the verdict of not guiltylaw апраўда́льны прыгаво́р
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
mizernie
1. блага, кепска, дрэнна, мізэрна;
mizernie wyglądać — блага (кепска) выглядаць; мець благі (кепскі) выгляд;
2. убога, бедна
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
адстая́цца, ‑стаіцца; зак.
1. Пастаяўшы нейкі час, даць асадак, адстой (пра вадкасць). Семнаццаціметровая тоўшча вады адстаялася, утварыўшы тры слаі.М. Стральцоў.
2.перан. Набыць канчатковы ўстойлівы выгляд (пра думкі, погляды). Усё там [у маленстве] ясна, міла здалёк, адстаялася ў часе, выдатна вынашана, нават і ў сорак пяць гадоў.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
афо́рміцца, ‑млюся, ‑мішся, ‑міцца; зак.
1. Набыць закончаную форму, пэўны выгляд. Як.. [Марынка] вырасла, аформілася, папрыгажэла!Хадкевіч.Раптам аформілася ў.. [Захара Зынгі] думка, што добра ж вельмі, што піць ён пакінуў.Чорны.
2. Паступіць куды‑н. з захаваннем неабходных фармальнасцей. — Паеду дадому, — сказаў [Янук], — можа нават заўтра, калі паспею аформіцца.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́інскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ваеннай справы. Воінскі статут. Воінскі эшалон. Воінская часць.// Звязаны з ваеннай службай. Воінская павіннасць. □ Усеагульны воінскі абавязак з’яўляецца законам.Канстытуцыя БССР.// Уласцівы ваеннаслужачаму. Сям-там завіхаліся ў натоўпе камандзіры, намагаючыся прывесці гэтых людзей у больш-менш воінскі выгляд.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адштукава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.
Разм.
1. Прыдаць закончаны выгляд, хораша адстроіць, вырабіць. Адштукаваць домік. □ Вылепіўшы і адштукаваўшы фігуры і пешкі, Іван Сарока афарбоўваў іх у адпаведныя колеры, і тады ўжо выраб атрымліваў пуцёўку ў жыццё.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
казыры́цца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак.
Разм. Ганарыста паводзіць сябе перад кім‑н.; фанабэрыцца, выхваляцца. Хлопчыкі трохі казырыліся, рабілі выгляд, што да заўваг .. [Кацярыны Іванаўны] абыякавыя, дурэлі, але ўсё-такі не абсмейвалі.Лось.Барбутовіч проста застрашваў яго, каб дзядзька не надта казырыўся перад ім і на згоду пайшоў.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)