Паха́тная, паха́туха, поха́тніца, паха́тніца, поха́тныца, паха́туха ’жанчына, якая любіць пабегаць па хатах, каб пачуць ці расказаць навіны, плёткі’ (глус., Янк. Мат.; Янк. 1, Некр., Сл. ПЗБ; лун., Шатал., ТС, Сл. Брэс.). Утвораны са словазлучэння па хатах (бегаць) і суфіксаў ‑уха, ‑іца, ‑ная. Да ха́та (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трэ́ніца ‘жанчына, якая трэ лён’ (ганц., Сл. ПЗБ, Лексика Пол.), трэ́льніца ‘мяльшчыца’ (Жд. 1). Суфіксальнае ўтварэнне ж. р. на ‑ніца, апошняе слова, відаць, на аснове дзеепрыметніка *trelъ ад *terti > це́рці (гл.). Аналагічна в.- і н.-луж.trělnica ‘тс’ ад trěć/trěś ‘церці’ (Шустар-Шэўц, 1527).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
тулі́цьнесов.
1. прижима́ть; прислоня́ть;
жанчы́на тулі́ла да сябе́ дзіця́ — же́нщина прижима́ла к себе́ ребёнка;
т. галаву́ да паду́шкі — прислоня́ть го́лову к поду́шке;
2. ласка́ть, леле́ять;
3.перен. укрыва́ть;
белару́скія лясы́ тулі́лі ў час вайны́ наро́дных мсці́ўцаў — белору́сские леса́ укрыва́ли во вре́мя войны́ наро́дных мсти́телей
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
французскі мастак. Вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы (1855—56). У Італіі вывучаў мастацтва ранняга Адраджэння (1854—59). Зазнаў уплыў Ж.А.Д.Энгра. Пачаў са строгіх па кампазіцыі гіст. карцін і партрэтаў («Сям’я Белелі», каля 1858—60). У 1870-я г. наблізіўся да імпрэсіянізму. Захоплены шматвобразнасцю і рухомасцю гар. жыцця, маляваў сучасны яму Парыж (вуліцы, тэатр, кавярні, скачкі) у непарыўна-зменлівых аспектах («Плошча Згоды», каля 1875, «Абсент», 1876, і інш.); адлюстроўваў бытавыя сцэны («Жанчыны на тэрасе кавярні», 1877, «Жанчына расчэсвае валасы», каля 1883, «Прасавальшчыцы», каля 1884, і інш.), у іх выяўляў пластычную прыгажосць чалавека. Маляўнічасцю вылучаюцца пастэльныя творы са сцэнамі балета («Танцоўшчыца ў фатографа», каля 1877—78, «Зорка», 1878, «Экзамен танца», 1880, і інш.). Напружаны характар набываюць творы Д. 1880—90-х г. (выкананы гал. чынам пастэллю), больш інтэнсіўныя і багатыя па колеры з павялічанымі і амаль плоскаснымі формамі, цеснай прасторай («Блакітныя танцоўшчыцы», каля 1879, і інш.). З канца 1880-х г. шмат займаўся скульптурай. У фігурках балерын, купальшчыц, коней (часта эцюдных па лепцы) дамагаўся пластычна-выразнай перадачы імгненнага руху, вастрыні і нечаканасці позы, захоўваючы цэласнасць і канструктыўнасць фігуры.
