу ў поле’ (паст., Сл. ПЗБ), плато́чак ’пялёнка’ (брагін., Мат. Гом.). Укр. палес. плат ’3–4 м тонкага белага палатна, якім абвіваюць галаву маладой на вяселлі’, зах.-валын. ’пакрывала для нябожчыка’, ’кавалак грубага палатна, у які загортвалі насенне лёну ў час выціскання з яго алею’, бойк. плат, пла́тка ’хустка’, плата́ти ’латаць’; рус. плат ’вялікая хустка’, ’рушнік’, ’абрус’, ’тканіна, павешаная на крыж’, плата́ть ’латаць’, запла́тка ’лапік’; польск. płat ’кавалак палатна, сукна, анучы; ануча, хустка, палотнішча, лата, лахман’; з XV ст. таксама ’кавалак скуры’, płatak ’стракаты конь’; в.-луж., н.-луж. płat ’палатно, тканіна’, płataś ’латаць’, балг. плат ’тканіна, матэрыял’, ст.-слав. плать ’тс’. Прасл. *platъ ’кавалак палатна як грашовая адзінка, тканіна’, якое адносяць да гнязда дзеяслова plesti, pletǫ (Варбат, Этимология–1970, 62–63), і.-е. *plōt‑o‑s ’прымітыўная тканіна, пляцёнка-мата’ (Банькоўскі, 2, 619) < *plet‑, роднаснымі ім можна лічыць літ. platùs ’шырокі’, лат. plats, ст.-грэч. πλατύς ’тс’. Пазней у прасл. *platъ з’явілася значэнне ’кавалак скуры’ (гл. пла́та2). Буга (Rinkt., 2, 516) для прасл. *platъ выводзіць і.-е. *plā‑to, даючы, такім чынам, магчымасць растлумачыць бел. дыял. платва < польск. płatwa ’бэлька’, płatewka ’аскепак, адколатае дрэва’, płatać ’расшчапляць’, укр. бойк. плата́ти ’адколваць’. З *platъ ’палатно як грашовая адзінка’ ўтварыўся дзеяслоў *platiti > плаці́ць (гл.), а са значэннем ’латка’ — дзеяслоў *platati ’латаць’ (Гаўлава, Etym. Brun., 39).

Плат2 ’плацеж’ (Нас.), рус. маск. плат ’плата’. Да плат1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)