КО́КРЭЛ (Cockrell) Кенет Дэйл (н. 9.4.1950, г. Остын, ЗША),
касманаўт ЗША. Капітан ВМФ ЗША. Магістр навук у галіне аэранаўтычных сістэм (1979). Скончыў Тэхаскі ун-т (1972), ун-т Зах. Фларыды (1974), школу лётчыкаў-выпрабавальнікаў ВМФ ЗША (1979). З 1972 у ВМФ ЗША, з 1987 у Касм. цэнтры імя Л.Джонсана, з 1991 у атрадзе касманаўтаў НАСА (у 1997—98 кіраўнік). Здзейсніў 5 палётаў у складзе экіпажаў касм. караблёў (КК): 8—17.4.1993 на КК «Дыскаверы» (як спецыяліст), 7—18.9.1995 на КК «Індэвар» (як пілот), 19.11—7.12.1996 на КК «Калумбія», 9—20.2.2001 на КК «Атлантыс» і 5—19.6.2002 на КК «Індэвар» (як камандзір). Правёў у космасе 64,5 сут. Залаты медаль НАСА «За выдатныя заслугі».
М.М.Касцюковіч.
т. 18, кн. 1, с. 409
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)