літоўскі скульптар; заснавальнік сучаснай літ.. скульптуры. Чл.-кар.АМСССР (1955). Нар.маст. Літвы (1960). Нар.маст.СССР (1961). Скончыў Каўнаскую маст. школу (1926). У 1926—31 вучыўся ў прыватных студыях і маст.ВНУ Парыжа. У 1932—34 удзельнік групы «Арс». З 1931 выкладаў у Каўнаскай, з 1940 у Вільнюскай маст. школах, з 1941 у вільнюскай маст. акадэміі, з 1945 маст. ін-це, у Каўнаскім ін-це прыкладнога і дэкар. мастацтва, Маст. ін-це Літвы (з 1946 праф.). Творам характэрны арыгінальнае спалучэнне традыцый прафес. і нар.літ. скульптуры, лірызм, манументальнасць форм, выразны сілуэт. Аўтар партрэтаў А.Гудайціса (1934), скульпт. кампазіцый «Хлопчык з голубам» (1935), рэльефаў «Маці» (1935), «Жанчына з граблямі» (1936), помнікаў «Перамога» ў Калінінградзе (1945—46), М.Мельнікайтэ ў г. Зарасай (1947), П.Цвірку ў Вільнюсе (1959), статуі «Літва» для павільёна Літвы на Сусв. выстаўцы ў Нью-Йорку (1939), манум. твораў «Мір» (1960), «Першыя ластаўкі» (1964), скульптур «Танец» (1946), «Юная піяністка» (1958), мазаік «Галава юнака» (1931), «Рабочы» (1934), ілюстрацый да кніг. Дзярж. прэмія СССР 1947. Дзярж. прэмія Літвы 1966. Іл.гл. таксама да арт.Літва.
Літ.:
Юозас Микенас: [Альбом]. М., 1983.
Ю.Мікенас. Скульптурная група помніка «Перамога» ў Калінінградзе. 1945—46.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Бі́ржа1 ’біржа’. Рус.би́ржа (раней і бирж), укр.бі́ржа. Крыніцай гэтых слоў з’яўляецца гал.beurs або ням.Börse ’тс’ < франц.bourse ’кашалёк; біржа’ (а гэта ад фаміліі купцоў van der Burse). Гл. Фасмер, 1, 166; Шанскі, 1, Б, 122.
Варо́жка ’варажбітка, жанчына, што займаецца варажбой, варожыць’ (Бяльк., Янк. III). Рус.дыял.воро́жка ’тс’, укр.воро́жка. Утварэнне суфіксам ‑к(а) ад дзеяслова варажы́ць (гл.), усх.-слав.*vorožiti, слав.*voržiti (параўн. і балг.вража́ ’чарадзейнічаю’, серб.вра̀жати, славен.vražíti, чэш.vražiti, польск.wróżyć). Гл. Рудніцкі, 478–479.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гаду́лька ’гаваруха’ (Касп.). Слова не вельмі яснага паходжання. Бясспрэчна, звязана з гадаць ’гаварыць’, запазычаным з польск. мовы (гл.), але словаўтварэнне вельмі незразумелае. Ад вядомага ў бел. мове гадула ’пустамеля’ (польск.gaduła ’балбатун, пустамеля’, ’балбатлівая жанчына’) мы б чакалі хутчэй гадулка. Утварэнне ад гадула з экспрэсіўным ‑ʼка?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Нячві́да, нечвіда ’непрыгожая жанчына або дзяўчына’ (ТС), нычвэда ’нікчэмнасць’ (Клім.), сюды ж нечвідны ’непрыгожы’ (ТС), укр.нічвидний ’тс’. Магчыма, зыходную форму дэманструе нічувідны ’неверагодны, нечуваны, рэдкі’ (Крыў., Дзіс.), што ўзыходзіць да чуць, чуваць (гл.); відаць, не звязана з чвідкі ’шустры, бойкі’ (ТС), што ўзыходзяць да швидкі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мацёра ’свіння, якая гадуе вывадак парасят’ (Сцяц., Сцяшк., Маш., Сл. ПЗБ, ТС; слуц., Нар. словатв.; мядз., Нар. сл.; навагр., Жыв. сл.; маз., З нар. сл.), ’старая бульбіна, выкапаная разам з маладой’ (Сцяшк., Сцяц., Сл. ПЗБ), ’гладкая мажная жанчына’ (ТС). З польск.maciora ’тс’. Гл. таксама ма́церка.