атрад насякомых. Больш за 1500 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў тропіках і субтропіках. Жывуць у лясах на дрэвах, у гнёздах насякомых і птушак, на глебе, пад камянямі, у лясным подсціле, жылых памяшканнях, бібліятэках, музеях. На Беларусі адзначаны кніжная вош (Liposcelis divinatorius), С. хатні, або пылавая вош (Trogium pulsatorium), С. двухпалосы (Amphigerontia bifasciata) і інш.
Даўж. цела 1—5 мм. Афарбоўка бледна-бурая, белая. Вусікі ніткападобныя. Ротавы апарат грызучы і сысучы. Большасць маюць перапончатыя бясколерныя або з цёмнымі плямамі і перавязямі крылы. У шэрагу відаў крылы ўкарочаныя ці адсутнічаюць. Ногі бегальныя, лапкі 2—3-членікавыя. Развіццё з няпоўным ператварэннем. За год даюць некалькі пакаленняў. Кормяцца жывымі і адмерлымі расліннымі тканкамі (адсюль назва), некат. грыбамі, водарасцямі, лішайнікамі, псуюць бат. і энтамалагічныя калекцыі, паперу, кнігі, сухія кармавыя запасы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛА́ВІН Леў Ісаевіч (27.10.1896, г. Адэса, Украіна — 6.9.1984),
рускі пісьменнік. Друкаваўся з 1922. У п’есе «Інтэрвенцыя» (паст. 1933) паслярэв. Адэса. Раман «Ардэнскія страсці» (1976) пра 2-ю сусв. вайну. Аўтар рамана «Спадчыннік» (1930), аповесцей «Мае землякі» (1942, экранізавана пад назвай «Два байцы», 1943), «З другога боку ўзгорка» (1958), «За нашу і вашу свабоду! Аповесць пра Яраслава Дамброўскага» (1968), «Утрапёны. Аповесць пра Вісарыёна Бялінскага» (1973), апавяданняў, нарысаў, кніг мемуараў «Партрэты і нататкі» (1965), «Мой пачуццёвы сябар» (1973), кінасцэнарыяў. П’еса «Інтэрвенцыя» паст. ў Дзярж.рус.драм. т-ры Беларусі (1940).
Тв.:
Избр. произв.Т. 1—2. М., 1981;
Ударивший в колокол: Повесть об А.Герцене. 3 изд. М., 1986;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУ́НКЦЫЯ (ад лац. functio выкананне) у філасофіі, адносіны двух ці групы аб’ектаў, калі змена аднаго з іх прыводзіць да змены іншых; знешняе выяўленне ўласцівасцей аб’екта ў пэўнай сістэме адносін. Паняцце ўведзена Г.В.Лейбніцам. Тэорыю Ф. распрацаваў Э.Касірэр, які лічыў, што пазнанне накіравана на вывучэнне Ф. аб’ектаў (узаемаадносін і залежнасцей паміж імі), а не на выяўленне субстанцыі ізаляваных аб’ектаў. Асаблівую ролю паняцце Ф. адыгрывае ў сістэмным падыходзе, дзе яно выступае ў цеснай сувязі з паняццем структуры. У сацыялогііпад Ф. разумеецца роля, якую выконвае пэўны сац.ін-т ці працэс адносна сац. сістэмы ўвогуле (напр., Ф. дзяржавы, сям’і, мастацтва адносна грамадства), а таксама залежнасць, якая назіраецца паміж рознымі кампанентамі адзінага сац. працэсу, калі змены адной часткі сістэмы вытворныя ад змен у інш. яе частцы (напр., змены ў суадносінах гар. і сельскага насельніцтва як Ф. развіцця прам-сці). Гл. таксама Структурна-функцыянальны аналіз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРА́ЛЬНЫ САЮ́З КУЛЬТУ́РНЫХ І ГАСПАДА́РЧЫХ АРГАНІЗА́ЦЫЙ, Цэнтрасаюз,
