Ю́ГАЎ Аляксей Кузьміч (23.3.1902, в. Каменскае Курганскай вобл., Расія — 13.2.1979),
рускі пісьменнік, літаратуразнавец. Скончыў Адэскі мед. ін-т (1927). Друкаваўся з 1922. Адзін з першых твораў — «Аповесць жыцця Макара Марцацова» (1926). У гіст. рамане-эпапеі «Ратаборцы» (кн. 1 — «Данііл Галіцкі», 1944, таксама пад наз. «Святланосцы», 1946; кн. 2 — «Аляксандр Неўскі», 1949) жыццё Русі 13 ст. Раман-дылогія «Страшны суд» (кн. 1 — «Шатровы», 1967; кн. 2 — «Страшны суд», 1969) пра ўстанаўленне сав. улады ў Сібіры. Аўтар раманаў «Бессмяротнасць» (1939), «Святло над Волгай» (1953), «На вялікай рацэ» (1956), аповесцей для юнацтва, маст. біяграфій К.А.Ціміразева (1936) і І.П.Паўлава (1939), перакладу «Слова аб паходзе Ігаравым» (1945), зб-каў артыкулаў «Лёсы роднага слова» (1962), «Думы пра рускае слова» (1972), нарысаў, апавяданняў і інш. Дзярж. прэмія Расіі 1972.
Тв.:
Избр. соч. Т. 1—4. М., 1984—85.
Літ.:
Далада Н. Алексей Югов: Критико-биогр. очерк. М., 1973.
т. 18, кн. 1, с. 203
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)