Ме́рзці, ме́рзьці ’мерзнуць’ (Шат.) — другаснае ўтварэнне ад ме́рзнуць (гл.) па аналогіі да ўмерці, дзерці, адперці, жэрці — дзеясловаў з асновай на плаўную зычную.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Духме́нь ’духата’ (БРС). Па суфіксацыі ідэнтычнае з духмя́ны (гл.), г. зн. утворана суфіксам *‑men‑ з *duxъ ’паветра, дух, водар і г. д.’

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Памошнік ’пылюшнік вузкалісты, Thalictrum angustifolium Jacq.’ (Кіс., Касп.; КЭС, лаг.). Да мох (гл.); словаўтваральная аснова (па)мош‑, параўн. замошша, миіара і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасвінуць ’згарнуць (аб некалькіх прадметах)’ (Нас.). Утворана пры дапамозе прыстаўкі па і польск. zwinąć Агарнуць, зматаць’, ‑с, як у савіць Авіць’ (Бяльк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пастаўля́цца ’ганарыцца, заносіцца’ (Янк. 3.). Да па‑ста́віцца ’запрацівіцца’ < ста́віць сябе (гл.). Не выключаны ўплыў польск. postawić się ’тс’, ’паказаць сябе’, ’вызначыцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паціні́к ’асоба, якая падслухоўвае, падглядвае’ (КЭС, лаг.). Утварылася ад + патаемны, якое пры ад’ідэацыі выразу па цямне ’калі цёмна’ відазмянілася ў + пацямнік > паціны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пашыбе́нь ’ухабістая дарога’ (вілен., Яшк.). Да па (< прасл. po‑) і шыбаць ’кідаць, шпурляць’ (гл.). Аб Суфіксе ‑ень гл. Сцяцко, Афікс. наз., 39.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паўю́ха ’павітуха, Cuscuta L.’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Да па- (< прасл. po‑) і віцца (гл.). Аб суфіксе ‑юха гл. Сцяцко, Афікс. наз., 71.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разка́ч ’зношаны венік’ (Янк. 1). Ад розга, роска ’дубец’ па мадэлі дзярка́ч, паколькі такі венік мае вострыя тоўстыя галінкі, параўн. разгачы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ракава́ць ’жыць на працягу года’ (Нас., ЛП). Ад рок ’год’ па мадэлі век > векаваць. Сюды ж ракавы́ ’гадавы’ (Нас., Сл. рэг. лекс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)