грамадска-паліт.арг-цыябел.нац. руху правацэнтрысцкага кірунку ў Зах. Беларусі. Створаны ў сярэдзіне 1930 у сувязі з выбарамі ў польскі сейм. Цэнтр. друкаваны орган — газ. «Беларускі звон». Стварэнне Цэнтрасаюза азначала раскол у бел.нац.-вызв. руху, які адбыўся ва ўмовах рэпрэсіўнай палітыкі «санацыйнага рэжыму» і распачатых рэпрэсій палітычных супраць бел. інтэлігенцыі ў БССР, а таксама курсу КПЗБ на фарсіраванне рэв. працэсу ў краі. Лідэры саюза Р.Астроўскі, А.Луцкевіч, Ф.Акінчыц, Я.Станкевіч лічылі адзіна магчымым шляхам культ.-нац. развіцця пошук кампрамісаў з урадам Ю.Пілсудскага. Падарганізац. уплывам Цэнтрасаюза знаходзіліся Таварыства беларускай асветы, Беларускае навуковае таварыства ў Вільні, Беларускае дабрачыннае таварыства, Беларускі студэнцкі саюз, інш.культ.-асв. т-вы і суполкі. Правал Цэнтрасаюза на выбарах у польскі сейм у ліст. 1930, узмацненне пазіцыйных рознагалоссяў прывялі да яго расколу ў пач. 1934.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАНТУ́РЫЯ Уладзімір Аляксандравіч (28.6.1923, Баку — 28.11.1988),
бел. архітэктар, гісторык архітэктуры, педагог. Д-р архітэктуры (1965), праф. (1968). Скончыў Азербайджанскі індустр.ін-т (1947). У 1947—49 у ін-це «Белдзяржпраект» у Мінску, з 1953 выкладчык БПІ (з 1969 заг. кафедры). Аўтар праектаў дэталёвай планіроўкі гіст. цэнтраў Гродна (1970) і Віцебска (1972, абодва ў сааўт.). Пад яго кіраўніцтвам праведзены абмеры помнікаў бел. дойлідства (1954—70) і абследаванне гіст. забудовы бел. гарадоў (1971—82). Працы па гісторыі бел. архітэктуры: «Архітэктура Беларусі канца XVIII — пачатку XIX ст.» (1962), «Архітэктурныя помнікі Беларусі» (1982), «Помнікі архітэктуры і горадабудаўніцтва Беларусі» (1986). Дзярж. прэмія Беларусі 1980.
Тв.:
Атлас памятников архитектуры и мемориальных комплексов Белоруссии. Мн., 1983;
История архитектуры Белоруссии. Т. 1. 3 изд. Мн., 1985;
Белоруссия, Литва, Латвия, Эстония. Мн., 1986 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРКА́САВА Лідзія Сямёнаўна (20.11.1909, г.п. Мікалаеўка Днепрапятроўскай вобл., Украіна — 3.8.1999),
бел. вучоны ў галіне біяхіміі. Д-рбіял.н. (1955), праф. (1957). Засл. дз. нав. (1975). Скончыла Адэскі медыка-аналіт.ін-т (1931). Працавала ў Пермскім і Казанскім стаматалагічных ін-тах. У 1950—81 у Ін-це фізіялогіі АН Беларусі (заг. лабараторыі), адначасова ў БДУ (1957—72). Навук. працы па вывучэнні ўздзеяння розных відаў іанізавальнай радыяцыі на абмен бялкоў і вугляродаў у ц. н. с., зрухаў у нейраэндакрыннай сістэме пад уздзеяннем малых доз іанізавальных выпрамяненняў. Дэлегат 15-й сесіі Ген. асамблеі ААН ад Беларусі (1960, Нью-Йорк).
Тв.:
Выкарыстанне радыеактыўных ізатопаў у біялогіі і медыцыне. Мн., 1957;
Основы клинической биохимии. М., 1965 (разам з М.Ф.Меражынскім);
Метаболические сдвиги в митохондриях облученного организма, связанные с циклом трикарбоновых кислот. Мн., 1977 (разам з А.Ц.Пікулевым, М.Ю.Тайцам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́СЕР (Chaucer) Джэфры (каля 1340, Лондан — 25.10.1400),
англійскі паэт, грамадскі дзеяч; заснавальнік агульнаангл. літ. мовы і рэалізму ў англ. л-ры. Быў прыдворным, чл. парламента, займаў шэраг дзярж. пасад. Здыпламат. місіяй наведаў Францыю, Італію, дзе пазнаёміўся з мастацтвам і л-рай Адраджэння. Пад іх уплывам пераклаў помнік сярэдневяковай франц. л-ры «Раман пра Ружу» (каля 1370), напісаў у рэчышчы куртуазнай л-ры элегію «Кніга герцагіні» (1369—70). Аўтар паэм «Дом славы», «Птушыны парламент», «Траіл і Хрызеіда», «Легенда пра добрых жанчын» (усе нап. паміж 1380—86). Вяршыня яго творчасці — «Кентэрберыйскія апавяданні» (1387—1400, выд. 1478), у якіх стварыў рэаліст. галерэю вобразаў людзей усіх класаў і саслоўяў тагачаснай Англіі.
Тв.:
Рус.пер. — Кентерберийские рассказы. М., 1973.
