акулі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Урач, спецыяліст па хваробах вачэй.

|| ж. акулі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. акулі́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

славі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст у галіне славістыкі, славяназнаўства.

|| ж. славі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. славі́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нала́дчык, ‑а, м.

Рабочы, спецыяліст па наладцы машын, станкоў, механізмаў. Наладчык такарных аўтаматаў. Працаваць наладчыкам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аку́стык, ‑а, м.

1. Спецыяліст у галіне акустыкі.

2. Разм. Той, хто абслугоўвае гукаўлоўныя апараты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брука́р, ‑а, м.

Рабочы, спецыяліст па ўкладцы бруку. Пакінуўшы брата, .. [Красуцкі] рабіў у Слуцку брукаром. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дрэваапрацо́ўшчык, ‑а, м.

Той, хто апрацоўвае дрэва, спецыяліст па механічнай апрацоўцы дрэва (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разме́тчык, ‑а, м.

Рабочы, спецыяліст па разметцы (у 1 знач.). Разметчык вагонаў. Разметчык чыгуначных канструкцый.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стэндаві́к, ‑а, м.

1. Рабочы на выпрабавальным стэндзе.

2. Спецыяліст па стэндавай стральбе. Спаборніцтвы стэндавікоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

флата́тар, ‑а, м.

1. Спецыяліст па флатацыі.

2. Рэчыва, якое прымяняецца для рэгулявання працэсу флатацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мультыпліка́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Механічнае прыстасаванне для ўзмацнення дзеяння якога-н. механізма, узмацнення ціску і пад.

2. Спецыяліст па мультыплікацыі.

|| прым. мультыпліка́тарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)