ПАРАЗІ́НСКІ (Parazynski) Скот Эдвард (н. 28.7.1961, г. Літл-Рок, ЗША),
касманаўт ЗША. Д-р медыцыны (1989). Скончыў Станфардскі ун-т (1983). З 1990 у Эймскім н.-д. цэнтры НАСА, з 1992 у атрадзе касманаўтаў НАСА. У 1995 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына. Здзейсніў (як спецыяліст) 4 палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (КК): 3—14.11.1994 на КК «Атлантыс», 25.9—6.10.1997 на КК «Атлантыс» і арбітальнай станцыі «Мір», 29.10—7.11.1998 на КК «Дыскаверы», 19.4—1.5.2001 на КК «Індэвар» (па праграме Міжнар. касм. станцыі). У космасе правёў 42,5 сут, у т. л. 19,9 гадз у адкрытым космасе (3 выхады). Залатыя медалі НАСА «За выдатныя заслугі», «За выключныя заслугі» (2), «За касмічны палёт» (4).
М.М.Касцюковіч.
т. 18, кн. 1, с. 438
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)