Літ.:
Кашкин И.А. Джефри Чосер // Кашкин И.А. Для читателя-современника. М., 1968;
Сапрыкин Ю.М. От Чосера до Шекспира: Этич. и политич. идеи в Англии. М., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШВЕ́ДСКА-НАРВЕ́ЖСКАЯ УНІЯ 1814—1905,
дзяржаўна-прававое аб’яднанне Швецыі і Нарвегіі на падставе рэальнай уніі. Навязана Нарвегіі Швецыяй у выніку швед.-нарв. вайны 1814, набыла сілу 4.11.1814 з выбраннем каралём Нарвегіі швед. караля Карла XIII.
Адносіны бакоў у уніі рэгуляваў «Дзярж. акт» (Rikzakt) ад 6.8.1815, прыняты парламентамі абедзвюх дзяржаў. Швецыя і Нарвегія мелі агульнае дыпламат. ведамства, кожная з іх захоўвала свае законы, кіраванне, суды, царкву. Нарв. армія (афіцэры — толькі нарвежцы) знаходзілася пад камандаваннем караля, але яе выкарыстанне па-за межамі Нарвегіі патрабавала санкцыі нарв. сторцінга (парламента). Прызначэнне каралём членаў нарв. ўрада праводзілася паводле рэкамендацыі сторцінга, які захаваў таксама права распараджацца фінансамі краіны і даваць нарв. грамадзянства. 7.6.1905 сторцінг, які абапіраўся на моцны антышвед. рух у краіне і падтрымку ўрадаў Расіі і Вялікабрытаніі, абвясціў аб разрыве уніі. За яе спыненне амаль аднагалосна выказаліся ўдзельнікі плебісцыту ў Нарвегіі (13.8.1905). Скасаванне уніі аформлена швед.-нарв.Карльстадскімі пагадненнямі 1905.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ю́ГАЎ Аляксей Кузьміч (23.3.1902, в. Каменскае Курганскай вобл., Расія — 13.2.1979),
рускі пісьменнік, літаратуразнавец. Скончыў Адэскі мед.ін-т (1927). Друкаваўся з 1922. Адзін з першых твораў — «Аповесць жыцця Макара Марцацова» (1926). У гіст. рамане-эпапеі «Ратаборцы» (кн. 1 — «Данііл Галіцкі», 1944, таксама падназ. «Святланосцы», 1946; кн. 2 — «Аляксандр Неўскі», 1949) жыццё Русі 13 ст. Раман-дылогія «Страшны суд» (кн. 1 — «Шатровы», 1967; кн. 2 — «Страшны суд», 1969) пра ўстанаўленне сав. улады ў Сібіры. Аўтар раманаў «Бессмяротнасць» (1939), «Святло над Волгай» (1953), «На вялікай рацэ» (1956), аповесцей для юнацтва, маст. біяграфій К.А.Ціміразева (1936) і І.П.Паўлава (1939), перакладу «Слова аб паходзе Ігаравым» (1945), зб-каў артыкулаў «Лёсы роднага слова» (1962), «Думы пра рускае слова» (1972), нарысаў, апавяданняў і інш.Дзярж. прэмія Расіі 1972.
Тв.:
Избр. соч. Т. 1—4. М., 1984—85.
Літ.:
Далада Н. Алексей Югов: Критико-биогр. очерк. М., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУЦЭ́ВІЧ Анатоль Васілевіч (16.5.1938, в. Тоўсты Лес Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 19.2.2002),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (2000). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1964). З 1964 працаваў у Нац.акад. т-ры імя Я.Купалы. Талент Л. найб. раскрыўся ў спектаклях паводле твораў бел. драматургіі: Алёша Губаты («Людзі на балоце» паводле І.Мележа), Міліцыянер («Амністыя» М.Матукоўскага), Паляніца («Таблетку пад язык» А.Макаёнка), Сідаровіч («Брама неўміручасці» К.Крапівы), Парфён («Плач перапёлкі» І.Чыгрынава), Мульцік («Вечар» А.Дударава), Мужык з малатарняй («Страсці па Аўдзею» У.Бутрамеева), Крыніцкі, Лявон Гарошка («Паўлінка», «Тутэйшыя» Я.Купалы), Шчырэцкі («Ідылія» В.Дуніна-Марцінкевіча). Сярод інш. роляў: Прохар («Жаніцьба Бялугіна» А.Астроўскага і М.Салаўёва), Іван («Без віны вінаватыя» Астроўскага), Сцяпан Ухавёртаў, Свістуноў («Рэвізор» М.Гогаля), Томас («Валенсіянскія вар’яты» Лопэ дэ Вэгі), Садоўнік («Гаральд і Мод» К.Хігінса, Ж.К.Кар’ера) і інш. Здымаўся ў тэле- і кінафільмах.